Кіно22

Цікавыя дэталі пра фінал серыяла «Вельмі дзіўныя справы»

31 снежня скончыліся «Вельмі дзіўныя справы» (Stranger Things) — культавы серыял ад Netflix расцягнуўся на дзевяць гадоў. Пры гэтым не сціхаюць жарсці наконт апошняга сезона праекта. А некаторыя фанаты чакаюць «сапраўднага» фінала.

Кадр з серыяла

Абурэнне фанатаў звязанае з дакументалкай пад назвай One Last Adventure: The Making of Stranger Things 5. Двухгадзінны фільм пра тое, як здымалі апошні сезон серыяла, выйшаў на Netflix 12 студзеня.

Кадры з той дакументалкі разляцеліся па сацсетках. На адным з іх бачны наўтбук у пакоі сцэнарыстаў, і пільныя фанаты ўгледзелі на ім ўкладкі з адкрытым ChatGPT і з сацсеткай Reddit. Гэта выклікала чуткі пра тое, што сцэнар пісалі не самастойна — маўляў, недзе дапамагаў ChatGPT, а недзе і арыентаваліся на ідэі карыстальнікаў Reddit, калі не капіравалі іх. Адзначым, што доказаў гэтага няма.

Яшчэ адна навіна з дакументалкі: здымкі апошняга сезона пачаліся яшчэ да таго, як стала зразумела, як мусіць скончыцца серыял. Больш за тое, рашэнне пра канцоўку прынялі пасля таго, як знялі некаторыя сцэны з апошняй серыі.

Дзіўныя кадры з дакументалкі — далёка не першая прэтэнзія гледачоў да серыяла. Апошняя серыя настолькі ім не спадабалася, што фанаты палічылі яе фальшывай і чакалі выхаду «сапраўднага» фінальнага эпізода.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • Аматар культурнага марксізму
    13.01.2026
    І ані слова пра галоўную прэтэнзію да серыяла, пра якую дзе толькі не пісалі, што на сілу, штучна і класічна для Нэтфлік упіхнулі гомасюжэт. Ну проста без гэтага ніяк.
  • WOKE
    13.01.2026
    "Дзіўныя кадры з дакументалкі — далёка не першая прэтэнзія гледачоў да серыяла"

    Не хочаце/не можаце напісаць пра ГАЛОЎНУЮ прычыну абурэння да апошняга сезону?

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць