Трамп сцягнуў да берагоў Ірана магутную армаду, і цяпер вырашае, што з ёю рабіць
У распараджэнні Дональда Трампа на Блізкім Усходзе з'явіўся магутны вайсковы кулак. Зараз амерыканскі прэзідэнт вырашае, як яго выкарыстаць: знішчыць ядзерныя аб'екты, разбамбіць ракетныя арсеналы ці паспрабаваць цалкам зрынуць рэжым аятолаў, піша WSJ.

Ваенна-марскія сілы ЗША, уключаючы авіяносец USS Abraham Lincoln, ужо занялі пазіцыі, з якіх могуць нанесці ўдар па любой кропцы Ірана. У Белым доме ідуць гарачыя спрэчкі аб далейшых кроках.
Трамп патрабуе ад дарадцаў варыянтаў хуткай і вырашальнай атакі, якая б не перарасла ў зацяжную вайну, але прымусіла б Тэгеран выканаць патрабаванні Вашынгтона.
Адміністрацыя разглядае некалькі сцэнарыяў, піша выданне.
Гэта маштабная кампанія па бамбаванні аб'ектаў Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР) і ключавой інфраструктуры; кропкавыя ўдары: атака на ядзерныя цэнтры і ракетныя склады; змена ўлады ў Іране.
Сам Трамп выказваецца ў сваім стылі. Каментуючы канцэнтрацыю караблёў, ён заявіў: «Яны павінны недзе плаваць. Дык няхай ужо плаваюць каля Ірана».
У чым рызыка?
Ваенныя эксперты папярэджваюць: простых рашэнняў няма. Іран, хоць і аслаблены, усё яшчэ можа адказаць масіраванымі ўдарамі дронаў і ракет па амерыканскіх базах і саюзніках, у прыватнасці па Ізраілі.
Акрамя таго, застаецца пытанне «наступнага дня». Дзяржсакратар Марка Рубіа прызнае: ніхто дакладна не ведае, што будзе з краінай, калі Алі Хаменеі сыдзе. Ёсць высокая імавернасць, што ўладу захопяць яшчэ больш радыкальныя генералы КВІР.
Пакуль Трамп трымае паўзу і захоўвае неадназначнасць, выкарыстоўваючы пагрозу сілай як рычаг для дыпламатычнага ціску. Тэгеран ужо заявіў аб гатоўнасці да перамоў, але патрабуе спыніць ваенныя пагрозы.
Цяпер чытаюць
«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам
Каментары
[Зрэдагавана]
не будуць яны нікуды заходзіць.
Карабель цяжкавата ў гару перці.
Пабамбяць крыху, можа ўкрадуць каго.
Абвесцяць перамогу і паляцяць.