Грамадства33

«Ігар Брыло сядзеў у камеры без туалета. Падчас следства ён «укінуў» па хабарах больш за 50 чалавек»

Блогер і былы палітзняволены Ігар Лосік расказаў у сваім тэлеграм-канале, што былы міністр сельскай гаспадаркі і інспектар Віцебскай вобласці Ігар Брыло моцна схуднеў за час знаходжання ў «амерыканцы» (СІЗА КДБ).

Ігар Брыло. Скрыншот з відэа

«Прычым яму быў створаны асаблівы рэжым: у яго больш за год не было нават нараў, ён спаў на падлозе на дошках, якія яму выдалі. У камеры без туалета. І гэта нягледзячы на тое, што падчас следства яму далі тэлефон і ён «укінуў» па хабарах больш за 50 чалавек. Але назваў такія прозвішчы высокіх чыноўнікаў, якія, відаць, нельга было называць, за гэта і пацярпеў», — напісаў Лосік.

Нагадаем, Ігар Брыло быў затрыманы ў лістападзе 2023 года па «малочнай справе». Па ёй судзяць 18 чалавек (у тым ліку кіраўніка «Бабулінай крынкі» Генадзя Скітова). Іх абвінавачваюць па 12 крымінальных артыкулах. «Наша Ніва» раней пісала, што Брыло даваў паказанні на сябе і іншых.

Каментары3

  • Барадзед
    16.01.2026
    Они просили, и он рассказал им, кто они такие и чем занимаются. Они сами это у него просили.
  • Украінскі аглядальнік
    16.01.2026
    Выслоўе - галоўнае падчас следства ня выйсці на саміх сябе - мае канкрэтных асобаў у гэтай "малочнай справе".
  • Гужон
    16.01.2026
    Нормально оттянулся,по-мужски.

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Ганна Садоўская — дзяячка польскай супольнасці ў Ваўкавыску1

«Лік ідзе на хвіліны, а сваякі павінны бегаць па вуліцы і шукаць мужчын». Ці павінна хуткая дапамога выносіць пацыента з кватэры?13

«Пад канвоем вывезлі нас з мяжы». Расійская блогерка расказала пра затрыманне мужа на беларускай мяжы праз падпіску5

Памёр 87‑гадовы турэцкі мільярдэр, уласнік мінскай Crowne Plaza. Але грошай не пакінуў ні жонцы-беларусцы, ні чатыром дзецям62

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім1

З цягніка зблізку знялі на відэа разбураную частку Крымскага моста8

У цэнтры Мінска на мосце 21‑гадовы перакуліўся на BMW. Момант трапіў на відэа2

Правакацыя з вялікай колькасцю ахвяр і абвінавачваннем Украіны. Стала вядома, якую правакацыю рыхтавалі на польска-расійскай мяжы7

Амерыканка пабіла рэкорд беларускі па кручэнні ў паветры на ўласных валасах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць