Грамадства22

Першага сакратара пасольства Беларусі ў ЗША пасадзілі за палітыку

Дзмітрый Ільюхін — ураджэнец Наваполацка, які будаваў паспяховую дыпламатычную кар'еру. У 2020‑м ён уваходзіў у выбарчую камісію ў Канадзе, і на ягоным участку Ціханоўская разграміла Лукашэнку. Пасля звальнення з дзяржаўнай службы Ільюхін працаваў у прадстаўніцтве Міжнароднага чырвонага крыжа.

Дзмітрый Ільюхін. Фота з ягонага інстаграма

Дзмітрыю Ільюхіну 35 гадоў. Ён родам з Наваполацка, дзе ў 2007‑м скончыў школу з грамадска-эканамічным ухілам.

Вышэйшую адукацыю атрымліваў у адных з найлепшых ВНУ рэгіёна: спачатку вучыўся на юрыдычным факультэце БДУ, пасля перавёўся ў прэстыжны Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін (МДІМА), які скончыў у 2012 годзе. У ягоным актыве таксама стажыроўка ў Свабодным універсітэце Берліна і магістарская ступень на Факультэце міжнародных адносінаў БДУ.

Кар'еру ў Міністэрстве замежных спраў Дзмітрый пачаў у 2012 годзе. Ён працаваў аташэ ў консульскім упраўленні, пасля амаль тры гады правёў у пасольстве Беларусі ў Егіпце на пасадзе трэцяга сакратара. Калі вярнуўшыся ў Мінск, стаў першым сакратаром ва ўпраўленні Еўропы і Паўночнай Амерыкі. А ў 2019 годзе Ільюхін адправіўся ў Канаду на пасаду першага сакратара.

Дзмітрый Ільюхін у нацыянальным парку Банф у Канадзе. Фота з ягонага інстаграма

У Атаве ён быў членам выбарчай камісіі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года. Згодна з афіцыйным пратаколам, на ягоным участку разгромна перамагла Святлана Ціханоўская, якая набрала 321 голас (91%) супраць 21 голаса (6%) у Лукашэнкі.

У жніўні 2021 года Ільюхін пабыў консулам у Нью-Ёрку, а затым — першым сакратаром пасольства Беларусі ў Вашынгтоне. У красавіку 2022 года Дзмітрый пакінуў дыпламатычную службу.

Пасля звальнення з дзяржаўнай службы Дзмітрый працаваў у прадстаўніцтве Міжнароднай федэрацыі таварыстваў Чырвонага Крыжа (IFRC) у Мінску, дзе ў верасні 2024 года атрымаў павышэнне да старшага афіцэра па развіцці нацыянальнага таварыства.

Дзмітрый Ільюхін у Нью-Ёрку. Фота з ягонага інстаграма

На гэтай пасадзе ён фактычна быў прадстаўніком Жэневы, адказным за рэфармаванне і прафесіяналізацыю Беларускага таварыства Чырвонага крыжа. Ягоная праца прыпала на крызісны перыяд, калі IFRC прыпыніла членства БТЧК праз скандалы вакол кіраўніка арганізацыі Дзмітрыя Шаўцова. Імаверна, задачай Ільюхіна было вярнуць беларускую структуру ў рэчышча міжнародных стандартаў нейтральнасці і незалежнасці.

Невядома, калі Ільюхіна затрымалі, але адбылося гэта каля году таму. Дзмітрыя судзілі ў Мінскім гарадскім судзе за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і 2 арт. 361‑4 КК). Прысуд уступіў у сілу снежні 2025 года.

Цяпер мужчына адбывае пакаранне ў калоніі ці на «хіміі» з накіраваннем — у сацсетках ён не з'яўляўся каля году, а ягоны акаўнт у тэлеграме выдаліўся. Дома яго чакаюць жонка і маленькае дзіця.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • Намасце
    29.12.2025
    Пасля 2020 яго некалькі год "лавілі", і нарэшце злавілі на чымсьці.
    Помсцяць, чэрці, людзям ...
  • Цікава
    29.12.2025
    Мг з 12 года працаваў на рэжым. Цікава цікава

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале пахавалі 229 неапазнаных цел. Сотні ахвяр паводкі могуць так і застацца неапазнанымі

Стала вядома, хто стаў новым уладальнікам беларускіх лабараторый Synlab4

Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў11

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць