Грамадства44

Падчас снегападу мінскія таксісты паднялі цэны ў два-тры разы

Падпісчыкі выдання Smartpress здзіўленыя тым, як рэзка выраслі цэны паслуг таксі ў сталіцы. Высокі попыт на таксі павялічыў цэны ў некаторых выпадках утрая.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле назіранняў мінчукоў, а 8‑й раніцы кошт «Яндэкс-таксі» ад «Мінск-Свету» да Сухарава быў 64 рублі. «Гэта ўтрая больш, чым звычайна», — абураныя жыхары сталіцы.

«Ад «Пушкіна/Жукава» да «Мінск-Свет» — 32 рублі. Такі цэннік быў апоўдні», — расказвае іншы мінчук.

«39,5 рубля перавозчык просіць за 6‑хвілінную паездку, якая раней, нават у гадзіны пік, абыходзілася максімум на 20 рублёў», — кажа Анастасія.

«30 рублёў за 7 прыпынкаў разглядаю, як беззаконне», — дзеліцца Алена.

«Вось яшчэ магу шыкануць і за 20 рублёў два прыпынкі да Пушкінскай праехаць», — жартуе дзяўчына.

Іншыя чытачы расказалі пра шасціхвілінныя паездкі, за якія трэба выкласці амаль 20 рублёў.

Са слоў адвакаткі Вікторыі Раманчыкавай, рэгуляванне цэн (тарыфаў) на паслугі таксі заканадаўствам Беларусі не прадугледжана. Гэта значыць, што перавозчыкі (агрэгатары) маюць права іх вызначаць самастойна, таму павышэнне цэн падчас снегападу не супярэчыць закону.

Каментары4

  • Все хотят
    09.01.2026
    быть немножечко "айтишниками". Будем ли мы их за такое осуждать?
  • ●
    09.01.2026
    На мой взгляд абсолютно справедливо и разумно . Сравните ехать теплым майским вечером по сухому асфальту , или сейчас . Расход бензина , износ движка , расход его ресурса . Да и водитель это живой чел с эмоциями .
    Чисто по буржуински .
  • М
    09.01.2026
    ● , пагаджуся, плюс больш стаяць у пробках, плюс даўжэй ехаць да месца прызначэньня, да кліента і г.д. Нічога дзіўнага. Жывемо ў сьвеце рынкавае эканомікі, а не натуральнае ці першабытнага камунізму

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы стварылі таблеткі ад аблысення1

Загінуламу на Лагойскім тракце хлопцу было 22 гады

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць