Грамадства4343

«Вы ашалелі! Колькі мы трацім грошай!» Лукашэнка даручыў зменшыць асвятленне на вуліцах

Аляксандр Лукашэнка падчас нарады па развіцці Віцебскай вобласці зладзіў чарговы разнос за негаспадарлівасць: ён абурыўся, што ліхтары на вуліцах гараць занадта доўга, і запатрабаваў перайсці ў рэжым жорсткай эканоміі, прыгразіўшы чыноўнікам вайной і штурмавымі атрадамі.

Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях развіцця Віцебскай вобласці, падняў пытанне вулічнага асвятлення. Паводле яго слоў, зараз раніцай яно адключаецца занадта позна, а ўключаецца занадта рана, калі на вуліцы і так дастаткова светла.

«Выеду ў Астрашыцкім гарадку, да прыкладу, і ў іншых вёсках. Учора а шостай гадзіне вечара ўся Мінская вобласць свеціцца. Гараць агні. І гэта характэрна для ўсіх. Крыўдуйце самі на сябе. Будзеце плаціць як мінімум са сваёй кішэні. Усе на вуліцах ліхтары ўключаны, усё ззяе. Мінская вобласць і туды далей — усё гарыць. А шостай гадзіне вечара. Навошта? Ужо а палове восьмай можна адключыць раніцай святло на вуліцы, асабліва цяпер, калі святла шмат. Не — усе ліхтары гараць», — сказаў ён.

Лукашэнка распавёў, што даручыў разабрацца з гэтым пытаннем. Як яму далажылі, нібыта некарэктна працуюць фотаэлементы. «Лухта поўная. Адрэгулюйце гэтыя фотаэлементы, каб электрычнасць аўтаматычна з штучным вашым інтэлектам адключалася а 7‑й гадзіне раніцы. І загаралася святло не а шостай гадзіне вечара, а ў восем. Палічыце — 4‑5 гадзін [лішніх] гарыць уся краіна, свеціцца. Колькі мы трацім грошай! Вось вашы падыходы», — абураўся ён.

«Вы ашалелі. Вы роўна краіну хочаце прывесці да вайны. Ну дык майце на ўвазе, што нам жа наперадзе прыйдзецца ісці. Вам у штурмавых атрадах прыйдзецца», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Днямі ён загадаў знізіць тэмпературу падачы цепланосьбіта ў кватэры. Мінэнерга загад выканала і падкрэсліла, што людзі павінны з разуменнем ставіцца да зніжэння тэмпературы ў кватэрах. 

Апытанка

Каментары43

  • Тутэйшы
    03.02.2026
    Трэба каб рахункі аплачвалі дармаеды, яны у эканоміцы краіны не удзельнічаюць, а святлом ад ліхтароў могуць карыстацца. Ну і вядома хай плацяць па эканамічна абгрунтаванаму тарыфу.
  • Цудоўна
    03.02.2026
    Да гэта ж краіна мары - цёмна, холадна, народзец ацяпляецца працай - машуць лапатамі ў фармаце бясконцага "суботніка", інтэрнэт = чэбурнэт 56 kbps + толькі "дзяржаўныя" сайты даступныя, па ўліцам што мінуту ездзіць варанок с мянтамі і над ўсім гэтым развіваецца чырвона-зялёны флагшток. Ружовая мара "ябацек"
  • Смешна
    03.02.2026
    A навошта Дурань з вёскі Александрыя тады АЭС будавау́?))

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі10

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі

Усе навіны →
Усе навіны

Айчым біў дзіця, а затым пагаліў малога, напісаў на лбе слова «злодзей» і адвёў у школу3

«Сардэчна запрашаем адсюль». Расіяніну прапанавалі працу ў Мінску за 4000 рублёў, але гэтага яму падалося мала10

Вайсковы пенсіянер з Дуброўна пракаціў на капоце двух пагранічнікаў ФСБ і ўдарыў аднаго з іх у твар1

На Аляксандру Герасіменю напалі ў цэнтры Варшавы33

Статкевіч: Украіна можа адказаць «бруднай бомбай» на расійскі ядзерны ўдар7

70‑гадовую мінчанку асудзілі за «абразу Лукашэнкі» і «распальванне варожасці»3

Памёр Сэм Ніл — зорка «Парка юрскага перыяду» і «Піяніна» 2

Мужчына стаяў на каленях у метро і прасіў грошы нібыта на лячэнне сына. Але яго раскусілі6

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі10

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць