Гісторыя77

У Польшчу з Германіі вярнуўся вывезены нацыстамі архіў з пячаткамі Вітаўта і Ягайлы

У Варшаве адбылася гістарычная падзея ў справе рэстытуцыі культурных каштоўнасцей. Германія перадала Польшчы ўнікальны збор сярэднявечных дакументаў Тэўтонскага ордэна, які быў выкрадзены падчас Другой сусветнай вайны. Сярод вернутых скарбаў — арыгіналы дагавораў з пячаткамі вялікіх князёў літоўскіх Вітаўта і Ягайлы.

Пячаткі Ягайлы і Вітаўта пад Мельнскім мірным дагаворам 1422 года паміж Польшчай і ВКЛ, з аднаго боку, і Тэўтонскім ордэнам, які завяршыў апошнюю вайну паміж Ордэнам і ВКЛ і канчаткова ўсталяваў мяжу паміж імі. Фота: фэйсбук Аляксея Ластоўскага

Гэтая калекцыя, якая складаецца з 73 пергаментаў датаваных XIII—XV стагоддзямі, лічыцца адной з самых балючых страт польскіх архіваў. Дакументы адсутнічалі ў краіне больш за 80 гадоў і былі вернутыя ў пачатку снежня 2025 года, пасля чаго адразу былі выстаўлены на спецыяльнай выставе «З вяртаннем дадому» (Z powrotem w domu) у Галоўным архіве старажытных актаў (AGAD) у Варшаве — менавіта там, адкуль яны былі вывезеныя ў 1939 годзе.

Што менавіта вярнулася?

Ягайла і Вітаўт працягваюць перамір'е з Тэўтонскім ордэнам да 1419 года. Брэст Куяўскі, 1418. Фота: фэйсбук Аляксея Ластоўскага

Вернутыя пергаменты — гэта ключавыя крыніцы па гісторыі Усходняй Еўропы, якія тычацца стасункаў Польскага каралеўства і Вялікага Княства Літоўскага з Тэўтонскім ордэнам. Гэта дакументы з колішняга Каралеўскага архіва ў Кракаве.

Сярод найбольш значных артэфактаў:

  • Залатая була імператара Фрыдрыха II (XIII ст.), якая пацвярджала зямельныя пажалаванні Ордэну.

  • Була Папы Аляксандра V (1410 г.), якая незадоўга да Грунвальдскай бітвы заклікала вялікага магістра Ульрыха фон Юнгінгена захоўваць мір з каралём Уладзіславам Ягайлам.

  • Мельнскі мір 1422 года — дагавор паміж Польшчай, ВКЛ і Тэўтонскім ордэнам, які канчаткова вызначыў межы і паклаў канец прэтэнзіям крыжакоў на Жамойць.

  • Калішскі мір 1343 года, які фармальна завяршыў працяглую вайну паміж Польшчай і Ордэнам (1326—1332) і юрыдычныя спрэчкі, якія цягнуліся пасля яе.

Пячатка Вітаўта пад Брэст-Куяўскім дагаворам 1418 года. Фота: фэйсбук Аляксея Ластоўскага
Пячатка Ягайлы пад Брэст-Куяўскім дагаворам 1418 года. Фота: фэйсбук Аляксея Ластоўскага

Сацыёлаг і даследчык гістарычнай памяці Аляксей Ластоўскі, які наведаў выставу, асабліва адзначае пячаткі такіх магутных фігур еўрапейскай гісторыі, як чэшскі кароль Ян Люксембургскі, імператар Жыгімонт Люксембургскі і першы прускі герцаг Альбрэхт Брандэнбургскі, у якога служыў Францыск Скарына, а таксама знакі вялікіх князёў літоўскіх Вітаўта, Ягайлы і Казіміра Ягелончыка.

Пячатка Яна Люксембургскага. Фота: фэйсбук Аляксея Ластоўскага
Пячатка Жыгімонта Люксембургскага. Фота: фэйсбук Аляксея Ластоўскага

Як архіў трапіў у Германію

Лёс гэтых дакументаў нагадвае дэтэктыў. Яшчэ ў 1525 годзе, падчас секулярызацыі Тэўтонскага ордэна і стварэння Прускага герцагства, Альбрэхт Брандэнбургскі перадаў гэтыя архівы з Кёнігсберга Польшчы.

Аднак у пачатку Другой сусветнай вайны гісторыя зрабіла новы віток. 7 кастрычніка 1939 года, усяго праз некалькі тыдняў пасля акупацыі Варшавы нацыстамі, у будынак Галоўнага архіва ўвайшоў доктар Эрых Рант (Erich Randt), дырэктар Прускага дзяржаўнага архіва ў Брэслау (цяпер Уроцлаў). Дзейнічаючы як камісар МУС Трэцяга Рэйха ў суправаджэнні гестапа, ён запатрабаваў выдаць дакументы з аддзела Prussiae.

Нягледзячы на пратэсты польскіх архівістаў, 74 пергаменты былі канфіскаваныя. У студзені 1941 года іх вывезлі ў Кёнігсберг. У канцы вайны, ратуючы ад бамбардзіровак, немцы перавезлі архіў углыб Германіі — спачатку ў Гослар, потым у Гётынген, і ўрэшце яны апынуліся ў Таемным дзяржаўным архіве прускай культурнай спадчыны ў Берліне-Далеме. Адзін дакумент з 74‑х быў страчаны назаўжды.

Доўгі шлях дадому

Польшча дамагалася вяртання гэтых скарбаў з 1945 года. Першы афіцыйны запыт быў пададзены яшчэ ў 1949 годзе, але тады брытанскія акупацыйныя ўлады ў Германіі адмовілі, спасылаючыся на палітычную сітуацыю і прэтэнзіі СССР.

Ягайла і Жыгімонт Кейстутавіч заключаюць пад Ясенцам мір з Ордэнам і Свідрыгайлам. 1433. Фота: фэйсбук Аляксея Ластоўскага
Пячатка Ягайлы пад мірным дагаворам, заключаным пад Ясенцам. Фота: фэйсбук Аляксея Ластоўскага

Перамовы актывізаваліся толькі пасля 2022 года. Вяртанне пергаментаў стала сімвалічным актам аднаўлення гістарычнай справядлівасці і выкананнем пастаноў Кракаўскага міру 1525 года, паводле якога дакументы, што тычацца адносін з Ордэнам, павінны знаходзіцца ў Польшчы.

Намеснік міністра культуры Польшчы Мацей Урубель назваў гэта «абсалютна гістарычным момантам» і завяршэннем паслядоўнай працы па вяртанні страчанай спадчыны. Цяпер дакументы будуць аблічбаваныя і стануць даступнымі для навукоўцаў з усяго свету.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары7

  • Гражданин РБ
    22.01.2026
    Когда в РБ вернут все сокровища, что вывезены в россию?
  • Подайте пример!
    22.01.2026
    ня можаце дамовіцца пра поўную рэстытуцыю культурна-гістарычнай спадчыны ?, а может и Польша нам что нибудь вернёт? Или это другое?
  • .
    22.01.2026
    Подайте пример!, што напрыклад?

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць