Грамадства33

Лукашэнка выдзеліў грошы на падтрымку таленавітых студэнтаў. Коля зноў у спісе

Паводле распараджэння, якое 31 снежня мінулага года падпісаў Аляксандр Лукашэнка, са спецыяльнага фонду 1 034 030,3 рубля будуць накіраваныя на падтрымку таленавітых школьнікаў і студэнтаў.

Коля Лукашэнка з бацькам у Пекіне 3 верасня 2025 года. Фота: Alexander Kazakov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Прэзідэнцкія стыпендыі атрымаюць 194 студэнты вышэйшых навучальных устаноў. Яшчэ 38 пераможцаў міжнародных алімпіяд і конкурсаў будуць узнагароджаныя гран-пры і атрымаюць званне лаўрэатаў спецыяльнага фонду.

Акрамя таго, спецыяльныя прэміі прызначаны 320 вучням, курсантам і студэнтам.

Сярод тых, хто будзе сёлета атрымліваць спецыяльную стыпендыю для адораных студэнтаў, ёсць і прозвішча малодшага сына Лукашэнкі Мікалая, студэнта 4‑га курса біяфака БДУ. Атрымлівае ён яе рэгулярна, пачынаючы з пачатку навучання.

Скрыншот з дакумента

Памер гэтай стыпендыі на першы семестр 2025/2026 навучальнага года складаў 251,99 рубля ў месяц.

51 грашовую ўзнагароду атрымаюць педагогі і навуковыя работнікі, якія істотна паспрыялі развіццю здольнасцей адоранай моладзі.

Таксама звыш 100 тысяч рублёў выдзелена на падтрымку таленавітай моладзі — пераможцаў міжнародных музычных конкурсаў, а таксама міжнародных і рэспубліканскіх мастацка-творчых спаборніцтваў.

Каментары3

  • Гражданин РБ
    06.01.2026
    Какой хороший и талантливый мальчик.... Когда будет президентом РБ будет рассказывать, как учил быть президентом своего папу :)
  • ух ты
    07.01.2026
    Во мажоры, жируюць на 252 рубля, пракляты рыжым.
  • Таксама
    07.01.2026
    Грошы так адмывае

Цяпер чытаюць

Сахашчык пра арышт Зары і групы афіцэраў: «Для мяне было вельмі дзіўна, што ён апынуўся ў Беларусі»

Сахашчык пра арышт Зары і групы афіцэраў: «Для мяне было вельмі дзіўна, што ён апынуўся ў Беларусі»

Усе навіны →
Усе навіны

«Катастрофа». Партыя Мерца не прайшла ў парламент у Пярэдняй Памераніі21

Колькі рыс нашага характару абумоўлены генамі? Новае даследаванне кажа, што не так і шмат1

Якое малако лепшае: каровіна, соевае, аўсянае, міндальнае, рысавае? А можа, какосавае?1

Сімулятар беларуса. Хутка выйдзе гульня, у якой трэба чысціць бульбу3

Памерла кінааператарка Таццяна Логінава2

Першыя вынікі: «Адзіная Расія» набірае 58%14

Былы гулец зборнай Англіі па футболе трапіў пад каток проста падчас матча ВІДЭА

88‑гадовы кіроўца справакаваў аварыю ў цэнтры Мінска1

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сахашчык пра арышт Зары і групы афіцэраў: «Для мяне было вельмі дзіўна, што ён апынуўся ў Беларусі»

Сахашчык пра арышт Зары і групы афіцэраў: «Для мяне было вельмі дзіўна, што ён апынуўся ў Беларусі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць