Грамадства11

Мінчук забіў маці і цесця, а пасля 15 гадоў атрымліваў за іх пенсію

У Мінску перад судом паўстане 57‑гадовы мужчына, якога абвінавачваюць у забойстве двух чалавек, што знаходзіліся ў бездапаможным стане, а таксама ў буйным і асабліва буйным махлярстве. Пра гэта паведамілі ў Генеральнай пракуратуры Беларусі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: vecteezy.com

Паводле матэрыялаў справы, у 2006 годзе падчас сваркі мужчына задушыў сваю маці. Каб схаваць злачынства, ён расчляніў цела з дапамогай нажа. Пасля гэтага на працягу двух гадоў ён, выкарыстоўваючы даверанасць, атрымліваў на пошце пенсію забітай маці. Такім чынам ён незаконна завалодаў сродкамі на суму больш за тысячу рублёў (з улікам дэнамінацыі).

Адчуўшы беспакаранасць, мужчына неўзабаве здзейсніў яшчэ адно злачынства. Улетку 2009 года, ён сп'яну пасварыўся з 70‑гадовым цесцем, з якім жыў у адной кватэры. Нанёс яму ўдары па руках і твары, а пасля не менш за пяць удараў сякерай па галаве. Пенсіянер памёр на месцы.

З целам другой ахвяры мужчына зрабіў гэтаксама: расчляніў яго з дапамогай нажа і сякеры, запакаваў часткі цела ў пакеты і закапаў у адным з паркаў Мінска. Парэшткі знайшлі толькі летам 2025 года.

Пасля забойства цесця абвінавачаны з 2009 па 2022 год, выкарыстоўваючы пашпарт загінулага, падбіраў людзей, падобных да яго па выглядзе, якія атрымлівалі на поштах пенсію і матэрыяльную дапамогу. У выніку ён такім чынам незаконна завалодаў больш як 53 тысячамі рублёў.

Падчас следства мужчына цалкам прызнаў сваю віну і даў падрабязныя паказанні. Крымінальная справа накіраваная ў суд, абвінавачаны знаходзіцца пад вартай.

Каментары1

  • Ганс Христиан Андерсен
    13.01.2026
    Вот это поворот…

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын48

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

«Да апошняга моманту верылі, што хвароба будзе пераможаная». Іна Кулей пра хваробу і смерць Аляксандра Мілінкевіча і яго спадчыну4

Ад 49 капеек да 2 рублёў — колькі сёння каштуе кілаграм бульбы ў Мінску

JAC, BMG, Citroen і не толькі. Якія яшчэ маркі аўто збіраюць у Беларусі — апроч Geely13

Удары па сталі. Як расійскія ракеты разбурылі найважнейшую для Украіны металургічную індустрыю1

Расійскія спецслужбы рыхтавалі забойствы Каспарава, Панамарова і іншых апазіцыянераў — El Mundo9

Хто насамрэч пабудаваў туалет каля тэатра імя Янкі Купалы, пра які ёсць знакамітая легенда2

Пасольства Расіі ў Ірландыі прыгразіла прымяненнем ядзернай зброі ў выпадку блакады Калінінграда10

Трамп і кіраўнікі IT-кампаній падпісалі пагадненне аб кантролі за штучным інтэлектам1

Трамп патлумачыў, чаму КНДР можа мець ядзерную зброю, а Іран — не8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын48

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць