Грамадства22

Што вядома пра былога палітвязня Сакалоўскага, які памёр у Берліне ў 47 гадоў

Былога аператара БТ у 2020‑м арыштавалі па справе «Прэс-клуба», ён правёў у СІЗА каля васьмі месяцаў.

Фота: Васіліна Сакалоўская

Пра смерць Сакалоўскага напісала ў фэйсбуку Ксенія Луцкіна, былая палітзняволеная, затрыманая разам з ім у 2020-м:

«Памёр Дзяніс Сакалоўскі. Выдатны аператар, цудоўны чалавек. Былы палітычны зняволены, які ніколі-ніколі нікому не скардзіўся».

Сакалоўскаму было 47 гадоў. Як расказала «Нашай Ніве» Луцкіна, мужчына памёр у Берліне.

Паводле слоў Ксеніі, 21 лютага цела Дзяніса знайшлі яго сябры. Пэўны час мужчына не выходзіў на сувязь, і сябры паехалі праверыць, як ён — ведалі, што ён дрэнна сябе адчувае:

«Ён перанёс кавід на нагах, і гэта [смерць] — фактычна вынікі кавіду. Было нейкае ўскладненне».

Дакладная прычына смерці пакуль невядомая.

«Не стала майго таты. Яму было ўсяго 47 гадоў. Пакуль дакладна не ведаю, як і што адбылося. Зараз я проста адчуваю боль і мне трэба зразумець, як жыць далей з гэтым. Але хачу, каб пра майго тату пісалі, каб яго ведалі і памяталі людзі. Бо ён быў цудоўным чалавекам, любіў людзей і вельмі шмат зрабіў для журналістыкі і мастацтва», — напісала ў інстаграме Васіліна Сакалоўская, дачка Дзяніса Сакалоўскага.

Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020‑га года Дзяніс звольніўся з Белтэлерадыёкампаніі, дзе на той час працаваў больш за дзесяць гадоў. У 2017‑м Сакалоўскі як аператар атрымаў прэмію «Тэлевяршыня» — яго ўзнагародзілі за працу ў перадачы «Эфект Калабанава».

Дзяніс Сакалоўскі. Фота: sb.by

Луцкіна расказвае пра калегу так:

«Ён быў найлепшым аператарам на БТ, удзельнічаў потым у падзеях 2020 года. Быў разам са мной арыштаваны 22 снежня 2020 года, бо мы разам распрацоўвалі наша альтэрнатыўнае тэлебачанне».

Дзяніса арыштавалі па справе «Прэс-клуба», якую завялі за быццам ухіленне ад выплаты падаткаў. Ён выйшаў на волю праз восем месяцаў, 23 жніўня 2021-га. Перад гэтым на рахунак Следчага камітэта было пералічана амаль 110 тысяч рублёў каб кампенсаваць страты, быццам бы нанесеныя фігурантамі справы.

Ксенія Луцкіна ўдакладняе, што Сакалоўскі выйшаў з СІЗА, бо яму змянілі меру ўтрымання. Да сканчэння суда над Ксеніяй у верасні 2022‑га ён заставаўся фігурантам справы, а потым змог з'ехаць у Берлін.

«Ён быў вельмі таленавіты, адзін з лепшых тэлеаператараў у краіне і нават рэгіёне. Да 2020‑га года ён быў штатным супрацоўнікам Белтэлерадыёкампаніі, але за сваё прафесійнае жыццё ён супрацоўнічаў практычна з усімі тэлекампаніямі нашага рэгіёна. Быў прафесіяналам найвышэйшага ўзроўню», — кажа Луцкіна пра Дзяніса.

Сябры Дзяніса збіраюцца адкрыць збор на яго пахаванне і ў дапамогу родным.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • Вераніка
    22.02.2026
    Васіліначка, трымайся! Спачуваю. Памятаю Дзяніса як актыўнага тату ў 23 гімназіі Мінска. Тады ён працаваў на канал Сталічнага ТэлеБачання.
  • Андрусь
    23.02.2026
    То бок да 20-га года ён быў служкам рэжыму (і адным з найлепшых як гаворыцца аб яго прафесійнай дзейнасці ў артыкуле), а тут ужо Святым Лазарам стаў...

    Значыцца сапраўды ў нас да 20-га года дыктатуры не было ніякай, а ўсе, хто зарабляў грошы на крыві і пасля 20-га спужаліся за сябе і выйшлі супраць дыктатуры - Святыя. Святыя людзі паміраюць...

    Сумна.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы4

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: У росце цэн на бензін вінаватыя Украіна і амерыканскія дэмакраты14

Рубіа пра расійскія папярэджанні: Вырашаць, ці бяспечна нашым дыпламатам знаходзіцца ў Кіеве, мы будзем самі

У цэнтры Мінска закрываецца італьянскі рэстаран7

Колькі беларусаў вучыцца ў амерыканскіх універсітэтах?2

Карціну амерыканскай мастачкі набылі на распродажы за 30 даляраў, а пасля прадалі за 1,35 мільёна

Многія беларусы не заўважаюць гэты дзіўны надпіс у мінскім метро. Што з ім не так?21

Чэшскі ўрад пашырыў магчымасць атрымаць візы для беларусаў6

Сабака моцна пагрыз буйную купюру, але яе ўсё адно прынялі. У якіх выпадках не варта адчайвацца?3

Што такое рабатызаваныя турэлі, якія павінны выратаваць Кіеў ад рэактыўных «шахедаў»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы4

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць