Аўто

За два гады колькасць электракараў павялічылася больш чым у чатыры разы. А што з зараднымі станцыямі?

У Беларусі за апошнія два гады колькасць электрамабіляў павялічылася больш чым у чатыры разы. Цяпер па дарогах краіны ездзіць звыш 51 тысячы аўто з «зялёнымі» нумарамі. Пра гэта паведаміў міністр энергетыкі Дзяніс Мароз, піша БелТА.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Яшчэ ў 2018 годзе было прынята рашэнне развіваць зарадную інфраструктуру, а нацыянальным аператарам вызначылі «Беларуснафту».

На сёння ў краіне працуе каля 2100 электразарадных станцый. Аднак хуткі рост колькасці электрамабіляў прыводзіць да таго, што ў асобных месцах узнікае перагрузка станцый.

Да 2030 года ўрад плануе значна павялічыць колькасць электрамабіляў. Для гэтага неабходна ўсталяваць не менш як 16 тысяч дадатковых зарадных станцый. Поспех гэтай задачы залежыць ад своечасовага развіцця электрасетак і падключэння інфраструктуры.

Паводле даных Мінэнерга, у 2025 годзе электрамабілі спажылі каля 92 мільёнаў кВт·г праз зарадныя станцыі. Улічваючы, што частка аўто зараджаецца ад звычайнай бытавой сеткі, агульнае спажыванне электраэнергіі электратранспартам ацэньваецца прыкладна ў 200 мільёнаў кВт·г за год.

Каментары

Цяпер чытаюць

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ5

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Усе навіны →
Усе навіны

Meta выпусціла акуляры без камеры і замену шлемам віртуальнай рэальнасці1

Гросмайстар Дзяніс Лазавік: «Беларуская мова вымірае. Я на ёй зусім не размаўляю, ды і з кім?»77

У сталіцы Канады вырашылі перайменаваць вуліцу, названую ў гонар Трампа3

Для Пуціна ў Сочы пабудавалі новую рэзідэнцыю3

Трамп з Сі Дзіньпінам дэманстравалі ў Вашынгтоне «сапраўды вялікае сяброўства»8

Былы памочнік Лукашэнкі Кірыл Руды памяняў працу11

Гродзенскі хлопец, які нарадзіўся з ДЦП, пераадолеў шмат цяжкасцяў і стаў выкладчыкам медыцынскага каледжа3

Журналістаў, якім Трамп забараніў з'яўляцца ў Белым доме, зноў сталі туды пускаць1

У Польшчы назвалі ўмовы для змястоўнага дыялогу з Беларуссю10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ5

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць