Здарэнні55

У Мінску пасажырка пасварылася з кіроўцам тралейбуса. Хто быў вінаваты?

У тыктоку мінчанка паскардзілася на кіроўцу тралейбуса, якая нібыта не прадала білеты па першай просьбе. Чым скончыўся канфлікт, пішуць Мінск-навіны.

Інцыдэнт паміж пасажыркай і вадзіцелькай тралейбуса № 90 адбыўся на пачатку лютага. Паводле слоў мінчанкі, яна ў спешцы заскочыла ў салон праз заднія дзверы і накіравалася да кіроўцы, каб купіць білеты. Аднак тая нібыта праігнаравала пасажырку — транспарт пачаў ад’язджаць ад прыпынку. На скрыжаванні, калі тралейбус стаяў на святлафоры, мінчанка зноў паспрабавала набыць талоны.

— Адсоўвае, значыць, сваё крэсла кіроўцы, паварочваецца да мяне і кажа: «Я што, вам тут, касір? Ты што, не бачыш, што ты мяне адцягваеш? Я на святлафоры стаю», — пераказвае дыялог мінчанка.

— Я кажу: «Вы ж не едзеце? Вы стаіце». Яна пачынае сварыцца, крычаць на мяне, я таксама з ёй спрачаюся. У выніку яна адварочваецца і кажа: «Ды пайшла ты».

Пасажырка сцвярджае, што лаянка працягнулася і на наступным прыпынку, а сам відэаманалог заканчваецца разважаннямі: мінчанка не вінаватая ў тым, што вадзіцеляў абавязваюць прадаваць талоны.

У «Мінсктрансе» разабралі сітуацыю — грубасць з боку кіроўцы была пацверджана:

— За парушэнне працоўнай інструкцыі ў частцы культуры абслугоўвання пасажыраў кіроўца тралейбуса прыцягнута да адказнасці. Таксама з ёй правялі дадатковы інструктаж аб недапушчэнні падобных выпадкаў, — паведамілі на прадпрыемстве, аднак адзначылі, што меркаванне гараджанкі аб’ектыўна не адлюстроўвае сутнасці і не раскрывае ўсіх абставін канфлікту.

Так, сама пасажырка падзякавала кіроўцы за тое, што тая пачакала яе і дала магчымасць зайсці праз заднія дзверы (мінчанка не чакала транспарт на прыпынку, а падбягала да тралейбуса). Пасля гэтага вадзіцелька пачала рух, а гэта значыць, што ёй неабходна пераканацца ў бяспецы пачатку руху ад прыпынку, і ўся яе ўвага засяроджаная на дарозе. Продаж білета ў гэты момант немагчымы.

Спецыялісты нагадалі, што для набыцця білета ў кіроўцы неабходна заходзіць у транспартны сродак праз пярэднія дзверы. Пры гэтым продаж білетаў ажыццяўляецца толькі на прыпынкавых пунктах. Забараняецца адцягваць кіроўцу ад кіравання транспартным сродкам і замінаць яму падчас руху.

Каментары5

  • Filipp
    05.02.2026
    Андрусь, Можа вы не ведаеце, але ж у кожным грамадскім транспарце па ўсёй краіне, можна аплачваць праезд праз мабільны дадатак.
    А тое, што ёсць магчымасць аплаціць наяўнымі, гэта толькі плюс .
  • Кажы прау́ду!
    05.02.2026
    Андрусь, ёсць і іншыя, сучасныя, метады оплаты праезду - праязны, Аплаці...
    Але гэтая мінчанка выбрала спосаб оплаты папяровым білетам сама!

    Мораль такая - што кіроу́ца тралейбуса сама сабе знайшла проблемы ПАЧАКАУ́ШЫ скаржчыцу)
    Не рабі людзям дабра - не палучыш зла!
  • 453543
    05.02.2026
    Андрусь, А як быць турыстам-iншаземцам, або тым, хто не хоча сваю адзiную пенсiйную картку саваць куды не папала, або бабцы, якой пенсiю прыносiць пачтарка i таму у яе няма карткi. Не усё так проста - гэта рэальнае жыццё у якiм шмат нюансау.

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Усе навіны →
Усе навіны

У Калінкавічах да Дажынак у парку паставілі фэйкавую «Кацюшу» ФОТАФАКТ8

Зборная Беларусі атрымала першую перамогу ў сёлетняй Лізе нацый. І адразу разгромную10

«Жаночая піўная» ў Мінску пратрымалася на энтузіязме і расіянках толькі паўгода. Цяпер шукаюць інвестара24

Журналістка ў Вільні паспрабавала паразмаўляць з удзельнікам акцыі супраць міграцыі ў Літву. Аказалася, што ён не гаворыць па-літоўску ВІДЭА36

«Рыхтуюцца новыя справы». Як адбываюць 15‑гадовыя тэрміны былыя маёры КДБ Акінчыцы3

Уэльс запатрабаваў у Лондана такіх жа правоў, якія мае Шатландыя

На змену «Азэмпіку» хутка можа прыйсці новы прэпарат2

Папулярныя тварожныя сыркі Feelin хутка знікнуць з крамных паліц5

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць