Свет3333

СВР: ЗША, Брытанія, Нямеччына і Польшча рыхтуюць новую спробу змяніць канстытуцыйны лад у Беларусі

Захад спрабуе аслабіць інтэграцыю Беларусі і Расіі і рыхтуе рэсурсы для дэстабілізацыі сітуацыі ў Беларусі і змены канстытуцыйнага ладу, заяўляе Служба замежнай выведкі Расіі (СВР).

Няўрадавыя арганізацыі заходніх краін акумулююць сілы і сродкі, каб зноў паспрабаваць разгайдаць сітуацыю і дабіцца змены канстытуцыйнага ладу ў Беларусі, перадае ТАСС заяву СВР.

«Заходнія «дэмакратызатары» зноў нацэльваюцца на Беларусь. Паводле інфармацыі, якая паступае ў СВР, НДА заходніх краін, сярод якіх «дэмакратызатарскія» структуры, агенцтвы і фонды ЗША, Вялікабрытаніі, ФРГ, Польшчы і іншых еўрапейскіх дзяржаў, акумулююць сілы і сродкі, каб зноў паспрабаваць разгайдаць сітуацыю і дабіцца змены канстытуцыйнага ладу ў Беларусі», — заяўляе СВР РФ.

Заходнікі спрабуюць сфармаваць рэсурс з «азлобленых апазіцыянераў», каб нацэліцца на прэзідэнцкія выбары ў Беларусі ў 2030 годзе, адзначылі там. Захад не ўлічвае, што беларускае грамадства пасля падзей 2020 года атрымала добрую «прышчэпку» ад спроб разгайдаць сітуацыю ў краіне, паведамляе СВР.

Таксама там заяўляюць, што на Захадзе спадзяюцца аслабіць саюз Мінска і Масквы ў рамках Саюзнай дзяржавы і ўскладніць дасягненне мэт спецаперацыі.

Днямі прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Расія спрабуе ўцягнуць Беларусь у вайну.

Каментары33

  • выбары 2050 зажывем
    09.02.2026
    прышчэпка настолькі эфектыўная што амаль мільён людзей знікла
  • Вінак
    09.02.2026
    усё што заяўляе Расея трэба разумець наадварот. Вайны не будзе - значыць вайна будзе. Пенсійны узрост падвышаць не будуць - падвысяць, і так далей. Гэта значыць Расея рыхтуе замену Лукашэнку. Грызлоў заяўляе пра адзін народ, Расейскі дом робіць акцыю "родной язык". Сачыце за дзеяннямі
  • лапата
    09.02.2026
    Перакладаю з маскальскага наречія: крэмль рыхтуе чарговую спробу паглынання Беларусі

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы56

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць