Здарэнні

Мінчанка выявіла ў продажы смажаную рыбу з цвіллю

Гіпермаркет праверыла санітарная служба.

Мінчанка выклала ў сетку фота сапсаванай смажанай рыбы ў паніроўцы, пасля чаго ў гіпермаркет Green на вул. Прытыцкага, 156, прыйшла праверка, пішуць Мінск-навіны.

«Грын, Каменная горка. Гэта было 11 лютага а дзявятай вечара. Будзьце асцярожныя», — коратка апісала дзяўчына фатаграфію з кавалкамі прыгатаванай рыбы, на якіх бачна цвіль.

Пост выклікаў рэзананс: яго паглядзелі амаль 120 тыс. разоў, пад ім пакінутыя дзясяткі каментарыяў. Больш за 50 разоў інфармацыю перасылалі іншым карыстальнікам.

Каментатары падзяліліся сваімі гісторыямі падобных пакупак, выклаўшы фота сапсаваных прадуктаў. Многія лічаць, што кулінарыю і зусім не варта купляць, тым больш на адкрытых пляцоўках.

Пост і фатаграфіі трапілі ў цэнтр гігіены і эпідэміялогіі Фрунзенскага раёна:

— У ходзе вывучэння абставінаў, размешчаных у сацыяльнай сетцы, пацверджаны факт рэалізацыі 11 лютага ў вышэйзгаданай краме няякаснай рыбнай прадукцыі, — распавялі спецыялісты. — За парушэнне патрабаванняў заканадаўства ў галіне забеспячэння санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва ў дадзеным прадпрыемстве гандлю прыняты меры ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Каментары

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе14

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

Алег Шулякоўскі прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў4

Палітзняволенаму мастаку Алегу Ларычаву прысудзілі 7 гадоў калоніі7

«Абсалютна абуральна». Фінляндыя адкінула патрабаванні Расіі11

У Мінску развялося шмат варон. Чаму так і што з гэтым рабіць?7

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі93

У Жыткавіцкім раёне сутыкнуліся грузавік і маршрутка з пасажырамі. Десяць чалавек трапілі ў бальніцу

«Экстрэмісцкай» прызналі групоўку «Чорныя русы», якая заявіла пра сябе пасля інцыдэнту на беларуска-латвійскай мяжы1

Нацбанк анансаваў змякчэнне крэдытавання беларусаў3

Юрыст Сапелка: Замарожванне спісаў «экстрэмістаў» — гэта спроба прадаць імітацыю за рэальныя саступкі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе14

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць