Свет77

Трамп запрасіў у Раду па Газе 50 краін, у тым ліку Расію, Украіну, Кітай, Польшчу і Беларусь

Прэзідэнт ЗША запрасіў шэраг сусветных лідараў далучыцца да яго Рады міру па Газе.

Фота: Anna Moneymaker / Getty Images

Bloomberg адзначае, што такім чынам ён спадзяецца прасунуць свой 20‑пунктны план, накіраваны на забеспячэнне ўстойлівага міру ў рэгіёне.

Агенцтва складала спіс краін на аснове інфармацыі ад дасведчаных крыніц і публікацый у сацыяльных сетках. Адзначаецца, што спіс не з’яўляецца поўным — у яго ўвайшлі 49 краін і Еўракамісія:

ААЭ, Албанія, Аман, Аргенціна, Аўстралія, Аўстрыя, Бахрэйн, Беларусь, Бразілія, Вялікабрытанія, Венгрыя, В’етнам, Германія, Грэцыя, Егіпет, Еўрапейская камісія, Ізраіль, Інданезія, Індыя, Іярданія, Ірландыя, Іспанія, Італія, Казахстан, Канада, Катар, Кіпр, Марока, Нідэрланды, Новая Зеландыя, Нарвегія, Пакістан, Парагвай, Партугалія, Паўднёвая Карэя, Польшча, Расія, Румынія, Саудаўская Аравія, Сінгапур, Славенія, Тайланд, Турцыя, Узбекістан, Украіна, Фінляндыя, Францыя, Швейцарыя, Швецыя, Японія.

Кітая ў гэтым пераліку няма, але AFP паведамляла, што ў Пекіне атрымалі запрашэнне.

Паводле даных Bloomberg, Трамп разлічвае, што статут Рады міру падпішуць у гэты чацвер на форуме ў Давосе.

16 студзеня Трамп абвясціў аб стварэнні Рады міру, якая будзе кіраваць аднаўленнем сектара Газа. Пазней стала вядома, што ён запытвае па мільярдзе даляраў ад краін, якія хочуць атрымаць пастаяннае месца ў ёй.

Каментары7

  • Ё
    20.01.2026
    Большасці еўрапейскіх краін тут няма. Для Трампа Беларусь адзін з прыярытэтаў, таму гэта добра што нас запрасілі. Рэспубліканцы чарговы раз зацвердзілі Беларусь важнай еўрапейскай краінай. Іншая справа, што будзе ў рэальнасці з гэтай Радай.
  • Где Африка, бро?
    20.01.2026
    А где ЮАР самая сильная экономика Африки? Где Нигерия большая и почти самая большая экономика после ЮАР, нефтяной гигант? Где Нигер, ДР Конго и Чад самые богатые страны на редкие металлы? Где Гана - самый большой производитель какао бобов для самого вкусного шоколада в мире? Где Эфиопия родина кофе и самых сочных кофейных зерен в мире? Где Мадагаскар место самого лучшего, самого золотого стандарта ванили в мире, какой золотой шоколад без него? Где в конце концов Алжир - самая большая страна континента?
    Где Африка - родина человечества, бро? Может ли Мир быть без Родины Человечества? Надо ли нам такой Мир?
  • ..
    20.01.2026
    Прэзідэнт ЗША запрасіў шэраг сусветных *ідараў далучыцца да яго Рады міру па Газе

Цяпер чытаюць

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь10

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка назвала сына незвычайным імем. Яе Добр у Беларусі адзіны30

ЗША эвакуююць дыпламатаў і перамяшчаюць войскі на Блізкім Усходзе. Трамп разглядае новыя ўдары па Іране1

У Мінску адбудзецца маштабны сход людзей з імем Андрэй4

Беларуская прадпрымальніца прадала вілу ў Юрмале амаль за 7 мільёнаў еўра10

У выніку расійскага ўдару па Кіеве разбураныя некалькі гандлёвых цэнтраў ФОТЫ

Беларуска спрабавала даць хабар кіраўніку расійскай калоніі, каб сына перавялі ў іншы атрад

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода3

У Літве выбухнулі і загарэліся кантрабандныя шары

Палітолаг Валер Карбалевіч назваў самы важны дзень у сваім жыцці5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь10

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць