Свет99

Спецпрадстаўнік ЗША: Данія пасля Другой сусветнай вайны заняла тэрыторыю Грэнландыі ў абыход нормаў ААН

Данія пасля Другой сусветнай вайны заняла тэрыторыю Грэнландыі ў абыход нормаў ААН, і сёння востраў павінен адносіцца да ЗША з «гасціннасцю, а не варожасцю». Пра гэта заявіў у X спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША па Грэнландыі Джэф Лэндры.

Джэф Лэндры і Дональд Трамп. Фота: Win McNamee / Getty Images

«Гісторыя мае значэнне. ЗША абаранялі суверэнітэт Грэнландыі падчас Другой сусветнай вайны, калі Данія не здолела гэтага зрабіць. Пасля вайны Данія зноў акупавала яе, абыходзячы і ігнаруючы пратакол ААН», — напісаў Лэндры.

Яму адказала прадстаўніцтва Даніі ў ЗША. Дыпмісія іранічна пагадзілася, што гістарычны кантэкст мае значэнне, і падкрэсліла: Грэнландыя стагоддзямі належала Даніі, што прызнавалася ААН, рознымі адміністрацыямі ЗША і іншымі краінамі.

***

9 красавіка 1941 года, у гадавіну нямецкай акупацыі, дацкі пасланнік у Грэнландыі Хенрык Каўфман, насуперак указанням свайго ўрада, падпісаў выканаўчае пагадненне з дзяржаўным сакратаром Кордэлам Халам, дазволіўшы прысутнасць амерыканскіх войск. Грэнландыя ўступіла ў вайну адразу пасля ЗША 11 снежня 1941 года.

Тут выпускалася мясцовая валюта і паштовыя маркі. У 1942 годзе армія ЗША ўзяла на сябе ахову рудніка Івітуут, і баявыя патрулі пачалі выконвацца з Bluie West One, які стаў штаб-кватэрай як Грэнландскага патруля берагавой аховы, так і Грэнландскага базавага камандавання ВПС ЗША.

Насельніцтва Грэнландыі, якое складалася з 18 000 мясцовых жыхароў і менш за 500 датчан, папоўнілася тысячамі амерыканскіх вайскоўцаў.

У маі 1945 годзе пасля сканчэння Другой сусветнай адміністрацыя Грэнландыі пад кіраўніцтвам Эске Бруна здала свае надзвычайныя паўнамоцтвы і зноў перайшла пад прамое кіраванне Капенгагена.

Каментары9

  • Ня соевы
    12.01.2026
    Давай, Донні, пакажы гэтым сайжакам іх сапраўднае мейсца! Ато шчокі надуваюць, схаваўшыся за ўкраінцаў...
  • Ёсік
    12.01.2026
    Нешта падобнае чуў ужо, але там казалі пра леніна, Украіну.
  • Краснов ўжо на максімалках
    12.01.2026
    Неўзабаве будзе пачынаць з Яраслава Мудрага.
    Сеансы ботакснага гіпнозу былі нездарма. Да імпічменту мусіць паспець напасці на Еўропу са спіны.

Цяпер чытаюць

35‑гадовы дальнабойшчык з Беларусі раптоўна памёр у Кітаі. Гэта муж самай тытулаванай беларускай дзюдаісткі11

35‑гадовы дальнабойшчык з Беларусі раптоўна памёр у Кітаі. Гэта муж самай тытулаванай беларускай дзюдаісткі

Усе навіны →
Усе навіны

У Чарнобыльскай зоне на баку Украіны ўзнік вогненны смерч ВІДЭА

У іспанскай Севільі мужчына знайшоў на вуліцы дарагую карціну вядомага мастака5

У Мінску на пляжы заўважылі жывога краба ВІДЭА

У Вялікабрытаніі скандал — вытворца дзёнер-кебабаў гадамі замест бараніны клаў у іх казляціну15

Беларусь увайшла ў сусветны топ-10 па долі жанчын у насельніцтве2

Расія пачала ставіць антыдронавыя «мангалы» на падводныя лодкі Чарнаморскага флоту4

У Дрыбінскім раёне хлопчык пайшоў лавіць рыбу і зачапіў вудай за правады

Чэргі да расійскіх аўтазаправак ужо бачаць і з космасу6

У Беларусі знікаюць уюны. Прычын адразу тры3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35‑гадовы дальнабойшчык з Беларусі раптоўна памёр у Кітаі. Гэта муж самай тытулаванай беларускай дзюдаісткі11

35‑гадовы дальнабойшчык з Беларусі раптоўна памёр у Кітаі. Гэта муж самай тытулаванай беларускай дзюдаісткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць