Грамадства2323

Былая каманда Ціханоўскага перазапусціла сваё шоу на новым канале

Вядучыя шоу «Вечаровы кефір» — Вольга Такарчук і Яўген Салянкоў.

Былая каманда Сяргея Ціханоўскага адкрыла новы ютуб-канал. Ён называецца «Вечаровы кефір».

«Вечаровы кефір» — незалежнае інфармацыйна-забаўляльнае шоу пра жыццё і падзеі ў Беларусі без прапаганды. Кожны тыдзень — навіны рэгіёнаў, сацыяльныя і культурныя тэмы, медыя і трэнды ў лёгкай, іранічнай форме. Вядоўцы: Вольга Такарчук і Яўген Салянкоў», — гаворыцца ў апісанні канала.

Раней праграма «Вечаровы кефір» выходзіла на канале Сяргея Ціханоўскага, але, як распавядала «Люстэрку» Вольга Такарчук, канал фактычна спыніў сваю працу праз фінансы і канфлікт у камандзе з уладальнікам.

Сяргей Ціханоўскі патлумачыў, што як такое блогерства яго цяпер не цікавіць. «Для дасягнення нашых мэт цяпер патрэбныя іншыя палітычныя інструменты», — сказаў ён.

«YouTube-канал «Краіна для жыцця» існаваў па сваіх правілах, пакуль я быў у зняволенні. І, як вы разумееце, я не ўплываў на рэдакцыйную палітыку, кантэнт і стратэгію. Я падумаю, як выкарыстоўваць патэнцыял гэтага брэнда, але цяпер гэта не галоўнае», — патлумачыў ён.

На канале Сяргея Ціханоўскага — 233 тысячы падпісчыкаў. На новым канале «Вечаровы кефір» — пакуль 202 падпісчыкі.

Каментары23

  • Імя
    15.01.2026
    Калі нават блазну Ціханоўскаму гэты рускамірскі канал не цікавы, чаму камусьці павінен быць?
  • Застаўка
    15.01.2026
    І на застаўцы канечне ж рожа Лукашэнкі.
  • Гэты цырк ужо дастаў
    15.01.2026
    Ці не занадта ў нас ужо ютуб-шоў? Калі справы пачнуцца? Дзе зараз быў бы Ізраіль, каб у 1960-я замест справы яны займаліся пастаноўкамі шоў? Адны шоўмэны кругоом, ...[самацэнзура]...!

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе14

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

21‑гадоваму Сямёну Малашэнкаву, сыну прапагандыста «Спутніка», прысудзілі 4 гады калоніі па палітычнай справе1

Алег Шулякоўскі прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў4

Палітзняволенаму мастаку Алегу Ларычаву прысудзілі 7 гадоў калоніі7

«Абсалютна абуральна». Фінляндыя адкінула патрабаванні Расіі11

У Мінску развялося шмат варон. Чаму так і што з гэтым рабіць?7

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі93

У Жыткавіцкім раёне сутыкнуліся грузавік і маршрутка з пасажырамі. Десяць чалавек трапілі ў бальніцу

«Экстрэмісцкай» прызналі групоўку «Чорныя русы», якая заявіла пра сябе пасля інцыдэнту на беларуска-латвійскай мяжы1

Нацбанк анансаваў змякчэнне крэдытавання беларусаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе14

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць