Грамадства44

Былога намесніка старшыні БНФ Анатоля Фёдарава разбіў інсульт проста падчас стрыму Пятрухіна

Актывіст вядомы ў фэйсбуку як Баляслаў Волат — радыкальны апанент Святланы Ціханоўскай і калега Дзмітрыя Балкунца ў яго «Ультыматумах».

Анатоль Фёдараў. Фота: Радыё Рацыя

23 студзеня Анатоль Фёдараў выступаў у стрыме блогера Сяргея Пятрухіна. У апошнія хвіліны відэа ён прымусіў гледачоў пра сябе пахвалявацца — было заўважна, што пажылому актывісту цяжка гаварыць. 

Як расказалі «Нашай Ніве» сябры Фёдарава, у актывіста проста ў жывым эфіры здарыўся інсульт. Увечары пасля трансляцыі яго забрала хуткая дапамога. Фёдараў ужо можа гаварыць, але сябры кажуць, што яго чакае доўгі шлях аднаўлення.

72‑гадовы Анатоль Фёдараў — даўні актывіст БНФ. Удзельнічаў у дысідэнцкім руху яшчэ ў савецкі час. Быў намеснікам старшыні Беларускага народнага фронту, узначальваў магілёўскую суполку. У 2020‑м удзельнічаў у пратэстах, трапляў на суткі.

У эміграцыі стварыў «Нацыянальна-дэмакратычную платформу», падтрымлівае Дзмітрыя Балкунца ў ягоных ініцыятывах накшталт «Ультыматуму да Лукашэнкі», рэзка крытыкуе Офіс Святланы Ціханоўскай.

У сацсетках Фёдараў выступае пад нікам Баляслаў Волат — менавіта так ён быў прадстаўлены ў апісанні да стрыму Пятрухіна.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары4

  • Лёва
    03.02.2026
    Некаторым старасьць розуму не дадае, канечне, на жаль. Гэты сябе яшчэ і ў магілу сваім "змаганьнем" хутчэй загоніць
  • Мда
    03.02.2026
    Лёва, Он всегда и везде был радикальным. Помню его по БНФ.
  • Дохтур
    03.02.2026
    Удзел у стрымах Пятрухіна шкодзіць здароўю.

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Толькі адзін чалавек з 1000 апытаных не ведае, што такое «Еўраопт»

Трамп-малодшы ездзіў з расійскім алігархам на паляванне ў Манголію7

Што за любоўны скандал паміж Кацярынай, Ігарам і Карынай абмяркоўвае ўсё Гродна?20

Кірыл Маскевіч стаў двухразовым чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе2

Чаму хлопчык, для якога бацька напісаў «Віні-Пуха», зненавідзеў гэтую кнігу2

Іван Краўцоў расказаў, колькі зарабляе9

«Скарачалі і сеньёраў». Былая супрацоўніца PandaDoc расказала пра звальненні ў кампаніі8

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты24

Андрэй Пачобут вяртаецца ў Беларусь на пастаяннае жыхарства ў снежні22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць