Грамадства55

«Будзеце жыць у гасцініцы, колькі спатрэбіцца». Мэр Гомеля сустрэўся з жыхарамі пашкоджанага выбухам дома

Старшыня Гомельскага гарвыканкама Уладзімір Прывалаў правёў сустрэчу з жыхарамі дома №3 па вуліцы Косарава, што пацярпеў ад выбуху. Кіраўнік адказаў на пытанні пра планы аднаўлення будынка і грашовыя кампенсацыі.

У пачатку размовы мэр заўважыў, што ў сітуацыі, якая склалася, самае галоўнае — набрацца цярпення, расказвае «Белка». 

«Паверце, мы робім усё магчымае, каб вярнуць людзей да нармальнага жыцця. Распрацаваны алгарытм дзеянняў па аднаўленні пацярпелага пад'езда. Выконваць работы будзе Гомельскі ДБК, які калісьці будаваў гэты дом. Нешта канкрэтнае па тэрмінах зараз сказаць цяжка, але мы прыкладзём усе намаганні, каб зрабіць усё як мага хутчэй».

Зараз рыхтуецца праектна-каштарысная дакументацыя для ўмацавання дома і аднаўлення яго разбуранай часткі.

Папярэдне пад'езд будзе адноўлены ў першым квартале 2026 года.

«Галоўная задача гарадскіх улад у гэты перыяд, — працягнуў Уладзімір Прывалаў, — прыкласці максімум намаганняў, каб ніхто з пацярпелых не адчуваў сябе пакінутым або пакрыўджаным».

Жыхары дома, каго часова пасялілі ў гатэлі «Сож», спыталі, як доўга ім можна будзе там жыць. З гэтай нагоды ходзяць розныя чуткі. «Будзеце жыць столькі, колькі спатрэбіцца» — сказаў Прывалаў.

Спыталі жыхары пацярпелых кватэр і пра кампенсацыю.

На гэтыя мэты, паводле слоў Уладзіміра Прывалава, ужо выдадзена больш за мільён рублёў. У залежнасці ад памеру шкоды кожная сям'я атрымае ў сярэднім каля 100 тысяч рублёў.

Падобныя сустрэчы Уладзімір Прывалаў з жыхарамі дома на Косарава паабяцаў праводзіць рэгулярна.

17 снежня ў выніку выбуху газу ў адной з кватэр абрынуліся пліты сёмага і восьмага паверхаў.

Пры разборы завалаў на шостым паверсе 22 снежня а 21:30 было знойдзена цела жанчыны. 

З інфармацыі «НН», выбух адбыўся пры ўстаноўцы навясной столі ў кватэры.

Каментары5

  • Ганка
    26.12.2025
    Цікава, як яны жывуць у гатэлі бяз кухні. Харчуюцца ў рэстарацыі?
  • Да людзей
    26.12.2025
    Žvir , усё так, толькі людзі ж ня ўсе, а толькі тыя, хто патрэбна людзі. Справа мае гучны рэзананс, таму канешне гэтыя пацярпеўшыя людзі, да таго-ж іх ня вельмі багата. А тое, што дарог нямае, тратуары паўсюль разбітыя, не прайсці і свет ноччу не ўмыкаюць, а ў цэнтры пять разоў на год плітка кладзецца, пад помнік якому небудзь расейскаму кату, гэта неважліва, бо людзі не ходзяць там, не ездзюць і не жывуць увогуле.
  • Нуну
    26.12.2025
    Калі вы бачылі гасцініцы Гомеля, то вы адразу зразумееце чорны гумар гэтай “гарантыі”. Можа адна ці дзве там дацягнуць да пазёму “тры зоркі”, іншыя - гэта начлежкі. Ну і гэтыя спробы выдаць выбух толавай шашкі (каля 300-400г ў трацілавам эквіваленце) за газавы балон - гэта яслі.

Цяпер чытаюць

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму гэтую пісьменніцу ХІХ стагоддзя так часта экранізуюць? У чым яе феномен?2

Як нам па-беларуску перадаваць паняцце wellness?29

ФІФА выключыла магчымасць пераносу фіналу чэмпіянату свету з-за лясных пажараў у Канадзе

Сямёра супрацоўнікаў склада Wildberries у Тамбоўскай вобласці загінулі ў выніку атакі ўкраінскіх дронаў11

Тлушч памерлых людзей стаў новым трэндам у касметалогіі3

Каля Нацыянальнай бібліятэкі выстраілася вялікая чарга на дыджэй-сэт на даху ФОТЫ1

Навукоўцы ўпершыню выявілі падобную да Зямлі планету з атмасферай2

Кітайскі стартап выпусціў ШІ-мадэль, якая абышла амерыканскія аналагі9

Зяленскі анансаваў адкрыццё архіваў па Валынскай трагедыі23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць