Здарэнні66

Чатырохгадовы хлопчык стаў сведкам жорсткага забойства маці. Праз 20 гадоў ён успомніў дэталі — забойца пакараны

Мужчына, якога ў 2005 годзе суд апраўдаў па абвінавачванні ў гэтым жорсткім злачынстве, прыгавораны да 16 гадоў пазбаўлення волі.

Як успаміны мужчыны, які, будучы малым дзіцем, стаў сведкам жорсткага забойства маці, дапамаглі раскрыць злачынства 20‑гадовай даўніны. Падрабязнасці распавялі ў Следчым камітэце.

Праз два дзесяцігоддзі пасля трагедыі ў Магілёве следству ўдалося аднавіць карціну забойства 27‑гадовай жыхаркі абласнога цэнтра. Мужчына, якога ў 2005 годзе суд апраўдаў па абвінавачванні ў гэтым жорсткім злачынстве, прыгавораны да 16 гадоў пазбаўлення волі.

Аднаўленню крымінальнай справы мінулых гадоў паспрыялі інавацыйныя следчыя метады і паказанні галоўнага сведкі — сына забітай, які страціў у тую страшную ноч самага блізкага чалавека. Тады яму было ўсяго 4 гады.

Усё пачалося з бытавога крадзяжу: у лютым 2005 года 24‑гадовы жыхар Магілёва, які працаваў у прыватнага прадпрымальніка, скраў у наёмніка электрадрыль. Калі прапажа выявілася, гаспадар запатрабаваў пакрыць шкоду. Не маючы грошай, малады чалавек вырашыў выпрасіць адтэрміноўку.

Ведаючы круты нораў працадаўцы, ён адправіўся для перамоў да яго жонкі, пакуль гаспадар быў у ад'ездзе. Гэты візіт стаў фатальным.

Па першапачатковай версіі следства, жанчына, назваўшы госця злодзеем, паспрабавала выштурхнуць яго з кватэры. Паміж імі ўспыхнула сварка, у запале якой мужчына схапіў кухонны нож і нанёс жанчыне мноства ўдараў, у тым ліку смяротны — проста ў сэрца.

У суседніх пакоях у гэты час знаходзіліся двое яе малалетніх сыноў: малодшаму не было і года, старэйшаму ўсяго чатыры. Спрабуючы замясці сляды, фігурант інсцэніраваў рабаванне, раскідаўшы рэчы з шаф, і збег, забраўшы з сабой толькі фотаапарат, які пазней выкінуў у раку.

Нягледзячы на тое, што падазраваны спачатку ва ўсім прызнаўся, на судзе ён кардынальна змяніў свае паказанні.

Ён заявіў, што, прыйшоўшы ў кватэру, ужо заспеў гаспадыню мёртвай. У 2005 годзе суд палічыў гэтую версію пераканаўчай і вынес апраўдальны прысуд па справе аб забойстве, прызнаўшы мужчыну вінаватым толькі ва ўчыненні маёмаснага злачынства.

Паваротным момантам у адноўленым расследаванні крымінальнай справы сталі паказанні цяпер ужо дарослага сына загінулай. Будучы 4‑гадовым дзіцем, ён чуў і бачыў праз узорыстае рыфлёнае шкло дзвярэй, што адбывалася ў суседнім пакоі. Для дапамогі сведку ў аднаўленні дэталяў трагічнага вечара следчыя звярнуліся да спецыяліста-псіхолага, які ўжыў метад актывізацыі памяці.

Дзякуючы гэтаму метаду сведка змог дэталёва ўзнавіць падзеі таго вечара: спакойную размову маці з госцем, рэзкі пераход таго на крык, гукі барацьбы і затым — жудасную цішыню. Ён апісаў, як мужчына пасля расправы абышоў усе пакоі, убачыў спячых дзяцей. Хлопчык запомніў твар забойцы і яго высокі рост.

Самай пранізлівай дэталлю сталі ўспаміны сведкі аб тым, як ён усю ноч прасядзеў побач з целам маці, а пад раніцу, калі заплакаў малодшы брат, забраўся да яго ў ложачак і заснуў з ім.

Ключавым доказам сталі таксама паказанні былога суседа абвінавачанага па камеры. Ён распавёў, што адразу пасля затрымання ў 2005 годзе той падрабязна апісаў яму ўсе дэталі злачынства, не пакінуўшы сумневаў у сваёй датычнасці.

У ходзе расследавання праведзены комплекс следчых дзеянняў, уключаючы шматлікія допыты, вочную стаўку, следчыя эксперыменты і судовыя экспертызы. 

Дзеянні цяпер ужо 45‑гадовага фігуранта кваліфікаваныя па трох артыкулах КК: п.6 ч.2 арт.139 (забойства, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю), ч.3 арт.159 (заведамае пакіданне ў небяспецы малалетніх), ч.2 арт.205 (выкраданне маёмасці, здзейсненае паўторна). 

Апошнія два абвінавачанні былі знятыя за сканчэннем тэрміну даўнасці. Але для асабліва цяжкага злачынства тэрмін даўнасці не скончыўся. Прысудам суда абвінавачанаму прызначана канчатковае пакаранне — 16 гадоў і 2 месяцы з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Акрамя таго, на карысць пацярпелага боку спагнана кампенсацыя маральнай шкоды памерам 250 тысяч рублёў.

Каментары6

  • Какие
    04.02.2026
    же хорошие менты на Беларуси! В НН прям репортажи пишут!
  • Хрум
    04.02.2026
    А нельзя ли НН в таких делах более глубокую информацию получать, а не перепечатывать ментовские и прокурорские хроники и наративы. Верховный суд просто завален жалобами и апеляциями таких вот бедолаг которых взяли по старым делам и навешали 139 ч2. Именно навешали!!!
  • ответов нет
    04.02.2026
    очень невразумительные доказательства. подсадная утка в камере, психолог гипнотизер.
    полиграфа не было как я понимаю.

Цяпер чытаюць

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне20

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне

Усе навіны →
Усе навіны

«Проста ў нас шапіто скончылася». У Белдзяржцырку патлумачылі, чаму вымушаныя шукаць адразу 15 супрацоўнікаў7

Пасля канцэрта Макса Каржа ў Франкфурце распачалі 11 крымінальных спраў3

Ашуканцы дураць школьнікаў праз фальшывыя сайты з гатовымі хатнімі заданнямі2

«Робіцца гэта за грошы расіян». «Белпол» расказаў, як Беларусь рыхтуецца да вайны33

У Мінску роўпджампер упаў з вышыні праз памылку пры мацаванні страхоўкі

Пасля здзелкі Трампа з Пуціным ЕС пачаў рыхтаваць новыя санкцыі супраць расійскай нафты1

У Эстоніі судзяць беларускага мянялу — за тры месяцы праз яго пракруцілі 861 тысячу еўра

Сусветная эканоміка ўсё больш падобная да літары К. Дзе на ёй знаходзіцца Беларусь?2

Гамельчука судзілі за вялікі хабар. Самае цікавае, як ён яго патраціў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне20

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць