Меркаванні2323

Пяць прычын — у тым ліку адна фантастычная, — па якіх беларусам адключылі святло ў гарадах

Абурэнне Лукашэнкі нібыта дарагавізной асвятлення вуліц і наступнае за гэтым пагружэнне сталіцы ў цемру выглядае палітычным рашэннем. Але больш імаверна, што ў абгортку «эканоміі» завярнулі нешта іншае, схаванае ад абывацеля. «Наша Ніва» тлумачыць, што ў рэальнасці можа за гэтым стаяць і колькі яшчэ мінчукі будуць дабірацца да дому навобмацак. 

Бульвар Мулявіна ў Мінску. Фота з сацсетак

У любой энергасістэме ёсць два пікі спажывання: ранішні і вечаровы. Гэта некалькі гадзін, у якія людзі ідуць на работу або вяртаюцца з работы, уключаюць дома святло, прыборы; запускаюцца прадпрыемствы, вулічнае асвятленне і гэтак далей.

Ранішні пік прыпадае прыкладна на 7:00 — 10:00, вечаровы — на 17:30 — 20:00. 

Лукашэнка якраз меў на ўвазе гэтыя пікавыя гадзіны ў сваім выступе: «Адрэгулюйце гэтыя фотаэлементы, каб электрычнасць аўтаматычна з штучным вашым інтэлектам адключалася а 7‑й гадзіне раніцы. І загаралася святло не а шостай гадзіне вечара, а ў восем. Палічыце — 4‑5 гадзін [лішніх] гарыць уся краіна, свеціцца». 

У энергетыкаў ёсць толькі два варыянты: або павялічыць генерацыю, або знізіць спажыванне. 

І калі падчас піку адключаюць святло, гэта азначае толькі адно: у сістэме не хапае даступнай магутнасці.

З чым тады звязаны дэфіцыт? Грамадству пра гэта не паведамляюць. Мы можам толькі ўявіць больш ці менш рэалістычныя версіі, якія прывялі да такой сітуацыі. 

Першая версія — змена прыярытэтаў праз экстрэмальныя маразы

Большасць буйных гарадскіх электрастанцый у Беларусі — гэта цеплаэлектрацэнтралі, якія адначасова вырабляюць і электраэнергію, і цяпло для ацяплення. Фізічна гэта адзін працэс: пар ад спальвання паліва (у асноўным — газу) круціць турбіну, якая дае электрычнасць. Частка гэтага пару адбіраецца на падагрэў вады для цепласетак. Чым больш пары неабходна на ацяпленне, тым менш энергіі застаецца на кручэнне турбіны і, адпаведна, на выпрацоўку электраэнергіі.

Таму ў моцныя халады ЦЭЦ аб’ектыўна выдаюць менш электрычнай магутнасці. Праўда, застаецца няясным, для чаго такую зразумелую прычыну трэба было б маскіраваць клопатам аб грошах. 

Другая версія — аварыйнае выпадзенне часткі генерацыі

Магчыма, у нейкім з аб’ектаў генерацыі адбылася аварыйная адключка, пра якую публічна не паведамілі. Такія выпадкі не заўсёды выносяць у публічную прастору, асабліва калі сістэма здольная кампенсаваць іх за кошт абмежавання неістотных спажыўцоў. 

Трэцяя версія — праблема з інфраструктурай дастаўкі энергіі

Пашкоджанні на фоне маразоў могуць знізіць прапускную здольнасць ліній. У такім выпадку, калі рэальна існуе праблема, энергію з АЭС немагчыма перадаць у Мінск у патрэбным аб'ёме, для чаго пік згладжваюць адключэннем святла.

Такая тактыка знаёма беларусам. Падобнае ўжо было ў студзені, калі на фоне аварыі на цепламагістралі ў Мінску Лукашэнка загадаў знізіць тэмпературу ў кватэрах і дамах, для таго каб знізіць нагрузку на цепласетку. 

Чацвёртая версія — транспарціроўка энергіі ў сумежныя рэгіёны Расіі на фоне ўдараў Украіны па Белгарадскай, Курскай і Арлоўскай абласцях

Расія і Украіна абменьваюцца ўдарамі па энергетычнай інфраструктуры. У шэрагу гарадоў ваеннага саюзніка Лукашэнкі перыядычна здараюцца блэкаўты. Напрыклад, пазаўчора ў Белгарадзе быў блэкаўт. Аналагічныя выпадкі фіксуюцца ў населеных пунктах Арлоўскай і Бранскай абласцей. 

Можна ўявіць, што суседнія рэгіёны Расіі накіроўваюць энергію ў тыя, дзе знішчана генерацыя, дабіраючы неабходнае сабе з Беларусі за кошт нязручнасцяў для мясцовага насельніцтва. Публічна пра такія практыкі не паведамлялася.

Пятая версія, фантастычная. Лукашэнка сцеле сабе салому і аддае энергію ва Украіну

Самая экстравагантная і найменш верагодная версія — што Беларусь экспартуе электраэнергію ва Украіну, якая церпіць ад расійскіх удараў па сваёй генерацыі. Тэхнічна гэта магчыма. У такім разе, словы пра ашчаджанне грошай — гэта маскіроўка таемных паслуг краіне, якая рыхтуецца завесці на Лукашэнку крымінальную справу.

Пры любой з гэтых версій святло ў беларускія гарады павінна вярнуцца сінхронна з пацяпленнем. Але самае імавернае тлумачэнне, што гэта банальны курс на эканомію, бо ў Расіі, якія субсідуе рэжым Лукашэнкі, ад якой рэжым залежыць, сканчаецца фінансавыя рэзервы і наспявае маштабны крызіс. У такім выпадку ў рэжыме эканоміі беларусам давядзецца пажыць даўжэй.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары23

  • Навошта
    05.02.2026
    Не гарадзіце агарод сад сваімі версіямі: проста грошай няма - вось і ўсё
  • краса
    05.02.2026
    пусть у себя выключит ,может навернется скорее на льду
  • Майнинг,
    05.02.2026
    это колхозное - ВСЁ. Биток падает, а дэнги надо к арабам везти. Помню удивление биороботов на постоянно растущию цену на электроэнергию при наличии АЭС. Не только расти будет, но свет по расписанию. Но вы держитесь, ихтиандры.

Цяпер чытаюць

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

Віцэ-прэзідэнта ЗША і амерыканскую дэлегацыю асвісталі падчас адкрыцця Алімпіяды ў Мілане14

Белы дом выдаліў відэа Трампа з Абамамі ў выглядзе малпаў, але прэзідэнт ЗША адмовіўся выбачацца25

Сапраўдны палац за 90 рублёў. У Беларусі шукаюць гаспадара для пабудовы 1751 года6

Гэтай ноччу тэмпература не апускалася ніжэй за 10 градусаў

Францыя і Канада адкрылі консульствы ў Грэнландыі

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста14

Галоўнага судмедэксперта Мазыра асудзілі па справе Гаюна7

Дзяржаўныя СМІ паведамілі пра аднаўленне чыгуначнага злучэння з Польшчай. Ці праўда?11

«Ён яшчэ сваё слова скажа». Ціханоўская — пра Ціханоўскага11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць