Свет1010

Еўропа абмяркоўвае размяшчэнне войск НАТА ў Грэнландыі — каб Трамп перадумаў завалодваць востравам

Ёсць розныя варыянты, як гэта аперацыя можа выглядаць.

Брытанскія войскі трэніруюцца ў Арктыцы. Фота: Каралеўскі ваенна-марскі флот / Lee Blease

Вялікабрытая вядзе перамовы з еўрапейскімі саюзнікамі наконт размяшчэння вайсковага кантынгенту ў Грэнландыі, паведамляе The Telegraph.

Планы могуць уключаць накіраванне брытанскіх салдат, ваенных караблёў і самалётаў для абароны Грэнландыі ад Расіі і Кітая. Еўрапейскія краіны спадзяюцца, што значнае ўзмацненне іх прысутнасці ў Арктыцы пераканае Дональда Трампа адмовіцца ад яго амбіцый анексаваць гэты стратэгічны востраў.

Трамп выказваў занепакоенасць тым, што Масква ці Пекін захопяць востраў, калі ён гэтага не зробіць. 

Крыніцы выдання ва ўрадзе паведамілі, што Кір Стармер паставіўся да пагрозы з боку Расіі і Кітая ў гэтым рэгіёне «надзвычай сур'ёзна» і пагадзіўся, што неабходна прымаць меры.

Чым так важная Грэнландыя? Тут знаходзяцца адны з найбуйнейшых у свеце радовішчаў рэдказямельных элементаў. Плюс стратэгічнае размяшчэнне паміж ЗША і Расіяй для супрацьракетнай абароны. ЗША гэта дапамагло б супрацьстаяць росту ўплыву Кітая ў Арктыцы. Тут таксама размешчана касмічная база Пітуфік, самая паўночная вайсковая застава Пентагона.

Еўрапейскія краіны спадзяюцца адвесці Трампа ад ідэі захопу, прапанаваўшы размясціць на востраве вайсковы кантынгент. Гэтая ідэя абмяркоўвалася на сустрэчы саюзнікаў па НАТА ў Бруселі ў чацвер.

Крыніцы паведамілі The Telegraph, што патэнцыйная аперацыя знаходзіцца на ранніх стадыях планавання. Гэта можа быць паўнавартаснае разгортванне войскаў або камбінацыя абмежаваных па часе вучэнняў, абмену разведданымі, развіцця патэнцыялу і пераразмеркавання абаронных выдаткаў. Любая аперацыя, хутчэй за за ўсё, будзе праводзіцца пад сцягам НАТА і будзе аддзеленая ад існуючых місій у Прыбалтыцы і Польшчы.

The Telegraph таксама стала вядома, што Еўрапейскі Саюз распрацоўвае планы санкцый супраць амерыканскіх кампаній на выпадак, калі Трамп адхіліць прапанову аб разгортванні сіл НАТА. Тэхналагічным гігантам, такім як Meta, Google, Microsoft і X, можа быць абмежавана дзейнасць на кантыненце, гэтак жа як і амерыканскім банкам і фінансавым фірмам. Больш экстрэмальным варыянтам можа стаць выправаджэнне амерыканскіх вайскоўцаў з іх баз у Еўропе, што пазбавіць ЗША ключавога плацдарма для аперацый на Блізкім Усходзе і ў іншых рэгіёнах.

Каментары10

  • Найперш не галасі!
    11.01.2026
    Трамп вывальваецца адусюль.
    Цяпер ужо вывальваецца і з NATO.
    Каб Трамп не напаў на Еўропу з тылу, а ніхто не ведае ці існуе "пакт Пуціна-Трампа", Еўропа вымушаная бараніцца войскамі NATO ад ЗША.
  • лол
    11.01.2026
    ну вось і добра: зарубяцца паміж сабою, патрэнуюцца перад вайной з маскалямі. win-win
    (нікога нікуды яны не пашлюць)
  • Алес
    11.01.2026
    арда на буханках папрэ на гэтую стратэгічную выспу

Цяпер чытаюць

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі5

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка прызначыў кіраўніка Кампартыі Сыранкова сенатарам14

У Хабараўску пры дзіўных абставінах знік вахтавік з Мазыра3

У Беларусі паляўнічыя забілі вельмі рэдкага чорнага воўка24

Колькі прыватных школ і садкоў засталося ў Беларусі3

«Страшны трэск і грукат». На світанку Гомель разбудзілі гучныя гукі ў небе3

«Людзі баяцца заказваць». Прадавец з Wildberries страціў больш за $10 тысяч, але не сыходзіць7

Як 29‑гадовы беларус навучыўся шыць па ютубе і стварыў бізнэс на рэчах са смецця2

«Нікуды я ад яе не магу збегчы». Гісторыя сяброўства Марфы Рабковай і Насты Лойкі4

Хірург аспрэчыў галоўныя міфы пра ўкусы і выдаленне кляшчоў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі5

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць