Рашэнне Аляксандра Лукашэнкі не ляцець у Вашынгтон насамрэч тлумачыцца не закрытасцю еўрапейскай паветранай прасторы, піша Мікола Бугай.

У Лукашэнкі «Боінг» 767‑300ER з радыусам палёту большым за 11 000 кіламетраў. Аналагічныя лайнеры лётаюць з Масквы на Кубу, у Гавану, адлегласць там 9600 км, разлічыў журналіст Ігар Кулей. Да Вашынгтона — нават трохі бліжэй. Зямля не плоская, а круглая. Таму маршрут з Беларусі ў ЗША праз Арктыку магчымы.
Таму рашэнне Аляксандра Лукашэнкі не ляцець — гэта не вынік санкцый, як элегантна патлумачыла Наталля Эйсмант, а проста рашэнне, якое ўсіх задавальняе. І амерыканцаў, бо запрасілі, але не прыляціць; і Маскву, бо не паляціць; і Еўропу, бо не паляціць; і Лукашэнку, бо запрасілі, а ён такі: «Спроба залічаная, але вы пакуль не заслужылі маёй прысутнасці».
Аднак такое рашэнне не назавеш саламонавым. На маю думку, у гэтым выпадку васал не можа сабе дазволіць быць там, дзе не будзе гаспадара. Некаторыя лічаць нядаўняе трызненне Службы замежнай разведкі Расіі папярэджаннем самому Лукашэнку. Расія лічыць Беларусь не проста часткай сваёй зоны ўплыву, а сваёй асаблівай тэрыторыяй, для асаблівых мэтаў, а самога Лукашэнку — чалавекам для асаблівых даручэнняў. Лукашэнку даводзіцца прымаць такія правілы гульні.
-
СМІ замяняюць беларусам дзяржаву. І інакш пакуль не будзе
-
Зміцер Дашкевіч: У выгнанні я валацуга, але маю тое, чаго цяпер не было б для мяне ў Беларусі — магчымасць прыносіць Госпаду плод
-
Каверын: У мяне расце дачка, і я хацеў бы, каб яна жыла, хутчэй, у тым свеце, які ўяўляюць сабе ідэальным феміністкі
Цяпер чытаюць
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
«Час, які патрабуе надзвычайнай асцярожнасці». Польскі вундэркінд, які стаў галоўным навукоўцам OpenAI, патлумачыў, чаму менавіта зараз ШІ можа вырвацца з-пад кантролю
Каментары
Можа быць усе банальна. Стан здароўя. Як мы бачым ен восенню рабіў візіты з Амана, які выкарыстоўвал як хаб для адпачынку і як "аэропорт падскоку" . І Рыжанкоў пра гэта дакладна казаў.
У напрамку Амерыкі такога хабу няма, вакол адны ворагі. :)
Ляцець на Захад, даганючы сонца, тяжэй. Дзед можа не вытрымаць.
Таму нешта ў словах Эйсмант есць...