Грамадства33

У Баранавічах галоўную навагоднюю ёлку запальваў эльф на пажарнай драбіне ВІДЭА

У Баранавічах крэатыўна падышлі да адкрыцця галоўнай гарадской навагодняй ялінкі: агні на ёй запаліў эльф, які падняўся да верхавіны па пажарных аўтамабільных драбінах. Відэа гэтай падзеі стала вірусным у сацыяльных сетках, піша БелТА.

Скрыншот з відэа

Як расказала начальніца аддзела культуры Баранавіцкага гарвыканкама Наталля Міхальчык, мерапрыемства прыцягнула ўвагу не толькі мясцовых жыхароў, але і людзей з-за межаў горада. Мюзікл пад назвай «Па-конскім наказе», прысвечаны Году Каня, праводзіцца ў Баранавічах ужо трэці год, і кожны раз ён адрозніваецца ад папярэдніх. Ідэя спектакля фармавалася ў творчых дыскусіях: змяняліся героі, касцюмы і нават фармат прыезду Дзеда Мароза і запальвання агнёў на ялінцы.

У мюзікле ўзялі ўдзел каля 300 чалавек. З дапамогай штучнага інтэлекту «ажыла» скульптура каня каля гатэля «Гарызонт», якая прывяла Дзеда Мароза на плошчу.

Пажарнікі далі для пад’ёму эльфа аўтамабільныя драбіны, а адзін з супрацоўнікаў мясцовага аддзела па надзвычайных сітуацыях апрануў касцюм эльфа, пад якім насіў каску для бяспекі.

У кульмінацыйны момант эльф падышоў да верхавіны ёлкі, дакрануўся да галоўнай зоркі і запаліў усе агні. Гэтая сцэна спадабалася карыстальнікам сацсетак.

Галоўная ёлка Баранавічаў вышынёй 30 метраў сабраная з 60 жывых ялінак вышынёй па 3—4 метры.

Каментары3

  • Бсср
    23.12.2025
    Вядома, у саветаў ялінкі на Новы год, а не Божае Нараджэнне…
  • Проста жыхар
    23.12.2025
    Эльф? Бондарава трыгернецца праз 3...2...1...
  • Нелагічна
    24.12.2025
    Дзіўна, што расейцы й людзі з савецкім складам розуму нелагічна сьвяткуюць Новы Год перад Калядамі. Альбо Каляды 25 снежня, а Новы Год 1 студзеня (ґрыґарыянскі каляндар), альбо Каляды 7 студзеня, а Новы Год 14 студзеня (юліянскі каляндар). Нельга зьмешваць календары. Калі хтосьці сьвяткуе Новы год 1 студзеня, а Каляды 7 студзеня, ён парушае пост перад Раством Хрыстовым.

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне — новы прэм'ер2

Кіраўнік ЦРУ: Сярэдняя працягласць жыцця расійскага навабранца пасля прыбыцця на поле бою — 20‑30 хвілін4

400‑тысячны артыкул апублікаваны на сайце «Нашай Нівы». А пра што былі 300-тысячны, 200-тысячны, 100-тысячны?8

Азаронак пра закрыццё беларускіх крам: Прыбралі таму, што вы гэта любілі. Мне не лянота сядзець і глядзець, дзе што прадаюць58

Ціханоўская: Калі мы не пазбавімся гэтага рэжыму, пагроза з тэрыторыі Беларусі будзе заставацца пастаяннай14

Намеснік камандуючага ўкраінскіх ВПС падаў у адстаўку праз звальненне міністра абароны2

Удзельніка «Армейскіх гульняў» з Бакштаў асудзілі па пяці палітычных артыкулах5

Клуб, з якім згуляе «МЛ Віцебск» у Лізе канферэнцый, названы ў гонар вялікай бітвы Другой сусветнай2

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць