Свет44

ЕС і Індыя дамовіліся аб свабодным гандлі пасля 20 гадоў перамоў

Еўрасаюз і Індыя ўзгаднілі пагадненне аб свабодным гандлі. Пра гэта паведаміў прэм’ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі, назваўшы дагавор «маці ўсіх здзелак». Паводле яго слоў, пагадненне ахоплівае каля чвэрці сусветнай эканомікі і трэць глабальнага гандлю і адкрывае «велізарныя магчымасці» для 1,4 млрд жыхароў Індыі і насельніцтва Еўропы, піша BILD. 

Прэзідэнтка Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен і кіраўнік Еўрапейскай рады Антоніу Кошта знаходзяцца з візітам у Нью-Дэлі, дзе разам з прэм'ер-міністрам Індыі Нарэндрам Модзі ўзгаднілі канчатковы праект пагаднення. Фота: AP Photo / Manish Swarup

Перамовы доўжыліся амаль два дзесяцігоддзі і завяршыліся на фоне гандлёвых войнаў і тарыфнай палітыкі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, якая парушыла звыклыя гандлёвыя ланцужкі.

У Бруселі і Нью-Дэлі разглядаюць дамову як стратэгічны крок і спосаб знізіць залежнасць ад ЗША і дыверсіфікаваць эканамічныя сувязі. ЕС ужо цяпер лічыцца найбуйнейшым гандлёвым партнёрам Індыі.

Пагадненне прадугледжвае маштабнае зніжэнне і адмену мыт: для большасці еўрапейскіх тавараў яны будуць абнуленыя.

Сярод іншага, знікнуць мыты да 44% на машыны і электраабсталяванне, 22% — на жалеза і сталь, да 50% — на перапрацаваныя прадукты. Пошліны на віно знізяцца са 150% да 20—30%, а аліўкавы алей і іншыя алеі стануць бязмытнымі.

Дэталі ўгоды Урсула фон дэр Ляен і Нарэндра Модзі прадставяць у Нью-Дэлі.

Пасля некалькіх месяцаў юрыдычнай праверкі пагадненне можа ўступіць у сілу на працягу года.

Каментары4

  • І смех і грэх
    27.01.2026
    Ганка, але ж ў вас і эрудыцыя!
    Жыццёвы досьвед?
  • волшебный пендель
    27.01.2026
    во как забегали под влиянием американских пошлин: вдруг заканчиваются переговоры, которые длились десятилетиями ( с Латинской Америкой вообще то ли 30 то ли 35 лет). Еще заключить такое же соглашение с Беларусью и Россией, и Европа спасена ;)
  • Шанкар
    27.01.2026
    Канаду , Англію ператвпрылі бантустан .
    На чарзе эу́ропа

Цяпер чытаюць

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Пачобут адкрыў у Любліне Камень памяці Яна Карскага26

Belgee паказаў новы X50. Цяпер гэта бюджэтны красовер з атмасферным рухавіком і старым добрым аўтаматам11

Яблык на магіле Святланы Курс ФОТАФАКТ12

Еўрапейскія спецслужбы папярэдзілі пра магчымую эскалацыю аперацый Расіі супраць НАТА ў бліжэйшыя месяцы34

У Мінску з'явіўся самы загадкавы аўтобусны маршрут7

Фермер пад Брэстам вырасціў гарбуз вагой 240 кіло2

Матроса-выратавальніка збілі з-за заўвагі выйсці з вады. «Я яшчэ і вінаваты»4

У цэнтры Баранавічаў пачалі зносіць пасляваенны квартал драўлянай забудовы7

Раптоўна памёр старшы пракурор Віцебскай вобласці Андрэй Шклярэўскі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць