Свет2929

Белы дом пагражае судзіць у ЗША экіпаж захопленага танкера. Масква пацвердзіла, што на борце расіяне

Сітуацыя вакол захопу танкера Marinera (раней Bella 1) набывае ўсё больш сур'ёзны абарот. Белы дом афіцыйна заявіў пра гатоўнасць вывезці экіпаж судна ў Злучаныя Штаты для суда. У сваю чаргу МЗС Расіі пацвердзіла, што на борце знаходзяцца расійскія грамадзяне.

Кадр захопу танкера Marinera

Прэс-сакратарка Белага дома Кэралайн Левіт на брыфінгу паведаміла, што арышт судна быў праведзены Міністэрствам юстыцыі і Міністэрствам унутранай бяспекі ў каардынацыі з вайскоўцамі. Яна пацвердзіла, што судна было затрыманае раніцай у Паўночнай Атлантыцы пасля працяглага адсочвання. Падставай стаў ордар федэральнага суда ЗША.

«Гэты прэзідэнт не будзе цярпець»

Прадстаўніца Белага дома падкрэсліла жорсткую пазіцыю новай адміністрацыі:

«Гэта было судна з венесуэльскага ценявога флоту, якое перавозіла падсанкцыйную нафту. І Злучаныя Штаты Амерыкі за гэтым Прэзідэнтам не будуць гэтага цярпець».

Асобна яна спынілася на лёсе маракоў. Паводле слоў прэс-сакратаркі, судовы ордар распаўсюджваецца не толькі на сам танкер, але і на людзей.

«Гэта азначае, што экіпаж цяпер падлягае судоваму пераследу за любыя парушэнні федэральнага заканадаўства. І ў выпадку неабходнасці яны будуць дастаўленыя ў Злучаныя Штаты для такога судовага разбору», — заявіла Левіт.

Вашынгтон сцвярджае, што судна ішло пад «фальшывым сцягам» і не належыць ніякай краіне дэ-юрэ.

Рэакцыя Масквы і ўдзел Брытаніі

МЗС Расіі афіцыйна пацвердзіла наяўнасць расіян на захопленым судне. Ведамства патрабуе «няўхільна выконваць правы і інтарэсы расіян на «Марынэры» і не перашкаджаць іх вяртанню на радзіму». Дыпламаты адзначылі, што ўважліва адсочваюць паведамленні пра высадку амерыканцаў на борт.

Аперацыя захопу праходзіла пры падтрымцы саюзнікаў. Міністэрства абароны Вялікабрытаніі пацвердзіла, што на просьбу ЗША дала разведвальныя звесткі і сваю інфраструктуру для перахопу парушальніка санкцый.

Каментары29

  • хутка будзе больш добрых навін ў напрамку дэкаланізацыі
    07.01.2026
    Страшный Суд, Трамп!!! дзякуй Богу, гарантую, хутка будзе больш добрых навін ў напрамку мовы & дэкаланізацыі . .? пачынайце ў хаце на роднай мове размаўляць ці будзім далей за Шклоўскім Маісеям хадзіць па пустэчы , ён 40 гадаў вадзіў сёння мы жывём больш , Сашка & яго рэжым будзе нас 80 год вадзіць
  • 1856 — parazy ad Brytanii i Francii
    07.01.2026
    Vaenny zapis maskoŭskaha ulusu:

    1856 — parazy ad Brytanii i Francii
    1905 — parazy ad Japonii
    1917 — parazy ad Niamieččyny
    1920 — parazy ad Polščy, Finlandyi, Estonii i ŭsich bałtyjskich dziaržau
    1939 — parazy ad Finlandyi
    1969 — parazy ad Kitaja
    1989 — parazy ad Aŭhanistana
    1989 — parazy ad ZŠA i Brytanii ŭ Lutaj Vajnie
    1996 — parazy ad Čečnii
    2022 — parazy ad Ukrainy
    2024 — parazy ad Syryi

    U Vajnie 1939–1945 pieramohu zabiespiečyli ZŠA i Brytanija, tym časam jak aficery Stalina byli rasstralany abo atrymany ŭ Hułahi. Miliony byli atrymany ŭ Hułahi, u tym fanatyčny hazi‑imperyjalist Sołžanycin.

    Jadynyja “pieramohi” Maskvy — heta ŭvarvanni ŭ mienšyja krainy (pad nadta spryjalnymi heapalityčnymi umovami):

    a) Vuhorščyna, 1956
    b) Čechasłavakija, 1968
    c) Małdova, 1992
    d) Hruzyja, 2008
  • Ванга
    07.01.2026
    Праз 3 гады да ўлады ў амерыцы прыйдзе чарговая макака, якая абмяняе і гэтых, і мадуру на якога небудзь расіянскага апазіціянера.

Цяпер чытаюць

Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расію — за ўдзел у мінскіх маршах 2020 года6

Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расію — за ўдзел у мінскіх маршах 2020 года

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус, які стаў расійскім наёмнікам, вярнуўся ў Слуцк — без увагі з боку сілавікоў. Заклікае іншых не паміраць за Расію19

Бацьку і сына Кабарчукоў, асуджаных у Беларусі за «тэрарызм», збіраюцца судзіць і ва Украіне2

Трое іншаземцаў, якіх тыдзень шукалі ў Баранавічах, знайшліся1

Дзяржваенпрам прэзентаваў пажарны комплекс на гусенічным ходзе на аснове савецкай баявой машыны2

Цяжарная беларуска выйшла ў Гданьску на адзіночны пікет супраць доўгай выдачы ДНЖ. Яна чакае ўжо больш за 470 дзён21

За калецтва 17‑гадовай дзяўчыны, на якую скінулі снег з даху Dana Mall, будуць судзіць дырэктара гандлёвага цэнтра2

Згарэў найстарэйшы крыты прадуктовы рынак Парыжа2

Сёлетняя лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру раней займалася і беларускім пытаннем — яна асуджала рэпрэсіі пасля Плошчы 2010‑га4

Гэты пад'езд у Мінску назвалі ўзорным5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расію — за ўдзел у мінскіх маршах 2020 года6

Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расію — за ўдзел у мінскіх маршах 2020 года

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць