Грамадства7171

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Сяргея Ціханоўскага перастала цікавіць блогерства праз неэфектыўнасць у дасягненні агульнабеларускіх мэт. Але што ён знаходзіць эфектыўным цяпер? Запыталі ў яго наўпрост.

Сяргей Ціханоўскі ў Еўрапарламенце ў Страсбургу, 22 кастрычніка 2025 года. Фота: Philipp von Ditfurth/picture alliance via Getty Images

Тэкст Сяргея публікуецца па яго просьбе без правак. Гэта была яго ўмова.

«Мэта №1 — вяртанне Беларусі нейтральнага статусу»

«У 2026‑2027 гадах я збіраюся працягнуць тое, што ўжо пачаў. Лічу, што калі мы хочам вызваліць краіну з палону, то нам патрэбна пазбыцца ілюзій, паставіць рэалістычную мэту і метадычна рухацца да яе ажыццяўлення. Адзінай рэалістычнай мэтай на бліжэйшыя гады для мяне з'яўляецца вяртанне Беларусі нейтральнага статусу.

Мая логіка простая. Грунтуючыся на бягучай сітуацыі, у Беларусі ёсць два сцэнарыі развіцця падзей:

1. Стаць адсталай і няшчаснай расійскай калоніяй, сатэлітам у ценю новай жалезнай заслоны.

2. Стаць цывілізаванай, але нейтральнай краінай — як Фінляндыя ў час халоднай вайны.

Ёсць тыя, хто лічыць, што існуе і трэці варыянт — развал Расіі і хуткая еўраінтэграцыя Беларусі. Гэта выдатны, але ілюзорны сцэнар. Ён не патрабуе ад нас высілкаў — трэба толькі чакаць міфічнага развалу Расіі. А там, дзе няма высілкаў, не будзе і вынікаў. Чым даўжэй мы сядзім на месцы і чакаем, тым менш у нас шанцаў змяніць сітуацыю. Тым часам справы цяпер ідуць так, што па змоўчванні рэалізуецца менавіта варыянт калоніі, а вось за варыянт нейтральнай Беларусі давядзецца пазмагацца».

«У маім плане няма Лукашэнкі»

Для таго, каб усё гэта адбылося, на думку Сяргея, неабходныя тры рэчы.

«Па-першае, пераканаць у перспектыўнасці гэтага сцэнарыя ЕС і ЗША і вярнуць іх у вялікую гульню. Пакуль што заходнія стратэгі праводзяць мяжу супрацьстаяння па Бугу і глядзяць на Польшчу як на памежную крэпасць.

Па-другое, варта пераканаць у перспектыўнасці гэтага сцэнара беларусаў у краіне. Мяркуючы па апытаннях грамадскай думкі, зрабіць гэта будзе нескладана. І менавіта на людзях у краіне варта рабіць фокус: дыяспара прадказальна будзе супраць ідэі фінляндызацыі, бо яна і так жыве на свабодзе і для яе натуральна прасоўваць максімалісцкія патрабаванні.

Па-трэцяе, мы мусім дамагчыся згоды на гэты сцэнарый на Усходзе. Нехта скажа, што гэта немагчыма, аднак калі добра падумаць, то менавіта да гэтага Масква прыйдзе ва ўмовах дэфіцыту рэсурсаў і ў пошуках новага балансу сіл.

Звярніце ўвагу: у гэтым плане няма Лукашэнкі. Па-першае, час Лукашэнкі сканчаецца, па-другое: падчас выканання трох вышэй пералічаных умоў нейтральнасць Беларусі будзе забяспечана незалежна ад яго жаданняў».

«У 2026 годзе я засяроджуся на працы з ЗША»

Сяргей плануе пераключыць увесь свой фокус увагі на працу з ЗША.

«На маю думку, менавіта там у першую чаргу трэба даказаць рэалістычнасць маёй дактрыны. Акрамя таго, ЗША пакуль застаюцца адзіным бокам, што рэальна ўплывае на вызваленне нашых закладнікаў, і абарона нашых інтарэсаў тут проста патрэбная».

У сувязі з маштабнымі планамі ўзнікае лагічнае пытанне: дзе на ўсё гэта будуць брацца грошы, рэсурсы і каманда, якой на гэты момант у палітыка няма?

«Каманда для працы ў ЗША патрабуецца кампактная. Паплечнікі ўжо ёсць, патрэбныя палітычныя саюзнікі. Я гатовы працаваць з усімі, хто падзяляе мае погляды і гатовы прыкладаць высілкі да дасягнення нашай мэты. Першапачатковы бюджэт забяспечаны за кошт беларускага бізнэсу ў выгнанні.

Я вельмі ўдзячны гэтым шляхетным і разумным людзям за іх падтрымку і веру ў мяне, а таксама ўсім, хто дапамагае мне не за гранты і прывілеі, а ад шчырага сэрца. Толькі разам мы зможам пабудаваць краіну для жыцця».

Каментары71

  • Звонок в студию
    15.01.2026
    А что думает будущий лидар про гейпарады и свободную любовь?
  • Парада
    15.01.2026
    Сярожа, не газуй!
  • Хуан Гарсіа
    15.01.2026
    Сярожа абсярожыўся, зараз засяроджваецца. Перажывем нейк і гэта. Каб толькі з лідаркай усё добра было ў хаце!

Цяпер чытаюць

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў15

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Усе навіны →
Усе навіны

«Бангкок лепшы за Лондан». Як беларуска пераехала ў Тайланд і будуе там бізнэс1

21‑гадовую дзяўчыну з Пінска асудзілі за палітыку. Яна вучылася ў Польшчы, але вярнулася ў Беларусь5

Як цяпер жыве Арына Рудніцкая — першая дзяўчынка з СМА, якой $2 мільёны на лекі сабралі самі беларусы3

Статкевіч трос клетку, суддзя смяяўся, гучалі «Муры». Ігар Лосік расказаў, як судзілі фігурантаў «справы Ціханоўскага»6

Севярынец: Ды дваццаць улезе, я табе кажу13

Ракета Blue Origin мільярдэра Джэфа Безаса выбухнула на старце1

Беларусу ў Польшчы выдалілі пухліну з мозгу — цяпер ён аднаўляецца пасля спынення сэрца. Сям'я просіць дапамогі3

Беларусбанк таксама будзе патрабаваць ад кліентаў геалакацыю4

Украінскія дроны атакавалі Валгаград. Гарыць НПЗ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў15

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць