Свет33

Расія не будзе ўдзельнічаць у першым пасяджэнні Рады міру

Масква яшчэ фарміруе сваю пазіцыю ў адносінах да трампаўскай Рады міру. 

Марыя Захарава. Фота: МЗС Расіі

Прадстаўнікі Расіі не будуць удзельнічаць у першым пасяджэнні Рады міру, паведаміла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава. «Расія не будзе прадстаўлена на пасяджэнні Савета міру», — сказала яна на брыфінгу.

Яна адзначыла, што «праца па фармаванні пазіцыі [Масквы ў адносінах да Рады міру] працягваецца».

Першае пасяджэнне Рады міру запланавана на 19 лютага ў Вашынгтоне.

Раней міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў казаў, што Масква пакуль прапрацоўвае сваю пазіцыю ў адносінах да Рады міру і ўлічвае, «наколькі насцярожана паставіліся да гэтай ідэі вельмі многія краіны на Захадзе і на Усходзе, уключаючы пастаянных членаў Рады бяспекі ААН».

Учора Наталля Эйсмант расказала, што Аляксандру Лукашэнку паступіла запрашэнне на першую сустрэчу лідараў Рады міру, але той не паедзе. 

— На жаль, мы атрымалі яго позна, працоўны графік на гэты перыяд ужо быў спланаваны. Так, мы з задавальненнем наведалі б Злучаныя Штаты Амерыкі, але ёсць пытанні, якія немагчыма адкласці, — заявіла яна. — Акрамя таго, мы бяром пад увагу і магчымыя лагістычныя складанасці, якія могуць узнікнуць з-за незаконных санкцый, найперш Еўрасаюза — з улікам закрыцця паветранай прасторы над ЕС.

У сувязі з гэтым і нягледзячы на жаданне, Лукашэнка «ў гэтым мерапрыемстве ўзяць удзел не зможа», сказала Эйсмант.

«Разам з тым падкрэслю: мы цалкам падзяляем нацэленасць прэзідэнта ЗША і Рады міру на вырашэнне ўсіх сусветных канфліктаў мірным шляхам», — дадала Наталля Эйсмант.

Саміт Рады міру мае прайсці 19 лютага ў Вашынгтоне. У Вашынгтон ад Беларусі паляціць міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў.

Каментары3

  • Украінскі аглядальнік
    12.02.2026
    У трампаўскім шапіто нават сусветныя маргіналы няхочуць браць удзел.
  • Анкоридж
    12.02.2026
    и его дух навсегда. Скоро начнут макать куда там, кого то там. Председателю Л. приготовиться.
  • 453543
    12.02.2026
    У Вашынгтон ад Беларусі паляціць міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў.
    ____________________________________________
    Мяне турбуе толькi адно пытанне: $адзiн мiльярд нашых грошай яны пералiчылi трампу, цi не? Бо, туды, мусіць, пускаюць толькi тых, хто заплацiу за уваходны бiлет? А калi туды едзе наш мiнiстр, то што, заплацiлi? I $адзiн мiльярд для нас ужо не грошы?

Цяпер чытаюць

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні4

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі вычарпалі гадавую квоту на электрамабілі

Ігар Карней: Што немагчыма дараваць крыважэрнай сістэме26

Беларускі футбаліст выратаваў чалавека, што тануў1

Пасажыра самалёта ў ЗША прыматалі скотчам да крэсла пасля бойкі на борце1

Пуцін даў указанне трое сутак не біць па Кіеве12

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру9

Кухараў: Будаўніцтва трэцяй лініі метро не пераносіцца1

Новая мадэль Claude за 44 хвіліны ўзламала шыфр, які не маглі разгадаць 373 гады4

«У сезон можна зарабляць на рыбе больш за 10 000 на месяц». Беларуска пра жыццё на Камчатцы11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні4

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць