Меркаванні1717

За што людзі любяць Беларусь?

Адзін беларус у трэдсах вырашыў высветліць у суайчыннікаў, за што менавіта яны любяць сваю краіну. Адказы ў каментарах склаліся ў мазаіку, дзе побытавы камфорт суседнічае з высокай паэзіяй, а гонар за прадукты — з веліччу гісторыі.

Фаны. Фота БелТА

«За што вы любіце Беларусь? Літаральна адзін сказ. Хейтары — міма» — спытаў былы актывіст Магілёўскага аддзялення арганізацыі «Актыўнымі быць файна» (у 2021‑м годзе ліквідавана ўладамі) і кіраўнік Магілёўскага філіяла створанага КДБ на чале з Юрыем Васкрасенскім «Круглага стала дэмакратычных сіл» Сяргей Тышкавец у сваім трэдс. Адказы ён сабраў як чаканыя, так і нечаканыя.

Людзі напісалі, што любяць Беларусь за адчуванне спакою і бяспекі, за якасць тавараў, а таксама менталітэт жыхароў:

«Магу прагуляцца ўначы без мітусні. Чысціня, павага адзін да аднаго».

«Бяспека, чысціня, менталітэт, утульнасць, якасныя тавары, сэрвіс, маруднасць у добрым сэнсе (без мітусні, гонкі за пантамі), лясы, даступная медыцына, тавары са шкла «Нёманскія». Нешта паплыла… люблю сваю краіну».

«Менталітэт, узровень культуры ў грамадстве, даступнасць медыцыны, добрыя, смачныя і якасныя прадукты. Беларусь — гэта краіна для жыцця».

«Людзі. Каўбасы і малочка. А, яшчэ кандытарка / згушчонка».

Для іншай часткі каментатараў любоў да краіны немагчыма вымераць матэрыяльнымі дабротамі. Для іх гэта нешта іманентнае, дадзенае па праве нараджэння.

«Не за каўбасу. Проста за тое, што гэта мая Радзіма. Тут пахаваныя мае бацькі. Тут нарадзіліся мае дзеці. Тут я была шчаслівая».

Людзі адзначаюць, што любоў да Радзімы — гэта тое, што маем: «Па змаўчанні. Гэта мая Радзіма», — піша нехта.

«Я тут нарадзіўся, вырас і жыву».

«За тое, што яна мая і я ў ёй. Яна мая Радзіма. Гэтага дастаткова».

«Люблю, таму што я тут нарадзілася, тут жывуць мае бацькі, дзеці, унукі, сябры, калегі. Гэта мая Радзіма, са сваімі хараствамі і недахопамі».

«Як маму. Проста так. Безумоўна. Але цаню яе прыроду, клімат, культуру, мову і людзей», — тлумачаць іншыя.

Шмат для каго любоў да Беларусі — гэта не столькі пра краявіды, колькі пра саміх людзей і тое, што ў іх унутры:

«За чысціню ва ўсім навокал: у адносінах, пачуццях, прыродзе», — піша нехта.

Іншыя дадаюць:

«Для мяне любоў да Радзімы — гэта любоў да людзей перш за ўсё. Вельмі люблю беларускую вёску — у ёй жыве душа народа».

«За мову, людзей і бясконцую прагу свабоды».

Як бы ў працяг нехта з карыстальнікаў пакінуў здымак сваёй тату са словамі з верша Уладзіміра Някляева «Наш сцяг»:

«Бясконца наша мара аб свабодзе
Вядзе нас па зямлі і па вадзе,
Як сонца, што ніколі не заходзе,
Як зорка, што ніколі не ўпадзе».

«Гісторыя, мова, глыбіня», «Мова, людзі, прырода», — працягваюць пералічваць карыстальнікі.

У некаторых тлумачэнне выглядае цалкам утылітарным:

«За тое, што не забанілі тэлеграм, ютуб, інсту, дыскорд і іншыя жыццёва важныя праграмы», «У нас працуюць праграмы без VPN».

Некаторыя пакінулі вельмі паэтычныя прызнанні як у любові да Радзімы ў цэлым:

«Люблю цябе, мая Беларусь, за вочы твае сінія азёр, за зямлю тваю чорную як смоль, за блакітныя воблакі, з якіх глядзяць на нас нашы продкі, за васількі твае сінія як слёзы шчасця, за лугі твае зялёныя і ранішнюю расу пад нагамі, за лясы твае густыя, дзе блукаюць звяры розныя, за тое, што ўсім ёсць месца на гэтай добрай зямлі з любоўю ў сэрцы. Мая прыгажуня. Мая краіна».

Так і да канкрэтнай мясцовасці:

«Мая Беларусь. Люблю свой горад Бабруйск. Люблю Беларусь за яе цішыню і глыбіню. За людзей з цёплым сэрцам і спакойнай сілай. За ранішнія туманы, сосны, чыстае паветра і адчуванне дому. А Бабруйск — гэта асобная любоў. Мой горад з характарам, гумарам і сапраўднай душой. Тут усё па-сапраўднаму: людзі, вуліцы, успаміны. Дзе б я ні была — сэрцам я заўсёды ў Бабруйску».

Адгукнуліся і замежнікі, якія паспелі адчуць беларускую гасціннасць:

«Была два разы ў Беларусі і зараз маё асяроддзе — амаль 80% менавіта яны. Так што ЛЮДЗІ — гэта самы галоўны фактар! Усе вельмі класныя, добрыя і душэўныя. Ежа — малочка, каўбасы. Адзенне — вельмі імпануюць мясцовыя брэнды, хачу сабе заказаць пару рэчаў. Ну і чыста ў вас вельмі, шалёна спадабаўся Мінск і Брэст».

Прызнаючыся ў любові да Беларусі, некаторыя выказваюць і крытыку, падкрэсліваючы, што Радзіма і дзяржаўная сістэма — гэта розныя рэчы:

«Люблю Беларусь, але не люблю…»

«Люблю за багатую гісторыю, з якой сёння ўлада выкрэслівае падзеі і постаці, якія ёсць вялікай нагодай для гонару нашага народа. Люблю за шматгранную культуру, часткай якой з'яўляюцца таксама яўрэйскія, татарскія, польскія і нават нямецкія элементы, якія сёння ўлада выкрэслівае з нашай ідэнтычнасці на карысць «рускага свету». Люблю за добры працавіты і шматпакутны народ з неверагоднай прагай да свабоды, які стагоддзямі спрабавалі знішчыць вонкавыя ворагі, а сёння — уласная ўлада».

І цытуюць класікаў, чые словы сёння гучаць асабліва актуальна.

Уладзіміра Караткевіча:

«Можна ўсё: пусціць каханне дымам,
Ўзяць і занядбаць мінулы шлях.
Але толькі не любіць Радзімы
З чорнаю павязкай на вушах,
З чорнаю павязкай на вуснах,
З чорнаю павязкай на вачах…»

«На Беларусі Бог жыве», —
Так кажа мой просты народ.
Тую праўду сцвярджае раса ў траве
І адвечны зор карагод.
Тую праўду сцвярджае
Упартасць хваль,
І продкаў запавет,
І мовы залатая сталь,
І нашых дум сусвет».

А таксама Максіма Багдановіча:

«Беларусь, твой народ дачакаецца
Залацістага, яснага дня.
Паглядзі, як усход разгараецца,
Сколькі ў хмарках залётных агня…»

Каментары17

  • Драники и отсутствие "понтов"
    09.02.2026
    Ну разве сравнятся, например, какие-то спагетти с драниками?!

    А еще раздражает выпендреж ( присущий, например, имперским народам типа россиян) и их понты, а отсутствие понтов нравится в соотечественниках
  • 3% у міня
    09.02.2026
    За то, што ана мая любімая, хоць і не жэншчына.
  • Пан Януш
    09.02.2026
    Чем дольше живу в эмиграции тем больше понимаю, что не люблю народ беларуский, продукты отвратительные. А вот дом деда люблю .. дворы люблю. Бацьку нёман люблю

Цяпер чытаюць

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? У Эстоніі яе падазраюць у махлярстве40

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? У Эстоніі яе падазраюць у махлярстве

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску спыніліся тралейбусы на многіх маршрутах1

Што такое лахардзікі, якія так любяць на ўсходзе Беларусі10

Вайна ва Украіне моцна паўплывала на сабак — мяняюцца нават вушы і хвост1

У Нарвегіі сур'ёзна ўзяліся за былога прэм'ера, які сябраваў з Эпштэйнам і спрыяў Пуціну6

ЗША накіруюць у Арменію больш за 13 мільярдаў даляраў інвестыцый. Гэта амаль палова яе гадавога ВУП6

Беларускі мастак стварыў з манет партрэт футбольнай зоркі

Ва Украіне паказалі, як запускаюць ракеты «Фламінга» ВІДЭА1

У Швейцарыі правядуць рэферэндум адносна абмежавання колькасці насельніцтва5

Чаму дактары не могуць дамовіцца наконт хваробы Альцгеймера1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? У Эстоніі яе падазраюць у махлярстве40

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? У Эстоніі яе падазраюць у махлярстве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць