Навука і тэхналогіі11

Новая кітайская сістэма здольная знішчаць раі дронаў з дапамогай мікрахваляў

Сваімі паказчыкамі далёкасці ўстаноўка пераўзыходзіць аналагічныя распрацоўкі войска ЗША, сцвярджаюць у Пекіне.

Сістэма «Ураган 3000» на авіясалоне ў Чжухаі ў 2024 годзе. Крыніца: Sohu Military / china-arms.com

Сістэму высокамагутнага мікрахвалевага ўздзеяння «Ураган 3000» шырокай публіцы паказалі падчас маштабнага вайсковага параду ў Пекіне ў верасні. Але толькі цяпер дзяржаўны абаронны канцэрн Norinco раскрыў некаторыя дэталі распрацоўкі, піша South China Morning Post.

Як адзначыў прадстаўнік кампаніі, эфектыўная далёкасць перахопу «Урагана 3000» перавышае 3 км. Гэта дае магчымасць паспяхова змагацца з лёгкімі і малымі беспілотнымі лятальнымі апаратамі, а таксама з цэлымі раямі дронаў. Паводле яго слоў, такі радыус дзеяння ставіць кітайскую сістэму ў авангард падобных распрацовак як унутры краіны, так і на міжнародным узроўні.

Для параўнання, амерыканскі аналаг — высокамагутная мікрахвалевая сістэма Leonidas, распрацаваная кампаніяй Epirus для войска ЗША, — мае далёкасць дзеяння да 2 км.

Як адзначаецца, павялічаная далёкасць дазваляе перайсці ад тактыкі кропкавай абароны асобных аб’ектаў да больш шырокай стратэгіі забароны доступу, калі сістэма можа закрываць для беспілотнікаў значныя тэрыторыі.

«Ураган 3000» здольны працаваць як аўтаномна, так і ў спалучэнні з лазернай зброяй і традыцыйнай артылерыяй, утвараючы своеасаблівы жалезны трохкутнік супраць паветраных пагроз. Гэта дазваляе выкарыстоўваць комплекс не толькі для абароны важных аб’ектаў, але і для аховы межаў, узбярэжжа і нават для арганізацыі грамадскай бяспекі ў гарадах.

Прынцып дзеяння «Урагана 3000» выглядае так: спачатку сістэма выкарыстоўвае радар, каб выявіць і адсочваць рухомыя цэлі. Потым уключаюцца электрааптычныя датчыкі, якія забяспечваюць дакладны візуальны захоп і далейшае суправаджэнне. Пасля фіксацыі цэлі антэнная панэль выпраменьвае высокамагутныя мікрахвалі, якія імгненна выводзяць дрон з эксплуатацыі.

У артыкуле тлумачыцца, што мікрахвалевая зброя адносіцца да тэхналогій «цвёрдага знішчэння»: яна фізічна выводзіць з эксплуатацыі электроніку беспілотніка, у адрозненне ад сродкаў «мяккага ўздзеяння», якія толькі глушаць сігнал або абмяжоўваюць кіраванне. Пры гэтым, калі лазеры звычайна працуюць па адной цэлі — кропкава, — мікрахвалі накрываюць шырокі сектар, што робіць такую зброю асабліва эфектыўнай супраць масаваных атак раёў дронаў.

Акрамя таго, у адрозненне ад ракет і гармат, такія сістэмы маюць практычна неабмежаваны боезапас, вельмі нізкі кошт аднаго «стрэлу» і наносяць мінімальныя пабочныя пашкоджанні.

Як адзначае аўтар, «Ураган 3000» быў прадстаўлены яшчэ на авіясалоне ў Чжухаі ў 2024 годзе разам з меншай версіяй — «Ураган 2000». Малодшая мадэль мае далёкасць 2 км і таксама прызначаная для нейтралізацыі малых дронаў. Аднак «Ураган 3000» значна большы, больш магутны і ўсталяваны на грузавіку: у ім палепшаныя ключавыя паказчыкі, уключаючы выяўленне, суправаджэнне, баявую аўтаномнасць і аўтаматызацыю.

Паводле інфармацыі South China Morning Post, у будучыні Norinco плануе пашырыць функцыянал сваіх сістэм, каб яны маглі выкарыстоўвацца не толькі супраць беспілотнікаў, але і для блакавання інфармацыйных сувязяў праціўніка, процідзеяння паветранай электроннай разведцы, нейтралізацыі высокадакладнай зброі і нават як сродак нелятальнага ўздзеяння.

Каментары1

  • Смекта
    09.01.2026
    Кітайцы засталіся кітайцамі. Праца на публіку. Амерыканцы проста смяюцца з гэтых прыдумак.

Цяпер чытаюць

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце47

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна перадала Расіі прапанову працягнуць перамір'е пасля Вялікадня1

Чаму Расія атакуе Украіну «шахедамі» ўдзень: змена тактыкі з мэш-сістэмамі і палёты «статкамі»1

Віцебскі заапарк перанясуць у іншае месца

Украіна спрабавала ўдарыць па расійскім касмадроме Плясецк3

Камала Харыс можа зноў балатавацца ў прэзідэнты ЗША8

У Венгрыі асвоілі еўрапейскія паўтара мільёна даляраў, пабудаваўшы аўтаразвязку каля чыгункі, якой не існуе22

У Беларусі адзін за адным адмяняюць фестывалі. У чым прычына?6

У Ірландыі мужчына з сякерай атакаваў амерыканскі вайсковы самалёт ВІДЭА4

Дзесяцігадовая дзяўчынка папрасіла гендырэктара NASA зноў лічыць Плутон планетай. Ён ёй адказаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце47

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць