Грамадства77

Тэрмін працягласці гэтых збораў можа скласці да 60 сутак, час прыбыцця на зборы — да сутак

У Генштабе расказалі, што можа вызваліць ад выкліку.

Скрыншот відэа ВаенТБ

Ва Узброеных сілах праводзіцца другі этап праверкі ўзроўню баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці асобных злучэнняў і воінскіх часцей. З гэтай мэтай вайсковымі камісарыятамі ажыццяўляецца набор вайсковаабавязаных на вайсковыя зборы па праверцы мабілізацыйнай гатоўнасці, расказаў намеснік начальніка ўпраўлення галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных сіл палкоўніка Юрый Ганціеўскі.

«Гэты від збораў мае шэраг асаблівасцяў. Тэрміны прыбыцця вайсковаабавязаных на папярэднія пункты збору з моманту атрымання позвы мінімальныя і могуць складаць менш за суткі. Тэрмін працягласці гэтага віду збораў можа складаць да 60 сутак. 

Юрый Ганціеўскі дадаў, што падставы, паводле якіх вайсковаабавязаныя могуць быць вызваленыя ад праходжання вайсковых збораў, вызначаныя ў артыкуле 71 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе», а таксама ў артыкуле 17 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мабілізацыйнай падрыхтоўцы і мабілізацыі».

У артыкуле 71 у асобных выпадках пры наяўнасці паважных прычын і пацвярджальных дакументаў вайсковым камісарам раёнаў, гарадоў даецца права вызваляць вайсковаабавязаных ад праходжання вайсковых збораў па іншых прычынах, расказаў прадстаўнік Генштаба.

Ён прывёў наступны прыклад: непаўналетняе дзіця, катаючыся на горцы, зламала руку. Яго маці ў гэты час знаходзіцца ў камандзіроўцы. Бацька вайсковаабавязаны атрымлівае позву для прыбыцця на вайсковыя зборы. Падаўшы ўсе пацвярджальныя дакументы, вайсковым камісарам было прынятае рашэнне вызваліць гэтага вайсковаабавязанага ад праходжання вайсковых збораў.

Каментары7

  • Управленец,
    20.02.2026
    ...и решил отец ляхтората собрать всех калек, убогих и пьяниц под знаменем красно-зеленым. И была их тьма, но полегли они в первую ночь, от чрезмерного употребления жидкости животворящей, называемой ими "казенка".
  • сёння
    20.02.2026
    А калі маці не ў камандзіроўцы, то хай кідае працу і сядзіць з дзіцем, пакуль бацька ў акопе🤦🏼‍♂️
  • Лол
    20.02.2026
    З такімі зьбюркамі да Ла-Манша не даедуць

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын9

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі дальнабойшчык скраў з шведскага порта кантэйнер з бананамі. А ў ім паўтары тоны какаіну на $156 мільёнаў15

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 22

Фармацэўтка расказала, чым нельга запіваць лекі

Трамп хоча зрабіць Коўла прадстаўніком па справах закладнікаў4

«Няхай за захоўванне прадуктаў плацяць крамы». Беларусы расказалі, на чым і як ашчаджаюць4

The Atlantic: Трамп падтрымаў ідэю змякчэння санкцый супраць Расіі ў абмен на вызваленне палітвязняў8

Уладальнік кувалды «Вагнера» з Рэчыцы атрымаў працу спецыяліста па моладзевай палітыцы4

Ціханоўская ў Еўрапарламенце засцерагла ЕС ад зняцця санкцый з Расіі і Лукашэнкі26

У Германіі мужчына спаліў гістарычнае распяцце XVII стагоддзя11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын9

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць