Я зусім не морж алі калі знаходжуся каля мора, вадаспаду альбо празрыстага швайцарскага возера купаюся незалежна ад часу года. Адчуванні самыя прыемныя і відавачна карысна для здароўя. Галоўнае не геройстваваць.
Павага
10.01.2026
Баранавічы - сіла!
ни понила)
10.01.2026
а пры чым тут баранавічы?
Батанік
10.01.2026
НН, як вы (і ня толькі вы) ўжо дасталі з гэтым русізмам "справіцца". Ну ёсьць жа цалкам беларускі адпаведнік гэтаму "даць рады". "Справіцца" мае зусім іншы сэнс...
Беларус
10.01.2026
Батанік, Як ужо батанікі (і не толькі батанікі) ужо дасталі з гэтым прынцыпам "каб толькі не было падобна да расейскага", дзякуючы якому, чортавы невукі, гатовыя выкінуць на сметнік цэлы пласт лексікі, якой натуральна і нязмушана карысталіся многія пакаленні нашых продкаў. Вазьміце любы слоўнік беларускай мовы, і ў ім будзе слова "справіцца" ў значэнні "адолець у барацьбе, перамагчы каго-небудзь, што-небудзь" і падобных, са шматлікімі прыкладамі ўжывання ў класікаў.
І добра яшчэ, калі хоць сінонім адпаведны беларускі наўзамен падбяруць, а не прыцягнуць у мову замест свайго слова паланізм ці ўкраінізм.
«Ключавое правіла — не геройстваваць». Беларуска маржуе на польскай Балтыцы, каб справіцца з дэпрэсіяй
І добра яшчэ, калі хоць сінонім адпаведны беларускі наўзамен падбяруць, а не прыцягнуць у мову замест свайго слова паланізм ці ўкраінізм.