Свет1111

«Не было ні гудзення, ні выбухаў». Сур’ёзныя нестыкоўкі ў версіі РФ пра атаку на рэзідэнцыю Пуціна

Афіцыйныя заявы расійскіх уладаў пра маштабны налёт украінскіх дронаў на рэзідэнцыю Уладзіміра Пуціна на Валдаі выклікаюць сур’ёзныя сумневы. Выданне «Можем объяснить» выявіла шэраг фактаў, якія не супадаюць з карцінай, намаляванай Крамлём.

Першыя пытанні выклікае разыходжанне ў дадзеных розных ведамстваў РФ. Калі кіраўнік МЗС Сяргей Лаўроў заявіў пра 91 дрон, то Мінабароны РФ паведаміла, што над Ноўгарадскай вобласцю быў збіты 41 апарат — 50 нібыта перахапілі над Бранскай і Смаленскай абласцямі.

Сцвярджаецца, што збітыя пад Бранскім дроны ляцелі «ў напрамку Наўгародскай вобласці» — але не ясна, як пра гэта даведаліся: паміж гэтымі рэгіёнамі знаходзяцца Цвярская і Смаленская вобласці. Да таго ж дроны могуць мяняць кірунак палёту для абыходу раёнаў СПА.

Таксама застаецца няясным час атакі. Лаўроў і памочнік прэзідэнта Расіі Юрый Ушакоў казалі пра начны налет, аднак паводле зводак Мінабароны, асноўная маса БПЛА над Наўгародчынай была знішчана раніцай, з 7 да 9 гадзін.

Мясцовыя жыхары нічога не чулі

Журналісты «МО» апыталі 14 жыхароў Наўгародскай вобласці, у тым ліку тых, хто жыве непасрэдна каля Валдая. Ніхто з іх не заўважыў прыкмет маштабнай паветранай бітвы.

«Не было ніякага гудзення гэтай ноччу, выбухаў — тым больш. Калі б было штосьці падобнае, увесь горад гэта б абмяркоўваў сто адсоткаў», — цытуе выданне аднаго з мясцовых жыхароў.

Для горада з насельніцтвам 14 тысяч чалавек пралёт і збіццё амаль сотні дронаў не маглі прайсці незаўважна.

Жыхары Валдая адзначаюць, што заўсёды чуюць нават шум верталётаў, якімі карыстаецца Пуцін, аднак у ноч і раніцу нібыта атакі ў сацыяльных сетках і мясцовых чатах не з’явілася ніводнага паведамлення аб выбухах.

Яшчэ адна нестыкоўка — праца сістэм апавяшчэння. У рэгіёне не абвяшчалася паветраная пагроза, а жыхары не атрымлівалі традыцыйных СМС-папярэджанняў ад МНС.

Для параўнання, падчас папярэдняй атакі на завод «Акрон» у Вялікім Ноўгарадзе мясцовыя жыхары выразна чулі выбухі, і гэта адразу стала галоўнай тэмай у рэгіянальных пабліках.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зеленскі назваў заявы Лаўрова чарговай хлуснёй. Паводле яго слоў, Расія свядома стварае інфармацыйную глебу, каб апраўдаць будучыя ўдары па ўрадавых будынках у Кіеве.

На гэтым фоне расійская прапаганда актыўна прасоўвае тэму выкарыстання ракет «Арэшнік». Менавіта сёння Мінабароны РФ апублікавала відэа заступлення гэтых комплексаў на дзяжурства ў Беларусі.

Каментары11

  • Ё
    30.12.2025
    Няма сэнсу разбіраць хлусню Крамля. За столькі гадоў пара ўсвядоміць, што Крэмль = хлусня.

    З іншага боку смешны гэты енк Масквы. Ні на гэта яны разлічвалі на чацвёрты год вайны. Планавалі аднавіць СССР да 27 года, а па выніку не могуць узяць Купянск і плачуцца прэзідэнту ЗША, што Украіна напужала Пуціна сваімі дронамі. Много ходов очка.
  • :(
    30.12.2025
    Будто смотрю какое-то кино.
  • Фэйкі
    30.12.2025
    Крамлёўскія выкакаюць фэйк і потым смяюцца з выкрывацелей, якія пяшчотна разбіраюць брахню.

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале9

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV трапіў у спіс самых стыльных людзей свету па версіі вядомага амерыканскага часопіса1

Беларускіх добраахвотнікаў могуць звольніць з украінскага войска, бо яны не могуць аднавіць беларускія пашпарты6

Яшчэ 20 тысяч камер відэаназірання паставяць у дварах Мінска9

Падпольшчыца, якая падклала бомбу пад машыну падпалкоўніка ў Пецярбургу, здолела пакінуць Расію7

Пальчыс: Я супраць дапамогі тым палітвязням, хто ў зняволенні працаваў на адміністрацыю33

Беларускія зубры, якіх узімку прывезлі ў Башкартастан, за тыдзень абраслі доўгай поўсцю

Памёр кароль Нарвегіі Харальд V1

Дзмітрый Шэпелеў змяніў жыццё — хоча вучыць іншых на досведзе сваіх скандалаў4

Генадзь Бураўкін. Як страціўшы пасаду, зберагчы гонар4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале9

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць