Грамадства1616

Пафасны і дужа дарагі рэстаран у Гродне трапіў у скандал праз карціны беларускай мастачкі

Беларуская мастачка Дзіна Макарэвіч абвінавачвае модны рэстаран The Cult у Гродна ў тым, што яе карціны выкарыстоўвалі бясплатна для ўпрыгожвання інтэр’еру. А яна спадзявалася, што іх прададуць!

Пра крыўдную сітуацыю таленавітая мастачка Дзіна Макарэвіч распавяла ў Threads.

Па яе словах, першапачаткова рэстаран The Cult узяў некалькі яе карцін, каб павесіць у залі. Аплата за такую арэнду не была прадугледжана, бо мастачцы казалі, што прададуць іх. Насамрэч, гэта звычайная практыка: кавярня бярэ карціны, якімі ўпрыгожвае інтэр'ер, і змяшчае пад імі інфармацыю пра тое, за колькі можна іх набыць (так, напрыклад, працуе бістро-бар «Виновница» ў Мінску).

Нагадаем: сёлета ў Гродне на вуліцы Віленскай, 37 на месцы гістарычнага будынку адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult — і адразу выклікаў неадназначную рэакцыю праз цэны. Гатэль з рэстаранам адкрыла гродзенская дызайнерка адзення Ірына Звонка разам з мужам. Гасцей яны заваблівалі інтэр'ерамі «як з Pinterest».

Менавіта ў Ірыны Дзіна і ўдакладніла, ці можа рэстаран размясціць пад яе працамі таблічкі галерэйнага тыпу з неабходнымі звесткамі. Тая адказала лаканічна: «Так, замовім».

Дарэчы, у акаўнце The Cult ёсць рылс, у якім расхвальваюць карціны мастачкі, але і там нічога не кажуць пра тое, што іх можна набыць.

Прыкладна праз паўгода знаёмая мастачкі вячэрала ў The Cult і звярнула ўвагу на тое, што ніякіх таблічак пад карцінамі так і не з’явілася. Яна напісала Дзіне, што ніколі б не здагадалася, што працы можна набыць.

Мастачка вырашыла ўдакладніць ва ўладальніцы, што ж адбываецца. І прапанавала рэстаратарцы проста выкупіць карціны, каб пазбавіцца непаразуменняў.

«А вы думаеце, так проста нешта зрабіць на замову ў Беларусі?!» — адказала Ірына Звонка.

Сама Дзіна пераехала ў Варшаву, а ў гэты момант увогуле знаходзіцца на Балі. Таму спытала ў карыстальнікаў Threads: «Падкажыце, калі ласка, наколькі складана раздрукаваць паперку ў Беларусі? Там прынтары скончыліся?».

Большасць каментатараў пагадзілася з тым, што паводзіны Ірыны Звонка выглядаюць не вельмі прыгожа. У каментарах адзначылася блогерка Марыя Гурбанава: «Карціны крутыя, бачылі іх ужывую і ніколі б не падумалі, што яны прадаюцца. Забірайце іх неадкладна».

Сама ж Ірына Звонка таксама з'явілася ў каментарах. Спачатку яна напісала: «Надрукаваныя паперкі ў рэстаранах не вешаюць». А потым увогуле заявіла, што больш не хоча супрацоўнічаць з мастачкай: «Дзяўчына знаходзіцца не ў Беларусі, вы можаце звязацца з ёй наконт набыцця, а забраць іх у нас у The Cult.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары16

  • Литературный критик
    22.12.2025
    Чесно говоря она еще должна ресторану приплачвать за такие картины.
  • *итик
    22.12.2025
    Литературный критик , ну а если картины плохи, чего ж ресторан их брал в свой интерес и-интерьер? Да ещё и в рилс свои восхищения записывал?))
  • Курим бамбук
    22.12.2025
    Насмотрятся на мазню, которая на Сотбис уходит за миллионы евро, и сами хотят так же. Но тут так не бывает. Там совсем другие подводные камни.

Цяпер чытаюць

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць48

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Усе навіны →
Усе навіны

На старажытных могілках у цэнтры Гродна знайшлі парэшткі маці і дзіцяці ў адной магіле1

Сям’я назбірала трохлітровы слоік манет. Колькі атрымалася?3

«Пасля Тайланда Грузія здаецца агрэсіўнай». Праграміст — пра зімоўку ў Азіі і жыццё ў Тбілісі8

Рэзкія выказванні доктара з Касцюковічаў: меркаванні карыстальнікаў пра яго ўчынак разышліся11

Падчас футбольнага матча здарыўся пажар. Гулец узяў шланг і патушыў яго

«У снежні выдаткавала на ежу 115 рублёў». Як беларусы эканомяць у крамах3

Экіпаж місіі «Артэміда-2» паўтарыў знакаміты здымак Зямлі2

Дзе каранаваўся Міндоўг?40

Фрыдман: Вашынгтон дазволіў Ірану захаваць твар, Расія нічога не выйграла21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць48

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць