Свет66

Пяскоў пракаментаваў абвінавачванні ў атручванні Навальнага надзвычай рэдкім звыштаксічным ядам

Крэмль назваў абвінавачванні ў атручванні Аляксея Навальнага «прадузятымі» і «ні на чым не заснаванымі».

Дзмітрый Пяскоў і Уладзімір Пуцін. Фота: Contributor / Getty Images

«Мы, натуральна, не прымаем падобных абвінавачанняў, мы з імі не згодныя, мы лічым іх прадузятымі і ні на чым не заснаванымі. І, уласна, мы іх рашуча адхіляем», — заявіў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў.

14 лютага кіраўнікі Вялікабрытаніі, Швецыі, Францыі, Германіі і Нідэрландаў выпусцілі сумесную заяву аб забойстве Аляксея Навальнага ў калоніі 16 лютага 2024 года.

Лабараторыі ў гэтых краінах прааналізавалі пробы, узятыя пасля смерці ў Аляксея Навальнага і невядомым чынам вывезеныя яго прыхільнікамі з Расіі, і прыйшлі да высновы, што палітык быў атручаны эпібатыдынам — рэчывам на аснове яду эквадорскай жабы-дрэвалаза.

«Толькі расійская дзяржава валодала сродкамі, матывам і магчымасцю выкарыстаць гэты смяротны таксін супраць Навальнага падчас яго зняволення ў расійскай папраўчай калоніі ў Сібіры, і мы лічым яе адказнай за яго смерць», — гаворыцца ў заяве, апублікаванай на сайце ўрада Вялікабрытаніі.

Каментары6

  • так заўсёды было ў масковіі, з 13с.
    16.02.2026
    Пяскоў пракаментаваў абвінавачванні ў атручванні Навальнага надзвычай рэдкім звыштаксічным "ядам" (атрутай):

    "A што маскоўская імерыя была нейкай іншай, калісьці , калі ? так заўсёды было ў масковіі, з 13с. "
    - Пeсков
  • жонка маскоўскага цара іванa жахлівага, ці былы Украінскі прэзідэнт
    16.02.2026
    так заўсёды было ў масковіі, з 13с. , Aтрута галоны рухавік палітыцы усіх мангольскіх улусаў (імперыі): жонка маскоўскага цара іванa жахлівага, ці былы Украінскі прэзідэнт. Таму маскоўскае слова "новичок" ведае увесь свет сёння.
  • Питон
    16.02.2026
    и то правда.. где заполярье, а где тропики южной америки.. не могла это быть лягушка.. как питон отвественно заявляю.. не мо гла..

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі7

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне здымалі ў Мінску серыял пра хакей — выдалі сталіцу Беларусі за Валгаград і Самару4

Стала вядома, адкуль паступіў загад абмежаваць Starshield для Украіны3

«Ён не хоча дамаўляцца»: Трамп заявіў, што не хоча мець спраў з Зяленскім39

Арцём Леўшуноў закінуў дэбютную шайбу ў гэтым сезоне ў НХЛ

У Германіі робат чапіўся да 16‑гадовай дзяўчыны. Хто будзе пакараны?12

Трое дзяцей і адзін дарослы загінулі ў выніку стральбы ў пачатковай школе ў ЗША

Знайшлі першую зялёную зорку. Раней лічылася, што такіх не бывае2

З камісіі па вяртанні афіцыйна выключылі свайго арыштаванага сябра2

Як часта трэба займацца сэксам, каб хутчэй зацяжарыць? Навукоўцы назвалі аптымальную частату5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі7

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць