Грамадства

Ці чыстае паветра ў беларускіх гарадах? 

Начальніца службы экалагічнай інфармацыі Белгідрамета Алена Мельнік падвяла папярэднія вынікі маніторынгу паветра ў беларускіх гарадах за 2025 год.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Агульная карціна ацэньваецца Белгідраметам як стабільная. Паветра ў большасці прамысловых цэнтраў краіны застаецца адносна чыстым. У гарадах з пастаянным кантролем узровень забруджвання часцей за ўсё ацэньваецца як «вельмі добры», «добры» або «ўмераны».

Аднак былі і праблемныя моманты:

Пыл. Найбольшая колькасць дзён з перавышаннем нормы зафіксаваная ў Гомелі, Брэсце і Віцебску, пікавыя значэнні ў Віцебску дасягалі 3,5 гранічна дапушчальнай канцэнтрацыі. Камунальныя службы павялічваюць паліў дарог для зніжэння пылу.

Дробнадысперсны пыл. Па гэтым паказчыку вылучаецца Жлобін — перавышэнне нормы было ў 19% выпадкаў, хоць за год узровень трохі знізіўся ў параўнанні з 2024 годам.

Дыяксід азоту. Сярэднегадавыя перавышэнні адзначаныя ў Магілёве і Жлобіне.

Прыземны азон. Перавышэнні звязаныя з прыроднымі фактарамі і гарачым надвор’ем, часцей за ўсё ў Брэсце, Гродне, Наваполацку, Полацку і Магілёве.

Фармаальдэгід. Перавышэнні былі ў 8‑мі не названых гарадах, але адзначаецца, што іх колькасць значна скарацілася ў параўнанні з мінулымі гадамі, магчыма, з-за прахалоднага і нестабільнага лета.

У той жа час у Салігорску, Баранавічах, Оршы, Бабруйску, Барысаве, Лідзе, Рэчыцы, Мазыры і Светлагорску перавышэнняў гігіенічных нормаў не зафіксавана.

Узровень такіх небяспечных рэчываў, як бенз(а)пірэн, свінец і кадмій у большасці гарадоў, як сцвярджаецца, застаецца стабільна нізкім.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж21

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх5

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

Калі насамрэч людзі адкрылі Амерыку? Адказ знайшлі ў старажытнай ДНК3

Вынеслі прысуд вінаватым у смерці ў М'янме беларускі Веры Краўцовай

Пасля 14‑ці гадоў працы ў цэнтры Мінска закрываецца бар «Бяссонніца»

Беларусь на 27‑м месцы ў Еўропе па кошце найдаражэйшай кампаніі ў краіне2

Трамп: ЗША не будуць атакаваць Іран да выбараў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж21

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць