Грамадства55

У Мазыры за палітыку асудзілі мясцовага прадпрымальніка — аднаго з нешматлікіх уласнікаў электрамабіля ў горадзе

Дзмітрый Карнейчык больш за 15 гадоў займаўся бізнэсам у Мазыры — ад продажу канцылярскіх тавараў да ўласнай фотастудыі. Нядаўна стала вядома, што Дзмітрыя адправілі за краты паводле палітычнага артыкула.

Дзмітрый Карнейчык. Фота з ягонага фэйсбука

Дзмітрыю Карнейчыку з Мазыра 43 гады. У 1999 годзе скончыў мясцовую школу №9, а пасля паступіў у Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт (МДПУ). У 2004 годзе Дзмітрый атрымаў дыплом фізіка-матэматычнага факультэта па спецыяльнасці «Матэматыка і інфарматыка».

Пасля адпрацоўкі Дзмітрый абраў сферу гандлю і паслуг: ужо з 2007 года ён працаваў у кампаніі «Афістон», вядомым пастаўшчыку тавараў для офісаў.

Уласную справу Карнейчык пачаў у 2009 годзе. Раней ён валодаў пунктам «Фоталюкс», а апошнія гады развіваў фотасалон «Кропка» («Точка»), размешчаны ў мазырскім гандлёвым цэнтры «Global Market». 

Дзмітрый Карнейчык адным з першых у Мазыры перасеў на электрамабіль Nissan Leaf і актыўна прасоўваў ідэю зялёнага транспарту.

У інтэрв'ю раённай газеце ў 2023 годзе Карнейчык адзначаў перавагі электракараў: расказваў, што траціць на зарадку ўсяго 60 рублёў у месяц замест 700 рублёў на бензін, і дзяліўся лайфхакамі, як даехаць з Мазыра да Мінска на адной батарэі.

Дзмітрый Карнейчык. Фота: Жыццё Палесся

Мужчыну арыштавалі больш за паўгода таму. Гомельскі абласны суд прызнаў яго вінаватым паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 КК — «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Гэты артыкул цяпер часта ўжываюць супраць тых, хто дасылаў фота ці відэа перамяшчэння тэхнікі ў маніторынгавы праект «Беларускі Гаюн».

Дакладны тэрмін невядомы. Па звестках «Вясны», Дзмітрый Карнейчык ужо адбывае пакаранне ў калоніі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары5

  • Ghost
    25.12.2025
    Дарагаталіся
  • Кажым Ратуевіч
    25.12.2025
    Gorliwy Litwin , ён аказаўся супраць не сялянскага, а богаабранага этнасу шэйманаў, абельскіх, ізраілевічаў, алексіных, эйсмантаў ды інш. тутэйшых халуёў крамлёўскіх хабаднікаў пуціных-мендэляў. Не выкручвайся нібы вуж на патэльні…
  • .
    25.12.2025
    Якая розніца паміж поглядамі Гарлівага Літвіна, Лукашэнкі, ГУБАЗіКа і КДБ 2025 г. і НКУС 1937 г.?
    Калі ўсе яны лічаць сапраўдным народам (этнасам) толькі карнікаў, а "ворагамі народа" (этнасу) - змагароў з карнікамі і акупантамі, беларусаў, ахвяр гэтых карнікаў.

Цяпер чытаюць

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь17

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

У Бранскай вобласці ў фуру з беларускім кіроўцам прыляцеў дрон

У Беларусі знялі блакіроўку трафіку з-за мяжы

Мінчанка назвала сына незвычайным імем. Яе Добр у Беларусі адзіны30

ЗША эвакуююць дыпламатаў і перамяшчаюць войскі на Блізкім Усходзе. Трамп разглядае новыя ўдары па Іране1

У Мінску адбудзецца маштабны сход людзей з імем Андрэй4

Беларуская прадпрымальніца прадала вілу ў Юрмале амаль за 7 мільёнаў еўра10

У выніку расійскага ўдару па Кіеве разбураныя некалькі гандлёвых цэнтраў ФОТЫ

Беларуска спрабавала даць хабар кіраўніку расійскай калоніі, каб сына перавялі ў іншы атрад1

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь17

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць