Грамадства44

Усім іншаземцам, якія ўязджаюць у Беларусь, будуць адкатваць пальцы

У Беларусі ўвялі абавязковую дактыласкапію (узяцце адбіткаў пальцаў) для ўсіх іншаземцаў і асоб без грамадзянства, якія праходзяць памежны кантроль, а таксама для тых, хто падлягае дэпартацыі, высылцы або перадачы іншай дзяржаве па міжнародных дамовах аб рэадмісіі. Адпаведны закон падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Фота ілюстрацыйнае

Акрамя таго, адбіткі пальцаў павінны здаваць людзі, у якіх у Беларусі забаронены ці не пажаданы ўезд, а таксама асобы, адносна якіх памежнікі прынялі рашэнне аб дактыласкапіі ў інтарэсах нацыянальнай бяспекі.

Правам на атрыманне і выкарыстанне дактыласкапічнай інфармацыі валодаюць органы крымінальнага пераследу, суды, унутраныя органы, памежная служба і іншыя структуры, што займаюцца аператыўна-вышуковай дзейнасцю.

Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі адзначае, што закон накіраваны на павышэнне эфектыўнасці дактыласкапіі і своечасовае выяўленне пагроз нацыянальнай бяспецы, а таксама на нейтралізацыю іх крыніц як унутры краіны, так і за яе межамі.

Каментары4

  • Праходзіў побач
    02.02.2026
    Калі будуць па-старому рабіць, сіняй фарбай на паперу, то ніякай карысці з гэтага ім не будзе.
  • шукаюць
    02.02.2026
    некага,
    у радысткі кэт на чамаданах адмеціўся.
  • Кринж
    03.02.2026
    Каб расіянам адкатывалі пальцы пры ўездзе ў Беларусь дык было б добра.

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

Былы пасол Расіі атрымаў участак для катэджа ў Драздах. Ён будзе суседам Качанавай2

На беларускія экраны вярнулася інтэлектуальная гульня «Брэйн-рынг»6

Колькі заставалася сядзець палітвязням, вызваленым 16 верасня? Некаторым з іх — яшчэ па восем гадоў

«Па-першае, не Коля, а Мікалай». Ботаў вывелі на абарону Колі-лейтэнанта33

У ЗША з міграцыйнай турмы вызвалілі беларуску, у якой быў рак шчытападобнай залозы

Новы ці ўжываны? Колькі каштуюць Geely і Belgee з прабегам і ці моцна яны страчвалі ў цане5

Статкевіч: Учора было парушана ключавое правіла гандлю25

Трамп падпіша закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Украінскія дроны атакавалі вайсковы аэрадром у Растове-на-Доне і НПЗ у Яраслаўлі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць