Грамадства22

«Горы растуць, нам потым гэтым дыхаць». Жыхары шматпавярховіка ў Лошыцы незадаволеныя «снежным суседам»

Яшчэ ў лістападзе, калі ніхто не падазраваў, якія снегапады нас чакаюць, стала вядома, што ў Мінску вызначаны 11 пляцовак для складавання снегу. Дакладныя адрасы не называліся.

 А калі снег пасыпаў, высветлілася, што адзін з «рэзервуараў» знаходзіцца ў Лошыцы, на скрыжаванні вуліц Чыжэўскіх і Манюшкі. Калісьці тут густа стаяў прыватны сектар, у будучыні з'явяцца шматкватэрнікі. А пакуль — не перастаюць расці горы снегу, піша Onliner.by.

— Пляцоўка для складавання снегу знаходзіцца метрах за 500 ад майго дома, — распавядае Аляксей, які жыве ў Лошыцы. — Па сутнасці, гэта звалка снежна-салявых мас, якія вывозяць пасля ўборкі вуліц. І ў нас, жыхароў бліжэйшых шматпавярховых дамоў, такое суседства выклікае сур'ёзныя асцярогі.

Мяркуем, што вясной, калі снег пачне раставаць і падсыхаць, на пляцоўцы застанецца тая самая соль (пыл), якой пасыпалі дарогі. Ветрам яе можа разнесці ва ўсе бакі, у тым ліку да нас, на шматпавярховыя дамы, дзе жывуць сем'і з дзецьмі. Белы налёт, які раздражняе пах, адчуванне запыленасці — чаго нам чакаць? А як быць астматыкам/алергікам? Ці не будзе гэты пыл раздражняць вочы і горла?

Па каментар Onliner звярнуўся ў адміністрацыю Ленінскага раёна.

«У мэтах аператыўнай уборкі, вывазу і складаваньня вялікай колькасці снегу з тэрыторыі Ленінскага раёна г. Мінска на зімовы перыяд 2025—2026 гг. рашэннем адміністрацыі Ленінскага раёна г. Мінска ад 19.01.2026 №70 «Аб складаванні снегу» ўзгоднена размяшчэнне пляцоўкі складаваньня снегу паблізу вул. Чыжэўскіх, вул. С. Манюшкі.

У адпаведнасці з пунктам 28 Правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання горада Мінска, зацверджаных рашэннем Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў ад 16.11.2016 №252, пералік, схемы размяшчэння і ўладкавання пляцовак складавання снегу вызначаюцца спецыялізаванымі арганізацыямі па ўтрыманні вулічна-дарожнай сеткі і ўзгадняюцца з адміністрацыямі раёнаў горада.

Патрабаванні да выбару зямельнага ўчастка для размяшчэння пляцовак складаваньня сьнегу, іх уладкаваньню і эксплуатацыі, рэкультывацыі земляў пасля вываду з эксплуатацыі для прадухілення або забеспячэння мінімальнага ўздзеяння складаваньня сьнегу на прыроднае асяроддзе ўстаноўлены ТКП 17.02-16— 2018 «Ахова навакольнага асяроддзя і прыродакарыстанне. Патрабаванні да размяшчэння і эксплуатацыі пляцовак складаваньня сьнегу», зацверджаным Пастановай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь ад 05.10.2018 №4-Т.

Выбар месцаў для размяшчэння пляцовак складаваньня сьнегу ажыццяўляецца з улікам вынікаў абследаванняў тэрыторый на прадмет магчымага забруджвання навакольнага асяроддзя пляцоўкай складаваньня сьнегу з улікам аптымальнай выдаленасці ад месцаў уборкі сьнегу, маршрутаў руху механічных транспартных сродкаў па вывазу сьнегу і часу выканання такіх работ.

Пляцоўкі складаваньня сьнегу размяшчаюцца не бліжэй за 100 м ад жылых будынкаў, дзіцячых і лячэбных устаноў (стацыянараў).

Апрацоўка вулічна-дарожнай сеткі раёна супрацьгалалёднымі матэрыяламі праводзіцца з захаваннем СТБ 1158‑2013 «Матэрыялы супрацьгалалёдныя для зімовага ўтрымання аўтамабільных дарог», зацверджанага Пастановай Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь ад 27.11.2013 №61, які рэгламентуе нарматывы выкарыстання супрацьгалалёдных матэрыялаў для ліквідацыі зімовай слізготнасці, што дазваляе не дапусціць перавышэння канцэнтрацыі забруджвальных рэчываў у паветры пры раставанні снегу, а таксама ў складзе талых вод, якія адводзяцца з тэрыторыі пляцоўкі складавання снегу.

Пры наяўнасці пытанняў па эксплуатацыі пляцоўкі складаваньня сьнегу паблізу вул. Чыжэўскіх, вул. С. Манюшкі просім звяртацца ў дыспетчарскую службу УП «Рэмаўтадар Ленінскага раёна г. Мінска» па нумары (8 017) 379-21-37», — растлумачылі ў адміністрацыі.

Мясцовых жыхароў, якія таксама адпраўлялі зварот мясцовым уладам, запэўнілі, што пры наступе спрыяльнага перыяду будзе праведзена рэкультывацыя тэрыторыі ў адпаведнасці з усімі нормамі і правіламі.

Каментары2

  • Ничего, подождите немного
    19.02.2026
    И это место будет заставлено многоэтажками. Будете любоваться.

    Ещё не всё горизонты в Минске плотно закрыты панельным домостроением.
  • Žvir
    19.02.2026
    O! Lošyca... Prajazdžaŭ. Tam naŭkoł vanišča... Paradaksalna...

Цяпер чытаюць

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў

Усе навіны →
Усе навіны

Мерц: Расія загразла ў страшным варварстве, і гэта не зменіцца14

Марыя Калеснікава адказала, хто нясе адказнасць за падзеі 2020 года і чаму не абысціся без размовы з Лукашэнкам41

Інсульт у Статкевіча адбыўся 21 студзеня

На набярэжнай у Брэсце аж стракаціць ад качак ВІДЭА1

«Закон павінен ісці сваёй дарогай». Карл III пракаментаваў арышт свайго брата2

Вольга Карач усур’ёз занялася кліматычнымі праблемамі36

Лукашэнка пагаварыў па тэлефоне з Пуціным4

Сёлета беларусаў ужо два разы ўкусілі кляшчы

Мужчына ўцягнуў ГУБАЗіК у сямейны канфлікт, спрабуючы пасадзіць маці свайго сына за «экстрэмізм»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць