Грамадства55

«Ключавое правіла — не геройстваваць». Беларуска маржуе на польскай Балтыцы, каб справіцца з дэпрэсіяй

У Балтыйскае мора Марыя заходзіць спакойным крокам. Калі вада дасягае грудзей, яна робіць удых і занураецца. Польская Балтыка і летам многім здаецца занадта халоднай і капрызнай, але дзяўчыну яна не палохае нават зімой. Больш за тое, беларуска запэўнівае: менавіта маржаванне дапамагае ёй даваць рады СДУГ, дэпрэсіяй і іншымі праблемамі са здароўем. Пра сваё захапленне яна расказала Most.

Марыя. Фота з яе архіва

«Ніколі не адчувала сябе настолькі дома, як тут»

Марыя апынулася ў Польшчы не па сваёй волі. На экстранны ад'езд яна наважылася пасля выклікаў у КДБ: сілавікі зацікавіліся ёй з-за яе актыўнай валанцёрскай дзейнасці ў Баранавічах.

Некалькі месяцаў Марыя правяла ў лагеры для ўцекачоў, а потым апынулася ў Сопаце. Прызнаецца, што жыць каля мора было яе даўняй марай, але яна ніколі не думала, што гэта будзе халодная Балтыка.

Цяпер дзяўчына кажа, што нават у родным горадзе ў яе не было такога адчування спакою, якое дорыць шум прыбою.

«Я ніколі не адчувала сябе настолькі дома, як тут», — прызнаецца Марыя.

Марыі афіцыйна паставілі дыягназ СДУГ — сіндром дэфіцыту ўвагі і гіперактыўнасці. Таксама яна змагаецца з наступствамі клінічнай дэпрэсіі.

Вывучаючы інфармацыю пра свой стан, яна знайшла даследаванне, якое паказала, што знаходжанне ў халоднай вадзе на 200% павышае ўзровень дафаміну — гармону, які ўдзельнічае ў многіх працэсах у арганізме, у тым ліку які ўплывае на памяць, канцэнтрацыю ўвагі, настрой.

Калі ўзровень эмоцый «ніжэйшы за плінтус», ледзяная вада дае вострыя адчуванні, якія вяртаюць адчуванне жыцця, запэўнівае Марыя.

Марыя. Фота з яе архіва

Дзяўчына кажа, што рэгулярная загартоўка дапамагла справіцца і з іншымі праблемамі. Напрыклад, з рэактыўным артрытам, які ўзнік пасля перанесенай цяжкай пнеўманіі, — калені моцна апухалі і балелі. Цяпер Марыя цалкам пазбавілася ад болю. Зніклі і хранічныя праблемы з локцевым суставам — так званая рука тэнісіста, — якія раней турбавалі па начах. Беларуска кажа, што ў апошнія два гады практычна перастала хварэць на прастудныя захворванні.

Пяць хвілін на досвітку

Марыя аддае перавагу індывідуальным акунанням, пазбягаючы вялікіх груп. Яе ідэальны час — світанак, калі на пляжы бязлюдна і можна застацца адзін на адзін з прыродай. Само занурэнне доўжыцца ў сярэднім 5 хвілін.

Марыя заходзіць у ваду спакойным крокам, а калі вада дасягае грудзей, то робіць удых і занураецца. Яна звяртае ўвагу: знаходзіцца ў вадзе даўжэй за 7‑10 хвілін не варта — гэта можа выклікаць моцны галаўны боль.

Марыя. Фота з яе архіва

У яе «наборы маржа» — усё неабходнае для бяспечнага і камфортнага апускання ў халодную ваду. У першую чаргу гэта неапрэнавыя шкарпэткі і пальчаткі: менавіта кісці і ступні замярзаюць хутчэй за ўсё, паколькі ў іх амаль адсутнічае тлушчавая праслойка.

Абавязковыя элементы экіпіроўкі — шапка або павязка. Галаву не рэкамендуецца мачыць, каб знізіць рызыку сасудзістых спазмаў.

Марыя. Фота з яе архіва

Акрамя таго, Марыя выкарыстоўвае рыштунак для хуткага пераапранання: ручнік-понча, кілімок пад ногі і цёплы камбінезон, які можна надзець літаральна адным рухам адразу пасля выхаду з вады.

«Ключавое правіла — прыслухоўвацца да ўласных адчуванняў і не спрабаваць геройстваваць», — тлумачыць яна.

Марыя. Фота з яе архіва

Пачаць летам, адмовіцца ад алкаголю

Тым, хто толькі задумваецца пра халодныя купанні, яна раіць пачынаць яшчэ летам і не спыняць плаваць з прыходам восені — так арганізм паспявае паступова адаптавацца да зніжэння тэмпературы вады.

Для першых заплываў яна раіць выбіраць зацішнае надвор'е, каб выхад з вады не стаў дадатковым стрэсам для арганізма.

Асобную ўвагу варта надаць абароне галавы: пачаткоўцам не рэкамендуецца занурацца з галавой у ледзяную ваду.

Ад алкаголю перад акунаннем Марыя рэкамендуе адмовіцца цалкам: спіртное можа справакаваць сасудзісты спазм і павысіць рызыкі, таму куды бяспечней узяць з сабой тэрмас з гарачай гарбатай.

Каментары5

  • Павага
    10.01.2026
    Баранавічы - сіла!
  • Батанік
    10.01.2026
    НН, як вы (і ня толькі вы) ўжо дасталі з гэтым русізмам "справіцца". Ну ёсьць жа цалкам беларускі адпаведнік гэтаму "даць рады". "Справіцца" мае зусім іншы сэнс...
  • Беларус
    10.01.2026
    Батанік, Як ужо батанікі (і не толькі батанікі) ужо дасталі з гэтым прынцыпам "каб толькі не было падобна да расейскага", дзякуючы якому, чортавы невукі, гатовыя выкінуць на сметнік цэлы пласт лексікі, якой натуральна і нязмушана карысталіся многія пакаленні нашых продкаў. Вазьміце любы слоўнік беларускай мовы, і ў ім будзе слова "справіцца" ў значэнні "адолець у барацьбе, перамагчы каго-небудзь, што-небудзь" і падобных, са шматлікімі прыкладамі ўжывання ў класікаў.

    І добра яшчэ, калі хоць сінонім адпаведны беларускі наўзамен падбяруць, а не прыцягнуць у мову замест свайго слова паланізм ці ўкраінізм.

Цяпер чытаюць

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі9

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёве прагучалі два моцныя выбухі1

Тры прасцюсенькія перамены ў звычках могуць падоўжыць жыццё4

Рэдкі чарнавік песні Боба Дылана знайшлі ў кнізе, што прадавалася ў кнігарні

Усё менш і менш: колькі і якія візы выдае беларусам Германія3

Лукашэнка выцягнуў Умку нават на хакейную пляцоўку ВІДЭА10

Трамп звольніў генеральнага пракурора. Гэта можа быць звязана са справай Эпштэйна3

Начальнік са Следчага камітэта ехаў п'яным, груба парушаў ПДР, біўся з даішнікамі і ўцякаў ад іх. Атрымаў «хімію»5

Што вядома пра беларускага ГРУшніка, які працуе на латвійскім кірунку?11

У Іўеўскім раёне ўначы згарэла аграсядзіба. Недакурак кінуў сам гаспадар

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі9

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць