Грамадства

Затрымалі падлетка з Мінска, які прадаваў фальшывыя квіткі на канцэрт расійскага рэпера Мота

17‑гадовы падлетак з Мінска некалькі разоў прадаў адны і тыя ж білеты на канцэрт, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама. Некалькі падманутых грамадзян звярнуліся ў міліцыю.

Спявак Мот

Удакладняецца, што яны набылі ў інтэрнэце электронныя білеты на канцэрт у «Мінск-Арэне», аднак не змаглі па іх трапіць на мерапрыемства. Таксама сілавікі зафіксавалі аналагічныя паведамленні, размешчаныя ў інтэрнэце.

У выніку аператыўных дзеянняў быў затрыманы падазраваны. Паводле інфармацыі ГУУС, малады чалавек, вучань аднаго з мінскіх каледжаў, прызнаўся, што купіў шэсць білетаў на канцэрт замежнага спевака і збіраўся наведаць яго з сябрамі, але праз некаторы час перадумаў.

Спачатку ён прадаў праз інтэрнэт сапраўдныя білеты. Затым зрабіў некалькі копій, змяніў у іх нумары, месцы пасадкі і кошт. Таксама размясціў аб'яву аб іх продажы на гандлёвай пляцоўцы. Так малады чалавек з лістапада 2025 года рэалізоўваў падробленыя білеты сярод жыхароў Мінска і іншых гарадоў. У цэлым ён выручыў больш за 3,5 тысячы рублёў. Грошы патраціў на прадукты і анлайн-гульні, сказана ў паведамленні ведамства.

Малады чалавек прызнаў віну і ўжо кампенсаваў пацярпелым частку шкоды. Раней да крымінальнай адказнасці ён не прыцягваўся, але трапляў у поле зроку міліцыі.

У паведамленні міліцыі не гаворыцца, на які менавіта канцэрт прадаваў фальшывыя квіткі падлетак, але з агульнага кантэксту відавочна, што гаворка ідзе пра канцэрты расійскага спевака Мота (Мацвея Мельнікава), якія праходзілі 14 і 15 лютага на «Мінск-арэне». Раней паведамлялася, што некаторыя патэнцыйныя гледачы канцэрта сталі ахвярай махлярства.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Да канца месяца ў Лошыцы адкрыюць Mak.by

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх6

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць