Грамадства1616

Як цяпер адправіць грошы з Літвы ў Беларусь, калі апошні банк адключыў там свае карткі?

Днямі ў Беларусі перасталі працаваць банкаўскія карткі літоўскай фінтэх-кампаніі Paysera — гэта апошнія літоўскія карткі, якімі можна было разлічыцца ў Беларусі. Некаторыя карысталіся імі таксама дзеля таго, каб пераслаць грошы сваякам у Беларусь. А што рабіць цяпер?

Ілюстрацыйны здымак. Фота: LookByMedia

Пасля нядаўняга адключэння картак Paysera ў Беларусі варыянтаў перавесці грошы засталося зусім няшмат, бо літоўскія банкі даўно не ажыццяўляюць SWIFT-пераводы на беларускія рахункі.

Адзіным дзейным спосабам называюць сэрвіс Paysend, які дазваляе рабіць пераводы з карткі на картку.

Камісія за перавод фіксаваная і складае ўсяго 1,5 еўра. Праўда, трэба ўлічваць, што атрымальнік у Беларусі атрымае не еўра, а рублі, і курс будзе менш выгадны за той, што ў абменніках.

Скрыншот: paysend.com

Напрыклад, калі па стане на 21 лютага еўра можна здаць па курсе 3,32—3,36 рубля, то ў Paysend курс — 3,285 рубля.

Людзі, якія ўжо карысталіся сэрвісам, адзначаюць, што грошы на беларускія карткі прыходзяць хутка: ад пары секунд да 10—15 хвілін.

Сярод банкаў, чые карткі дакладна прымаюць грошы з Літвы праз Paysend, называюць Прыёрбанк, БСБ Банк, МТБанк. Але агулам логіка тут такая, што беларускі банк, у якім адкрыта карта, мусіць быць не пад санкцыямі, і тады грошы прыйдуць.

Яшчэ адна важная акалічнасць, на якую варта звяртаць увагу: нельга такім чынам адпраўляць грошы з Літвы ў Беларусь з картак Swedbank, хоць грошы з вашай карткі ідуць не наўпрост у Беларусь, а сэрвісу Paysend. Рэч у тым, што Swedbank забараняе любыя дзеянні з грашыма, якія прама ці ўскосна звязаныя з Беларуссю.

Таксама ёсць складанасці і з пераводам праз Revolut.

А вось Paysera дазваляе такія пераводы — прынамсі пакуль што.

* * *

Калі вы жывяце ў Літве, то можаце за хвіліну падтрымаць «Нашу Ніву» часткай вашага падаходнага падатку. Гэта не будзе каштаваць вам ані цэнта.

Вы проста перанакіруеце 1,2% ад ужо сплачанага вамі падатку пры падачы штогадовай дэкларацыі.

Вось падрабязная інструкцыя, як гэта зрабіць, калі вы працуеце ў Літве.

Каментары16

  • Revolut
    22.02.2026
    знает ли кто: если послать родственникам физическую карту Revolut, они смогут там снимать деньги в банкомате?
  • У вас вус адваліўся
    22.02.2026
    Вельмі цікава! Прамыя інструкцыі па падтрымцы рэжыму на першай старонцы Бастыёну Беларушчыны! Дажыліся! Усёй грамадой змагаемся, каб абрынулася фінансавая сістэма галаватраса, а яны - ў лукафэрштэерства.
    На каго працуеце, спадарове???
  • Мх
    22.02.2026
    Людзі яшчэ жывуць з ружовымі акулярамі на вачах. Хутка можа застацца толькі адзіны спосаб: гатоўкай праз тры мяжы. А ім банкаўскія пераказы падавай.

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж1

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў6

Крэмль апублікаваў сумесныя ФОТЫ Пуціна і Герхарда Шродэра1

Былы палітвязень Бандарук, зацяты крытык дэмакратычных сілаў: Я ненавіджу беларускую мову67

Віталь Клічко прапанаваў тым жыхарам Кіева, у якіх ёсць магчымасць гэта зрабіць, выехаць з горада2

Павел Шурмей агучыў пытанні каліноўцаў адносна спецроты «Воля»11

Vanish ператворыцца ў Resolve, а Tiret — у Xtomer. Беларусаў рыхтуюць да таго, што брэнды бытавой хіміі хутка змяняць назвы5

Расійскага пастаўшчыка рэдказямельных металаў выключылі з новага пакета санкцый ЕС па просьбе Эстоніі

«Мы рэкамендуем не хлусіць». Дарадца Ціханоўскай расказаў пра поспехі і праблемы з легалізацыяй беларусаў у розных краінах3

Нашчадкі Залатой Арды. Як Казахстан пры прэзідэнце Такаеве праводзіць «рэбрэндынг» сваёй гісторыі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж1

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць