Грамадства11

Вынеслі прысуд работніку Мазырскага НПЗ, якога арыштавалі за Гаюн самым першым

Затрыманнем Максіма Нікіценкі губазікаўцы пахваліліся адразу пасля таго, як узламалі праект.

Максім Нікіценка. Фота з сацыяльных сетак

Увайшоў у дзеянне прысуд палітвязня Максіма Нікіценкі. У канцы 2025 года яго асудзілі ў Гомельскім абласным судзе за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці», а цяпер Вярхоўны суд пакінуў прысуд.

Нікіценку прысудзілі ці хімію з накіраваннем, ці калонію. Хутчэй за ўсё, гаворка ідзе менавіта пра калонію, але дакладны прысуд невядомы.

43‑гадовы Максім Нікіценка з Мазыра — першы арыштаваны па справе Гаюна. Яго імя стала вядома ў лютым 2025 года, калі губазікаўцы пахваліліся ўзломам Гаюна і затрыманнем хлопца.

На 2020 год ён быў начальнікам трамвайнага ўчастка на Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе, працаваў там і на пачатак 2024 года, хоць пасада невядомая.

У Максіма ёсць жонка і двое непаўналетніх дзяцей — сын і дачка.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары1

  • Ян
    16.01.2026
    Пішыце правільна, а не фантазіі, бо ніхто праект/Гаюн не ўзламваў, там гэбня проста зайшла ў чат па спасылцы дзе была ўся гісторыя тых хто пісаў. Там віна выключна Матолькі, які за год існавання Гаюна элементарна не змог адключыць гісторыю да новых чальцоў, або банальна адклікаць ці змяніць спасылку на далучэнне.

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр вядомы матацыкліст Дзмітрый Яўхіменка1

У Швейцарыі ўжо больш за месяц як знікла сястра двух былых беларускіх палітвязняў3

The Insider: Новы санкцыйны пакет Еўрасаюза складалі праз штучны інтэлект7

Алжыр адправіць свае войскі ў суседні Нігер. Там цяпер кіруе прарасійская хунта

Лукашэнка: Беларусы чакаюць з'яўлення ў крамах мангольскага кашміру9

На Гродзеншчыну прыедзе шмат працоўных мігрантаў з Таджыкістана4

Для Белтэлерадыёкампаніі ўзвядуць новы будынак6

Расіі ўпершыню пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне даручылі правесці чэмпіянат свету4

Уладальнікі электрамабіляў пачнуць плаціць транспартныя падаткі нароўні з усімі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць