Грамадства1010

Як дэградуюць беларускія гарады, якія нядаўна былі лакальнымі драйверамі

За апошнія 10 гадоў у Беларусі скарацілася насельніцтва ўсіх буйных гарадоў (больш за 50 тысяч чалавек), за выключэннем пяці. У тройку антылідараў уваходзяць буйныя прамысловыя цэнтры з прадпрыемствамі-флагманамі рэспубліканскага значэння. У свой час яны былі пунктамі прыцягнення людзей і матэрыяльных рэсурсаў, а цяпер пачалі слабець, піша Thinktanks.pro.

Светлагорск. Фота: Wikimedia Commons

Мацней за ўсіх сярод буйных гарадоў дэградаваў Светлагорск — за дзесяць гадоў ён страціў больш за 10% насельніцтва: у 2015 годзе тут жылі 69 тысяч чалавек, а на пачатак 2025 года засталося 61,8 тысячы чалавек.

Галоўным прадпрыемствам гэтага горада з’яўляецца новы цэлюлозна-кардонны камбінат, які пачаў працаваць у 2018 годзе. Яго ўвод у эксплуатацыю суправаджаўся экалагічнымі праблемамі, жыхары скардзіліся на непрыемны пах. У 2023 годзе дзяржава праз суд спагнала з прадпрыемства больш за 1 мільён даляраў за «шкоду, прычыненую навакольнаму асяроддзю».

Некалькі разоў улады аб’яўлялі пра канчатковае вырашэнне праблемы. Аднак 6 студзеня новага 2026 года жыхары горада зноў апублікавалі эмацыйнае відэа, у якім скардзіліся на непрыемны пах. Мала таго, на Светлагорскім ЦКК не раз здараліся надзвычайныя здарэнні. Напрыклад, у чэрвені 2023 года тут адбыўся выбух, у выніку якога загінулі тры чалавекі.

Параўнальныя са Светлагорскам дэмаграфічныя страты, якія склалі 10% насельніцтва, панесла таксама Орша. Цяпер там налічваецца 101,7 тысячы жыхароў.

Цікава, што менавіта гэты горад быў абраны ў 2018 годзе ў якасці ўзорна-паказальнага пілота ў праекце перараджэння буйных беларускіх гарадоў у альтэрнатыўныя Мінску цэнтры прыцягнення працы і капіталу. У праект адраджэння Оршы было інвеставана 1,4 мільярда рублёў.

Орша знаходзіцца паблізу мяжы з Расіяй. У ёй больш-менш паспяхова працуюць прадпрыемствы лёгкай прамысловасці — ільнокамбінат, кансервавы завод і іншыя. Аднак, відаць, яны не вытрымліваюць канкурэнцыі за працоўныя рукі з расійскімі прадпрыемствамі.

На трэцім месцы сярод аўтсайдараў размясціўся Салігорск — горад, дзе здабываюць калійныя ўгнаенні, якія трапілі пад санкцыі.

Раней гэты горад быў лідарам краіны па велічыні заробкаў, якая канкурыравала са стаўкамі мінскіх айцішнікаў. Цяпер жа ў рэйтынгу заробкаў Салігорск зрушыўся на пятае месца.

Разам з падзеннем адноснага ўзроўню заробкаў у Салігорску скарачаецца і колькасць насельніцтва. У пачатку 2016 года ў горадзе жылі 103,8 тысячы жыхароў, а цяпер — толькі 97 тысяч. Гэта значыць, за 10 гадоў насельніцтва горада скарацілася на 6,5%.

Каментары10

  • не абавязкова
    26.01.2026
    Žvir , часам людзі проста паміраюць
  • Žvir
    26.01.2026
    не абавязкова,
    ... I naradžajucca. I tak było zaŭždy i ŭ adnolkavaj stupieni dlia ŭsich haradoŭ, a tut majem asobnyja anamalii...
  • Не
    27.01.2026
    Гародня , Ворша , Берасьце , Мёры , Буда Кашалёва

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

Беларус пасадзіў занадта шмат бульбы. Каб яна не прапала, давялося кідаць кліч у сацсетках3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць