Надвор'е11

Мінчукі купілі абанемент на платную паркоўку, а яе занесла снегам

Яшчэ адна гісторыя пра наступствы цыклону Улі. Напрыканцы мінулага тыдня пад снегам апынуліся і платныя паркоўкі ў Мінску. Што ж, калі паставіць аўтамабіль немагчыма, то і плаціць за гэта не трэба. Але як быць, калі абанемент ужо набыты, а скарыстацца стаянкай няма магчымасці?

— Я працую ў цэнтры (будынак на адрасе вуліца Калектарная, 3а), і варыянтаў паставіць машыну бясплатна няма. Мы паркуемся на пляцоўцы паміж дамамі па адрасах Няміга, 38, і Няміга, 40 — гэта за нашым офісным будынкам, — расказала Onliner.by жанчына. Яна патлумачыла, што гэтая паркоўка платная, абанемент на месяц каштуе 100 рублёў.

— 9 студзеня, у пятніцу, стаянка была цалкам занесеная снегам. Раніцай 12 студзеня там таксама была толькі каляіна ад машын па цэнтры. У месцах, дзе павінны стаяць аўтамабілі, ляжаў некрануты снег вышынёй каля 40 сантыметраў.

Людзі самі рыдлёўкамі чысцяць, каб пакінуць машыну на платнай паркоўцы. Мы ўсе шчыра не разумеем, за што плацім немалыя грошы і хто нясе адказнасць за тое, што паслугі не выконваюцца. 2 студзеня — гэта не першы дзень снегападу, прайшла пятніца, 9 студзеня, калі выпаў снег, прайшлі выходныя, калі можна было расчысціць паркоўку, але раніцай 12 студзеня не было ніводнага месца, каб пакінуць машыну — усё было завалена снегам, — адзначыла суразмоўца.

Жанчына расказала, што яе спроба заехаць на паркоўку на паўнапрывадным усёдарожніку скончылася тым, што пасля давялося шукаць чатырох памочнікаў і дзве рыдлёўкі, каб выехаць. Паводле яе слоў, у аўторак, 13 студзеня, снег ужо прыбралі.

— Ёсць рашэнне гарадскога савета дэпутатаў, у якім вызначана, што ўсе паркоўкі камунальнай формы ўласнасці ў горадзе Мінску прыбіраюць гаррамаўтадоры — тэрытарыяльна па месцы знаходжання паркоўкі, — паведамілі ва ўстанове «Паркоўкі сталіцы».

Там жа патлумачылі, што платныя паркоўкі арганізуюцца на падставе рашэння Мінгарвыканкама, а сама ўстанова ажыццяўляе кантроль аплаты, якая ў поўным аб’ёме пералічваецца ў бюджэт.

Ці можна вярнуць частку сродкаў у выпадку, калі з-за непрыбранага снегу (ці па іншых прычынах) немагчыма скарыстацца паркоўкай, на якую аформлены абанемент?

У «Паркоўках сталіцы» пацвердзілі, што ў падобных выпадках аўтамабілісты могуць звярнуцца па вяртанне сродкаў, і такі зварот будзе разгледжаны ў індывідуальным парадку.

— У пастанове Савета міністраў ад 5 студзеня 2007 г. № 9 «Аб зацвярджэнні Правілаў арганізацыі (будаўніцтва), эксплуатацыі аўтамабільных стаянак і аўтамабільных парковак і карыстання імі» ёсць пункт 33, у якім прапісана, што «аператар аўтамабільнай паркоўкі прадугледжвае магчымасць і парадак вяртання або пераразліку карыстальнікам платнай аўтамабільнай паркоўкі грашовых сродкаў, сплачаных імі ў кошт аплаты за паркоўку, у выпадку пераплаты часу знаходжання на паркоўцы або немагчымасці карыстання паркоўкай па прычынах абмежавання дарожнага руху, будаўніча-мантажных і рамонтных работ у месцах яе размяшчэння». Наяўнасць снегу — гэта, у прынцыпе, і ёсць абмежаванне дарожнага руху, — патлумачылі ў аддзеле прававой і кадравай работы ўстановы.

— Калі карыстальнік піша, што з такой-та гадзіны на такой-та паркоўцы знаходзіўся снег і ён не меў магчымасці ёю скарыстацца, аднак у яго набыты абанемент і ён просіць зрабіць пераразлік, такое зварот будзе разглядацца ў індывідуальным парадку.

У ўстанове адзначылі, што такіх пісьмовых зваротаў пакуль не паступала, то бок як такой практыкі па іх няма. Пры гэтым звярнулі ўвагу на такі момант:

— У нас усюды ўказана, што мы не гарантуем наяўнасць месцаў (на паркоўцы). Гэта значыць, карыстальнік мае права набыць абанемент, але гарантаваць свабоднае месца мы не маем права.

Каментары1

  • desertdead
    14.01.2026
    в нормальной стране СУД бы легко решил подобный вопрос в пользу потребителя услуг... Только беларуский "суд" не заточен на выполнение функции правосудия...

Цяпер чытаюць

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?4

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?

Усе навіны →
Усе навіны

Паўднёвая Карэя зробіць усіх вайскоўцаў аператарамі дронаў

Ці пагражае беларусам рашэнне ЗША аб адмове ў надаванні прытулку? Патлумачылі ў Офісе Ціханоўскай2

Нічога гаварыць пасля сваёй сустрэчы Лукашэнка і Пуцін не плануюць11

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне18

Былы палкоўнік ГРУ Папоў стварыў фірму ў Польшчы і цёрся каля апазіцыі. Але падазрэнні выклікае не толькі ён28

УСУ крытычна пашкодзілі Цэнтр касмічнай сувязі ў Гусі-Хрустальным за Масквою7

У Пекіне самалёт урэзаўся ў самы высокі хмарачос1

Выправіліся ў дарогу першыя пілігрымкі на Будслаўскі фэст

Андрэй Сібіга: Украіна будзе прымаць люстраныя меры ў адказ на дзеянні Мінска9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?4

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць