Кіно66

Выходзіць фінал культавага серыяла «Вельмі дзіўныя справы». Гледачы абрынулі Netflix

Netflix прадставіў апошні сезон знакамітага серыяла «Вельмі дзіўныя справы» (Stranger Things). Першыя чатыры серыі ўжо выйшлі на стрымінгу — крытыкі і гледачы задаволеныя.

Фота: кадр з тызера

«Вельмі дзіўныя справы» — гэта і дэтэктыўная драма, і серыял з элементамі жахаў ды фантастыкі. Яго дзеянне адбываецца ў 1980‑я ў выдуманым амерыканскім мястэчку Хоўкінс. Недалёка ад яго знаходзіцца лабараторыя, дзе ладзяць эксперыменты з паранармальнымі з’явамі і выпадкова адкрываюць партал у паралельны сусвет — Ізнанку. Той сусвет пачынае ўплываць на жыхароў Хоўкінса, якія пра тую лабараторыю нічога не ведаюць.

Цяпер выходзіць пяты і апошні сезон серыяла. 26 лістапада на Netflix паказалі першыя чатыры серыі, а 25 снежня, на Каляды, можна будзе пабачыць яшчэ тры выпускі. Двухгадзінны фінал сезона і ўсяго серыяла чакаем 31 снежня.

Фота: кадр з тызера

Ужо першых чатырох серый сезона хапіла, каб абрынуць Netflix — і гэта пры тым, што перад прэм’ерай прапускную здольнасць сэрвісу спецыяльна павялічылі на 30%. Гледачы з Індыі і ЗША кінуліся скардзіцца ў сацсетках на збоі ў працы платформы.

Што да водгукаў, яны цалкам прыстойныя. Крытыкі адзначаюць, што ў новым сезоне праект захоўвае рэдкую здольнасць быць прыцягальным для гледачоў розных узростаў, застаецца арыгінальным і не горшым за мінулыя сезоны. А простыя фанаты не шкадуюць для праекта добрых водгукаў: напрыклад, на партале Rotten Tomatoes пяты сезон «Вельмі дзіўных спраў» мае салідныя 92% ухвалення ад гледачоў.

Фота: кадр з тызера

І гэта не дзіва, калі ўлічыць, колькі працы і грошай укладзена ў пяты сезон. Рабілі яго тры гады, а кожная з васьмі серый каштуе ненармальныя 50‑60 мільёнаў даляраў, то-бок бюджэт усяго сезона складае 400‑480 мільёнаў даляраў. Дастаткова, каб зняць некалькі высокабюджэтных блакбастараў. Адна з запрошаных зорак — Лінда Гамільтан, яна ж Сара Конар з першых стужак франшызы пра «Тэрмінатара».

Фота: кадр з тызера

Ацаніць у поўнай меры, што атрымалася, мы зможам ужо хутка.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары6

  • Это подробка
    28.11.2025
    Друг, это не она, её подменили. Скорее во время съемок случился несчастный случай и она выпала из кино, но так как телемагнаты не любят терять бабки, то они нашли похожую тётку и тяп-ляп гримом и продали её нам - потребителями. Кстати, не заслужено дорого.
  • Дада
    28.11.2025
    Это подробка, дада, я знаю, мозг отказывается верить. Про Аврил Лавин тоже есть такая теория, что вот эта тетя с большой попой, которая сейчас прыгает по сцене и выглядит так, как будто съела милашку нашу Аврил - это не она. Увы, увы, реальность прозаичнее. Не все в мире взрослеет как хорошее вино.
  • Самы чэсны
    28.11.2025
    Нешта серыял напаткала тыповая хвароба доўгіх серыялаў. Незразумела, што, навошта і чаму. Не хачу спойлерыць, але 1 серыя не зайшла.

Цяпер чытаюць

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці

Усе навіны →
Усе навіны

Добкін: Шмат гавораць, колькі работнікаў ШІ зробіць непатрэбнымі, але ж колькі новых спраў і прац ён дазволіць стварыць?5

Дзяніс з Нясвіжа дзесяць гадоў адпрацаваў на лікёра-гарэлачным заводзе. А знайшоў сябе і найлепш стаў зарабляць як блогер Алкабард12

ФК «Стэнлес» з Пінска перажывае цяжкія часы: следам за кіраўніком клуба памёр менеджар каманды

Трамп зарабіў больш за мільярд даляраў на крыпце за год пасля вяртання на пасаду прэзідэнта11

Хлопчык памёр ад шаленства пасля кантакту з кажаном — той сеў малому на твар, пакуль ён спаў10

Зборная Мексікі выйшла ў 1/8 фіналу. Гульня адкладалася на гадзіну з-за ўмоваў надвор'я1

Лукашэнка прыляцеў у Інданезію4

Французы ў 1/16 фіналу не пакінулі ніякіх шанцаў шведам4

Зборная Нарвегіі прайшла Кот д'Івуар дзякуючы пятаму голу Холанда

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць