Здарэнні22

У сеціве з’явілася фота яшчэ аднаго цела на заснежанай вуліцы Мінска. Што здарылася

У сеціве з’явілася фота трупа на тратуары паблізу дома № 107 на вул. Адоеўскага. Што адбылося, даведаўся карэспандэнт «Мінск-Навіны».

Кадры накрытага цела апублікавалі ўвечары 10 студзеня некалькі тэлеграм-каналаў без якіх-небудзь падрабязнасцей здарэння. Ва УСК па г. Мінску факт пацвердзілі і ўдакладнілі, што смерць не носіць крымінальны характар.

— Паводле даных следства, увечары 10 студзеня паблізу дома № 107 на вул. Адоеўскага 76‑гадоваму мужчыну стала дрэнна. Мінакі выклікалі хуткую медыцынскую дапамогу, аднак выратаваць яго не ўдалося, — распавялі там. — Прызначана судова-медыцынская экспертыза.

Днём раней таксама стала вядома пра смерць на вуліцы Мінска: 59‑гадовы мужчына быў знойдзены мёртвым 9 студзеня ў раёне вуліцы Байкальскай — яму стала кепска па дарозе на працу.

Каментары2

  • спасиба лукашэнкам
    11.01.2026
    Как в блокпдном Ленинграде....
  • Вадзя
    11.01.2026
    Такое было і будзе. Наш саслужывец ,чалавек фізічна моцны сарака гадоў ад роду ,самлеў вечарам марознага дня ў самым цэнтры Менска каля плошчы Коласа. Страціў прытомнасць і паціху сканаў.Прахадны двор ,людзі праходзілі міма .Снегу было мала ,але быў моцны мароз. Нехта нават вывярнуў кішэні і зняў дарагі гадзіннік.На краіну ў той час "напала " Перабудова...

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?37

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч атрымаў польскае грамадзянства67

Украінскія ратавальнікі паказалі фота наступстваў дзённай атакі дронаў на Кіеў

Брат дарадцы Зяленскага Міхаіла Падаляка загінуў у Запарожскай вобласці, ваюючы за Расію21

Украінскія войскі адкінулі расіян з-пад Арэхава7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць