Грамадства8484

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей

Экс-банкір, экс-палітвязень, былы ўдзельнік прэзідэнцкай кампаніі 2020 года Віктар Бабарыка падзяліўся сваім бачаннем будучыні краіны і тым, чым плануе «займацца ў час, што застаўся» яму. Ён падкрэсліў, што выступае не як палітык, а як менеджар. Сваёй галоўнай задачай ён бачыць стварэнне «нерасійскай» Беларусі, якая стане элементам бяспекі Еўропы. Прыводзім яго тэкст. 

Гэта не будзе дэталёвая «дарожная карта» маіх крокаў — я паспрабую сфармуляваць мэту і абазначыць магчымасці яе дасягнення. Больш за тое, я не стану пісаць вялікі тэкст, а толькі пазначу стартавую кропку, з якой выйду «ў людзі» 

Адразу хачу ўдакладніць: гэта не палітычная заява і не рашэнне «заставацца» ў палітыцы.

Я — менеджар. І калі я нешта сапраўды ўмею, дык гэта прапаноўваць бачанне будучыні, структураваць і фарміраваць шляхі руху да пастаўленай мэты, ацэньваць і знаходзіць неабходныя рэсурсы для яе дасягнення (людзей, каманды, інструментарый і г.д.), арганізоўваць працу, кантраляваць ход выканання, уносіць патрэбныя карэкціроўкі і справаздачыцца перад тымі, хто даў мне магчымасць спрыяць дасягненню ўзгодненых мэтаў.

Таму буду выкладаць паслядоўна. 

Мэта

«Нерасійская» (незалежная), бяз’ядзерная, дэмакратычная Беларусь — неабходны элемент бяспекі Еўропы.

Патлумачу кожнае слова.

«Нерасійская» — амаль поўная залежнасць Беларусі ад сыравінных рэсурсаў Расіі, а таксама санкцыі з боку развітых краін за саўдзел у агрэсіі супраць Украіны прывялі да таго, што наша прадукцыя прадаецца пераважна на рынках «усходняга брата». Гэта істотна абмяжоўвае наш суверэнітэт і магчымасць жыць так, як хочам мы, а не так, як выгадна камусьці іншаму.

«Бяз’ядзерная» — выключэнне з Канстытуцыі артыкулаў пра бяз’ядзерны статус і нейтралітэт краіны фактычна прывяло да таго, што на нас павесілі «пояс шахіда» ў выглядзе «Арэшніка», пульт кіравання ад якога знаходзіцца ў Маскве. Акрамя таго, Беларусь зрабілі ворагам для нашых суседзяў і ўсёй Еўропы. У выніку нас успрымаюць як пагрозу, а не як дружалюбную нацыю, што зусім не спрыяе росквіту і паляпшэнню якасці жыцця кожнага чалавека.

«Дэмакратычная» — гэта краіна, у якой ёсць магчымасць выбіраць шлях развіцця праз фармаванне агульнага бачання ўсімі грамадзянамі, а не толькі тымі, хто лічыць, што мы яшчэ «не дараслі» да такога выбару і што толькі яны ведаюць, што патрэбна гэтаму «народцу». Мы павінны пабудаваць краіну, у якой народ фармулюе запыты да ўлады дзеля дабрабыту людзей, а не ўлада загадвае, што і як нам рабіць дзеля захавання самой сябе.

Ці можна «з’есці гэтага слана адразу і цалкам»?

У адрозненне ад 2020 года, калі мы былі вельмі блізкія да пачатку гэтага працэсу і мелі выразна ўсвядомлены час і інструменты, сёння сітуацыя выглядае значна горш. Але я не лічу яе безнадзейнай.

Менавіта таму я займаўся і буду займацца пабудовай такой краіны — незалежна ад сферы, у якой мае намаганні будуць найбольш запатрабаваныя.

Каментары84

  • Бартош
    17.02.2026
    трэба яшчэ адмяніць Пушкіна, а расейскую мову вывучаць па жаданні бацькоў як другую замежную. Паршая замежная - інгліш, а другая на выбар паміж польскай, французскай, нямецкай
  • Žvir
    17.02.2026
    U bolšaj stupieni heta adrasavana da eūrapieskich palitykaū, da EZ, z razlikam na padtrymku, jak asobnaha hulca, i nia maje nočoha novaha.

    Z usimi tymi ž metami, tolki ū išych farmulioūkach, vystupajuc`, ulasna, usie, chto pchniecca na niejkaje lidarstva, jak sila (nazaviem heta tak), alternatyūnaja isnujučamu ū Bielarusi režymu.

    Tut u Babaryki ūžo nie ekspromt biez padrychtoūki, nie blic(!), jaki adčyniaje sapraūdnyja dumki, a zakrytasc, pradumanasc i adaptacyja da sučasnych abstavinaū. I, jak bačym, supadzienniaū pamiž pieršym i druhim, nie adznačajecca. Pytannie prynaliežnasci Kryma zvilista abminajecca...

    A heta ž važna, bo jak jon zbirajecca rabic svoj "management" biez viedaū heahrafii i palityčnaj karty Eūropy ?? :))
  • Ага
    17.02.2026
    > што наша прадукцыя прадаецца пераважна на рынках «усходняга брата». Гэта істотна абмяжоўвае наш суверэнітэт і магчымасць жыць так, як хочам мы, а не так, як выгадна камусьці іншаму.

    Магчымасць жыць па-людзку, Віця, абмяжоўваецца выключна губернскімі глуздамі большасці насельніцтва, у якіх пануе русскій мір і прыніжаецца сваё. І патрапленне гэткіх ментальных інвалідаў ва ўсе віды залежнасці (дзе эканамічная не на першым месцы) - гэта толькі заканамерны вынік.

Цяпер чытаюць

У элітнай вёсцы Лапаравічы пад Мінскам прадаюць дом за $2,1 мільёна. Бонусам зорныя суседзі — Домрачава і Глеб1

У элітнай вёсцы Лапаравічы пад Мінскам прадаюць дом за $2,1 мільёна. Бонусам зорныя суседзі — Домрачава і Глеб

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска ўцякла ў Польшчу ў 2021-м, у эміграцыі перажыла рак і развод. Цяпер адна з двума маленькімі дзецьмі просіць дапамогі32

Вакол рэзідэнцыі Пуціна на Валдаі паставілі 7 новых вежаў СПА6

Памятаеце студэнтку ЕГУ, якая змагалася супраць харасменту выкладчыка? Яна прайграла суд і вінная ўніверсітэту 8 тысяч еўра19

«Гэта лічаныя кіламетры». У Крамлі распавялі, чаму не рухаюцца перамовы з Украінай10

Велізарныя чэргі і рэкордная яўка на выбарах у Венгрыі13

На Кальварыі адшукалі магілу аднаго з кіраўнікоў першай беларускай партыі, які нават з ссылкі дасылаў матэрыялы ў «Нашу Ніву»5

Рыбак пад Мінскам злавіў аграмезнага шчупака5

Парад у Маскве ўсё ж будзе, і Лукашэнка на яго паедзе10

Дальнабойшчыка з Дружнага, які працаваў у Еўрасаюзе, асудзілі па палітычнай справе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У элітнай вёсцы Лапаравічы пад Мінскам прадаюць дом за $2,1 мільёна. Бонусам зорныя суседзі — Домрачава і Глеб1

У элітнай вёсцы Лапаравічы пад Мінскам прадаюць дом за $2,1 мільёна. Бонусам зорныя суседзі — Домрачава і Глеб

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць