Грамадства55

Мінскія камунальнікі паказалі, што робяць са снегам, які прынёс цыклон «Улі»

У тэлеграм-канале Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі расказалі, што снег з вуліц сталіцы не вывозяць за горад і не складуюць на пустках. Яго ўтылізуюць на спецыяльным снегасплаўным пункце — адзіным у Беларусі, які працуе ў Мінску з 2016 года.

Фота: t.me/mgjha

Пасля прыбірання вуліц снег на прадпрыемства прывозяць самазваламі. Там ён праходзіць некалькі этапаў апрацоўкі.

Фота: t.me/mgjha

Спачатку снег выгружаюць на магутныя драбільні, дзе зляжалыя і шчыльныя гурбы раздрабняюцца да дробнай масы. Затым гэтая маса трапляе ў рэзервуар з цёплымі сцёкавымі водамі, дзе снег хутка растае.

Фота: t.me/mgjha

Атрыманую ваду дадаткова ачышчаюць: адмысловыя пескалоўкі аддзяляюць пясок і смецце, якія трапілі ў снег з дарог. Пасля гэтага вада самацёкам паступае на ачышчальныя збудаванні.

Фота: t.me/mgjha

Толькі за мінулыя суткі снегасплаўны пункт прыняў 824 кубаметры снегу — гэта прыкладна 70 цалкам загружаных самаскідаў. Такім чынам, снег з гарадскіх вуліц праходзіць поўны тэхналагічны цыкл — ад раздрабнення да ачысткі — і не назапашваецца ў межах Мінска.

Фота: t.me/mgjha
Фота: t.me/mgjha

Каментары5

  • М
    10.01.2026
    з гледзішча лукашэнкі ў камунальнікаў галоўная задача - не чыстата ці барацьба зь сьнегам, а зразаньне стужак, замазваньне надпісаў і іншыя палітычныя задачы
  • ваван
    10.01.2026
    ё маё... так вот где они... За три дня Уилллииии ни разу не видел дворника или коммунальника.... Снег во дворах вычистили ВЛАДеЛЬЦЫ АВТО. Не без скандалов.... Говорят что очень не нравицца когда бросают снего под забор школ или на зеленые газоны каких то учреждений.. До истерик. Есть разговоры про то что в некоторых школах (на западе города) Минска школьники пришедшие добровольно принудительно расчищали авто сотрудников - сначала рено одного мужчины (тех.работник школы) а потом зауча по воспитательной работе. Ее личный фольцваген гольф чистило около 7 человек школьников + учительница... Снег не стесяясь бросали на территорию школы, при этом другим жильцам НИЗЯ.... В общем, на месте властей я бы крепко задумался... Это что получилось что люди смогли САМИ, без помощи государства справиться с каким то мощным ураганом. Когда то точно так справлялись с Ковидом.... Так народец глядишь в себя поверить может и повторить.... Только шчас никто цыркаться с красавцами явно НЕ будет...
  • Медны Канцлер
    11.01.2026
    Нічога яны не робяць. У пятніцу двор, людзям каб можна было дайсці на працу, лапатамі расчышчаў жыхар з маленькімі дочкамі, у выхадныя астатнія мясцовыя падцягнуліся. Што людзі не чысцілі — так і засталося некранутым, ані разу ЖКГ не паказалася.

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць