Грамадства88

Калеснікава распавяла, чаму яна адмовілася ад сустрэчы з Лукашэнкам у СІЗА КДБ

Юрый Дудзь у інтэрв’ю з Марыяй Калеснікавай спытаў, чаму яе не было на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у СІЗА КДБ 10 кастрычніка 2020 года.

Марыя сказала, што яе не было там, таму што яна адмовілася.

— Сустрэча была ў суботу. Напэўна, у пятніцу ўначы да мяне прыехалі… Мне вельмі не спадабалася сама ідэя таго, што ўначы мяне выводзяць у нейкія там, не ведаю, дзіўныя калідоры, я камунікую з дзіўнымі людзьмі, якія нават не могуць прадставіцца, і пры гэтым яны там задаюць мне пытанне пра магчымасць паехаць на сустрэчу.

Дудзь спытаў, ці сказалі ёй, з кім будзе сустрэча. Калеснікава адказала, што так.

— Гэта было праз месяц пасля майго затрымання. Мне падалося, што гэта вельмі неяк, ну, няправільна. Няправільна ў тым плане, што, ну, што за фармат? То-бок вы мяне пасадзілі, тут прыязджаеце да мяне з нейкімі дзіўнымі размовамі ўначы. А я не разумею, хто вы такія. Вы чагосьці ад мяне хочаце. Я нават тады яшчэ сказала ахоўнікам у турме: «Слухайце, вы павінны мяне, увогуле, абараняць вось ад усіх гэтых людзей. Раз я сяджу ўжо ў турме, усё, каб ужо ніхто да мяне сюды больш не прыходзіў. Хопіць з мяне, ужо пакамунікавала. Ну вось я адмовілася».

Дудзь удакладніў, ці яна адзіная з затрыманых лідараў пратэсту, хто туды не пайшоў?

— Я думаю, што я адзіная, каго спыталі. А я думаю так, таму што я практычна ўпэўненая, што нехта б таксама адмовіўся, калі б была такая магчымасць, але я думаю, што ніхто нават не ведаў, куды яны ўсе ідуць.

Каментары8

  • A
    03.02.2026
    І вось зараз, як яна выйшла на волю яна кажа: трэба камунікаваць, трэба сустракацца і дзякуй оляксяндр гірігортйевічь! Нешта ня тое, ты Марыя, кажаш. Забярыце ў яе мікрафон, калі ласка.
  • Ого как разошлась
    03.02.2026
    Уже давай к Путину обращайся, Колесова
  • Не тоже белорус
    03.02.2026
    Не з народа, а настоящая белоруска. Агидна, что существуют такие персонажи, как вы. Дудь - хороший русский, такой же, как Мулявин. Ксенофобам - место в тюрьме, так же, как и тем, кто делит белорусов на касты

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы22

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас фестывалю Pradmova ў Празе будзе працаваць выстава малюнкаў палітвязняў

У Брэсце мужчына забіў нажом жонку і цешчу3

Кіроўца аўтобуса Мінск — Вільня спрабаваў правезці 25 тысяч еўра ў трусах6

У цэнтры Гомеля знеслі даўгабуд, які за 13 гадоў так нічым і не стаў1

Колькасць ахвяр чыгуначнай катастрофы ў Іспаніі павялічылася да 64‑х чалавек1

Украіна замест НПЗ пачала атакаваць металургічныя заводы Расіі3

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі15

Адпраўлены ў адстаўку намеснік міністра ўнутраных спраў Дзмітрый Карзюк — былы начальнік ДАІ3

«Можаш уключаць любую музыку. Я ўсё роўна нічога не чую». Як глухі беларус працуе таксістам у Варшаве2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы22

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць